Паследаванне да Святога Прычашчэння

Паследаванне да Святога Прычашчэння

Свяш­чэн­нік па­чы­нае так:

Бла­гас­ла­вё­ны Бог наш за­ўжды́, ця­пе́р і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

А мі­ра­нін па­чы­нае так:

Па ма­лі́т­вах свя­ты́х айцо́ў на́­шых, Го́с­па­дзі Іі­су́­се Хрыс­це́, Бо́жа наш, па­мі́­луй нас. Амі́нь.

Сла́­ва Та­бе́, Бо́­жа наш, сла́­ва Та­бе́.

Цару́ Ня­бе́с­ны, Уцяшы́це­лю, Ду́ху і́сці­ны, Ты ўсю́­ды пры­су́т­ны і ўсё на­паў­ня́­еш, Ска́р­бні­ца да­бра́ і жыц­ця́ Пад­а́це­лю, пры­йдзі́ і ўся­лі́­ся ў нас, і ачы́с­ці нас ад уся́­кай не­чыс­таты́ і спа­сі́, До́б­ры, ду́­шы на́­шы.

Святы́ Бо́­жа, Святы́ Мо́ц­ны, Святы́ Не­смя­ро́т­ны, па­мі́­луй нас. (Трой­чы)

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Пра­свя­та́я Тро́­іца, па­мі́­луй нас; Го́с­па­дзі, ачы́с­ці гра­хі́ на́­шы; Ула­да­ру́, пра­ба́ч без­за­ко́н­ні на́­шы; Святы́, на­ве́­дай і аца­лі́ не́­ма­чы на́­шы дзе́­ля імя́ Твай­го́.

Го́с­па­дзі, па­мі́­луй. (Трой­чы)

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

О́йча наш, Які ёсць на ня­бё­сах! Ня­ха́й свя­ці́ц­ца імя́ Тваё, ня­хай пры́­йдзе Ца́р­ства Тваё, ня­ха́й бу́­дзе во́­ля Твая́ як на не́­бе, так і на зям­лі́. Хлеб наш надзён­ны дай нам сён­ня; і да­ру́й нам да­ўгі́ на́­шы, як і мы да­ру́­ем да­ўжні­ка́м на́­шым; і не ўвя­дзі́ нас у спа­ку́су, але збаў нас ад зло́­га.

Свяш­чэн­нік: Бо Тваё ёсць Ца́р­ства, і сі́­ла, і сла́­ва — Айца́, і Сы́­на, і Свя­то́­га Ду́­ха — ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Го́с­па­дзі, па­мі́­луй. (12 раз­оў)

Сла́­ва Айцу́, і Сы́ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Прыйдзі́це, пакло́нім­ся Цару́ на́­ша­му — Бо́­гу. (Па­клон)

Прыйдзі́це, пакло́нім­ся і пры­па­дзём да Хрыс­та́, Ца­ра́ на́­ша­га, Бо́­га. (Па­клон)

Прыйдзі́це, пакло́нім­ся і пры­па­дзём да Само́га Хрыс­та́, Ца­ра́ і Бо́­га на́­ша­га. (Па­клон)

Пса­лом 22

Гас­по́дзь — Па́стыр мой; я ні ў чым не бу́­ду мець няста́чы: Ён па́свіць мя­не́ на зя­лё­ных ні́­вах, на ці́­хія во́ды во́­дзіць мя­не́, пад­мацо́ўвае ду­шу́ мае́, на­кі­ро́ў­вае мя­не́ на сце́ж­кі пра́ўды дзе́­ля імя́ Свай­го́. Ка­лі́ я па­йду́ на́­ват да­лі́­наю смя­ро́т­на­га це́­ню, не зба­ю́ся зла, бо Ты са мно́ю; Тваё жаз­ло́ і Твой по́­сах — яны́ су­ця­ша́­юць мя­не́. Ты пры­га­тава́ў для мя­не́ трапе́зу на ва­ча́х во́­ра­гаў маі́іх; нама́сціў але́­ем га­ла­ву́ маю́; ча́­ша мая́ пе­ра­по́ў­не­на. Так, до́б­расць і мі́­ласць [Твая] ня­ха́й спа­да­ро́ж­ні­ча­юць мне ва ўсе дні жыц­ця́ май­го́, і я бу́­ду жыць у до́ме Гас­по́д­нім мно́гія дні.

Пса­лом 23

Го́с­па­ду на­ле́­жыць зям­ля́ і ўсё, што на­паў­ня́е яе́, сус­ве́т і ўсе жы­ха­ры́ яго́, бо Ён за­сна­ва́ў яго́ на мо́­рах і на рэ́­ках уста­ля­ва́ў яго́. Хто ўзы́­дзе на га­ру́ Гас­по́д­нюю, або́ хто ста́­не на свя­ты́м ме́с­цы Яго́? Той, у ка­го́ ру́­кі бяз­ві́н­ныя і сэ́р­ца чы́с­тае, хто не кля́ў­ся ду­шо́ю сва­ёю ма́р­на і не ба­жы́ў­ся лжы́­ва [бліж­ня­му свай­му], — той атры­ма́е бла­гас­ла­ве́н­не ад Го́спа­да і мі́ласць ад Бо́­га, Спа­сі́­це­ля свай­го́. Та­кі́ род тых, якія шу­ка́­юць Яго, шу­ка́­юць аб­лі́ч­ча Твай­го́, Бо́жа Іа́ка­ваў! Пад­ымі́це, бра́­мы, вяр­хі́ свае́, і пад­ымі́це­ся, дзве́­ры ве́ч­ныя, і ўво́й­дзе Цар сла́вы! Хто́ гэ́­ты Цар сла́­вы? — Гас­по́дзь, мо́ц­ны і ду́­жы, Гас­по́дзь, ду́­жы ў бі́т­ве. Пад­ымі́­це, бра́­мы, вяр­хі́ свае́, і пад­ымі́­це­ся, дзве́­ры ве́ч­ныя, і ўво́й­дзе Цар сла́­вы! Хто гэ́­ты Цар сла́­вы? — Гас­по́дзь сіл, Ён — Цар сла́вы.

Пса­лом 115

Я ве́ра­ваў і та­му́ ка­за́ў: я мо́ц­на пры­гне́­ча­ны. Я ска­за́ў не­абду́­ма­на: уся́­кі ча­ла­ве́к ілжы́­вы. Чым я ад­дзя́­кую Го́с­па­ду за ўсе Яго да­бра­дзе́й­ствы мне? Ча­шу спа­се́н­ня пры­му́ і імя́ Гас­под­няе пры­за­ву. Абяца́нні свае́ Го́с­па­ду я вы́­ка­наю пе́­рад усі́м на­ро́­дам Яго. Да­ра­га́я ў ва­ча́х Гас­по́д­ніх смерць свя­ты́х Яго! О, Го́с­па­дзі! я раб Твой, я раб Твой і сын ра­бы́ Тва­ёй; Ты раз­арва́ў кай­да­ны́ мае́. Та­бе́ пры­ня­су́ ахвя́­ру хва­лы́, і імя́ Гас­по́д­няе пры­за­ву́. Аб­яца́н­ні свае́ Го́с­па­ду я вы́­ка­наю пе́рад усі́м на­ро́­дам Яго́, у два­ра́х до́­ма Гас­по́д­ня­га, па­ся­ро́д ця­бе́, Іе­ру­са­лі́­ме.

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Алі­лу­ія, алі­лу­ія, алі­лу­ія, сла­ва Та­бе, Бо́жа. (Трой­чы, з па­кло­на­мі)

Тра­па­ры, глас 8

На без­за­ко́н­ні мае́ не зва­жа́й, Го́с­па­дзі, Ты, што ад Дзе́вы на­ра­дзі́ў­ся, і сэ́р­ца маё ачы́с­ці, тво́ра­чы яго хра́мам Пра­чы́с­та­га Твай­го́ Це́­ла і Кры­ві́, і не ад­кі́нь мя­не́ ад Твай­го́ аб­лі́ч­ча, ма́ючы бяз­ме́ж­на вя­лі́кую мі́­ласць.

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́ху.

Пры­час­ці́ц­ца Свя­ты́нь Тва­і́х як ад­ва́­жу­ся я, не­дас­то́й­ны? Ка­лі́ асме́лю­ся да Ця­бе́ пры­сту­пі́ць з да­сто́й­ны­мі, то адзе́н­не вы́дасць мя­не́, бо яно́ не для Вя­чэ́­ры, і я за­слу­жу́ асу­джэ́н­не мна­гагрэ́ш­най ду­шы́ ма­ёй. Ачы́с­ці, Го́с­па­дзі, ад бру́ду ду­шу́ маю́ і спа­сі́ мя­не́, як Ча­ла­ве­ка­лю́­бец.

І ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Вя­лі́­кае мно́с­тва сваі́х саг­ра­шэ́н­няў ма́ючы, я звяр­та́­юся да Ця­бе́, Ба­га­ро́­дзі­ца Чы́с­тая, шу­ка́­ючы спа­се́н­ня: на­ве́дай хво́рую маю́ ду­шу́ і ма­лі́ Сы́­на Твай­го́ і Бо́­га на́­ша­га даць мне пра­ба­чэ́н­не жах­лі́­вых ма­і́х учы́н­каў, Адзі́­ная Бла­гас­ла­ве́н­ная.

А ў Свя­тую і Вя­лі­кую Ча­ты­рох­дзе­сят­ні­цу пра­маў­ляй:

Ка­лі́ сла́ў­ныя ву́ч­ні пры ўма­ве́н­ні на Вя­чэ́­ры пра­свят­ля́­лі­ся, та­ды́ Іу́­да па­га́­ны, срэб­ра­лю́б­ствам апан­та́­ны, азмро́ч­ваў­ся, і без­за­ко́н­ным су́д­дзям ён Ця­бе́, пра́­вед­на­га Суд­дзю́, вы­дае́. Па­гля­дзі́, збі­ра́­ль­нік ба­га́ц­цяў, на та­го́, хто з‑за іх па­ве́сіў­ся; па­збя­га́й хці́­вас­ці, яка́я На­ста́ў­ні­ку та­ко́е зра­бі́ць асме́­лі­ла­ся. Да ўсіх до́б­ры Го́с­па­дзі, сла́­ва Та­бе́.

Пса­лом 50

Па­мі́­луй мя­не́, Бо́­жа, па вя­лі́­кай мі́­лас­ці Тва­ёй і па мно́с­тву шчо́д­рас­цей Тваі́іх ачы́с­ці без­за­ко́н­ні мае́. Зу­сі́м аб­мы́й мя­не́ ад без­за­ко́н­ня май­го́ і ад гра­ху́ май­го́ ачы́с­ці мя­не́. Бо без­за­ко́н­не маё я зна́ю і грэх мой пе́­рада мно́ю за­ўжды́. Пе́­рад Та­бо́й адзі́­ным я саг­ра­шы́ў і зло́е пе́­рад Та­бо́ю ўчы­ні́ў, так што Ты спра­вяд­лі́­вы ў сло́вах Тва­і́х і без­за­га́н­ны ў су­дзе́ Тваі́ім. Бо вось у без­за­ко́н­нях за­ча́­ты я i ў гра­ха́х на­ра­дзі́­ла мя­не́ ма́­цi мая́. Бо вось iсцi­ну ўзлю­бі́ў Ты, не­вя­до́­мае i та́й­нае з пра­му́д­рас­цi Тва­ёй ад­кры́ў Ты мне. Акра­пі́ш мя­не́ісо́­пам — i бу́­ду чы́с­ты, аб­мы́­еш мя­не́ — i бу́­ду за снег бя­ле́й­шы. Да­сі́ мне па­чу́ць ра́­дасць i вя­ся­ло́сць — i ўзра́­ду­юцца ко́с­цi па­ко́­ра­ныя. Ад­вяр­ні́ аб­лі́ч­ча Тваё ад гра­хо́ў маі́iх i ўсе без­за­ко́н­нi мае́ ачы́с­цi. Сэ́р­ца чы́с­тае ства­ры́ ўва мне, Бо́­жа, i дух пра́­ўды ад­на­ві́ ўнут­ры́ мя­не́. Не ад­кі́нь мя­не́ ад аб­лі́ч­ча Твай­го́ i Ду́­ха Твай­го́ Свя­то́­га не ад­ымі́ ад мя­не́. Вяр­ні́ мне ра́дасць спа­се́н­ня Твай­го́ і Ду́­хам ула­да́р­ным ума­цу́й мя­не́. Я на­ву­чу́ без­за­ко́н­ных шля­ха́м Тва­і́м, i грэ́ш­ныя да Ця­бе́ зве́р­нуц­ца. Ура­ту́й мя­не́ ад кры­ві́1, Бо́­жа, Бо́­жа спа­се́н­ня май­го́, iўзра́­ду­ецца язы́к мой пра́­ўдзе Тва­ёй. Го́с­па­дзі, ву́с­ны мае́ ад­кры́еш, i ву́с­ны мае́ аб­вяс­ця́ць хва­лу́ Тваю́. Бо ка­лі́ б Ты за­ха­це́ў ахвя́ры, то я даў бы, але ўсес­па­ле́н­не не мі́­лае Та­бе́. Ахвя́ра Бо́­гу — дух скру́­ша­ны; сэ́р­цам скру́­ша­ным i па­ко́р­лi­вым Бог не па­гар­джа́е. Ашчас­лі́ў, Го́с­па­дзі, з ла́с­кi Твае́ Сi­ён, i ня­ха́й збу­ду́­юцца сце́ны Iе­ру­са­лі́­ма. Та­ды́ мі́­лай Та­бе́ бу́­дзе ахвя́ра пра́­ўды, пры­на­шэ́н­не i ўсес­па­ле́н­не; та­ды́ па­кла­ду́ць на ахвя́р­нiк Твой ця­ль­цо́ў.

Ка­нон, глас 2

Пес­ня 1

Пры­хо́дзь­це, лю́дзі, за­спя­ва́ем пе́с­ню Хрыс­ту́ Бо́­гу, Які раз­дзя­лі́ў мо́ра і пра­вёў на­ро́д, вы́зва­ле­ны Ім з ра́б­ства егі́пец­ка­га, бо Ён пра­сла́­віў­ся.

Пры­пеў: Сэ́р­ца чы́с­тае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́­ўды ад­на­ві́ ўнут­ры́ мя­не́.

Хле́­бам для жыц­ця́ ве́ч­на­га і аца­ле́н­нем ад уся­ля́­кіх хва­ро́б ня­ха́й бу́­дуць мне Це́­ла Тваё Свя­то́е, мі­ла­сэ́р­ны Го́с­па­дзі, і Па­чэ́с­ная Кроў Твая́.

Пры­пеў: Не ад­кі́нь мя­не́ ад аблі́ч­ча Твай­го́ і Ду́­ха Твай­го́ Свя­то́­га не ад­ымі́ ад мя­не́.

Апа­га́­не­ны спра́­ва­мі не­прыс­то́й­ны­мі, я, ня­шча́с­ны, не­дас­то́й­ны пры­чаш­чэ́н­ня Твай­го́ Пра­чы́с­та­га Це́­ла і Ба­жэ́с­твен­най Кры­ві́, Хрыс­це́, але спа­до́­бі мя­не́ яго́.

Пры­пеў: Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­коў. Амі́нь.

(Або: Пра­свя­та́я Ба­га­ро́­дзі­ца, спа­сі́ нас).

Ба­га­ро­дзіч­ны: Бла­гас­ла­ве́н­ная Бо­га­ня­ве́с­та, зям­ля́ ўрад­лі́­вая, што ўзрас­ці́­ла для све́­ту ня­ўро́б­ле­ны і спа­сі́це­ль­ны Ко́­лас. Спа­до́­бі мя­не́, спа­жы­ва́­ючы Яго, спас­ці́­ся.

Пес­ня 3

На ка́­ме­ні ве́­ры ўма­ца­ва́ў­шы мя­не́, Ты ад­кры́ў ву́с­ны мае́ на во́ра­гаў ма­і́х, бо ўзра́­да­ваў­ся дух мой, спя­ва́­ючы: ня­ма́ та­ко́­га свя­то́­га, як Бог наш, і ня­ма́ пра́­вед­на­га, акра­мя́ Ця­бе́, Го́с­па­дзі.

Пры­пеў: Сэ́р­ца чы́с­тае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́­ўды ад­на­ві́ ўнут­ры́ мя­не́.

Дай мне, Хрыс­це́, кро́п­лі слёз для ачыш­чэ́н­ня ад бру́­ду май­го́ сэ́р­ца, каб, доб­ра­сумле́н­на ачы́ш­ча­ны, я з ве́­раю пры­сту­пі́ў і са стра́­хам да пры­чаш­чэ́н­ня Ба­жэ́с­твен­ных, Ула­да­ру́, Да­ро́ў Тва­і́х.

Пры­пеў: Не ад­кі́нь мя­не́ ад аблі́ч­ча Твай­го́ і Ду́­ха Твай­го́ Свя­то́­га не ад­ымі́ ад мя­не́.

Ня­ха́й бу́­дуць мне, Ча­ла­ве­ка­лю́­бец, Пра­чы́с­тае Це́­ла Тваё і Ба­жэ́с­твен­ная Кроў для ад­пуш­чэ́н­ня саг­ра­шэ́н­няў, для су­по́­ль­нас­ці са Свя­ты́м Ду́­хам, для жыц­ця́ ве́ч­на­га, для вы­зва­ле́н­ня ад па­ку́т і бед.

Пры­пеў: Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­коў. Амі́нь.

(Або: Пра­свя­та́я Ба­га­ро́­дзі­ца, спа­сі́ нас).

Пра­свя­та́я Трапе́за Хле́­ба жыц­ця́, Які з не́­ба па мі́­лас­ці сы­шо́ў і све́­ту но́вае жыц­цё дае́, спа­до́бі ця­пе́р і мя­не́ не­дас­то́й­на­га са стра́­хам спа­жы́ць Яго́ і быць жы­вы́м.

Пес­ня 4

Пры­йшо́ў не па­сла́н­нік, не Ангел, а Сам Гас­по́дзь, Які ўця­ле́с­ніў­ся ад Дзе́­вы і спас уся­го́ мя­не́, ча­ла­ве́­ка. Та­му ўсклі­ка́ю да Ця­бе́: сла́­ва сі́­ле Тва­ёй, Го́с­па­дзі.

Пры­пеў: Сэ́р­ца чы́с­тае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́­ўды ад­на­ві́ ўнут­ры́ мя­не́.

Дзе́­ля нас уця­ле́с­ніў­шы­ся, Мна­га­мі́­лас­ці­вы, Ты па­жа­да́ў быць за­ко́­ла­тым, як ава́ч­ка, за гра­хі́ люд­скі́я, та­му́ ма­лю́ Ця­бе́: і мае́ ачы́с­ці саг­ра­шэ́н­ні.

Пры­пеў: Не ад­кі́нь мя­не́ ад аблі́ч­ча Твай­го́ і Ду́­ха Твай­го́ Свя­то́­га не ад­ымі́ ад мя­не́.

Аца­лі́ ра́­ны ду­шы́ ма­ёй, Го́с­па­дзі, і ўся­го́ асвя­ці́, і спа­до́­бі, Ула­да­ру́, мя­не́, ня­шча́с­на­га, пры­час­ці́ц­ца Та́й­най Тва­ёй Ба­жэ́с­твен­най Вя­чэ́­ры.

Пры­пеў: Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­коў. Амі́нь.

(Або: Пра­свя­та́я Ба­га­ро́­дзі­ца, спа­сі́ нас).

Умі́­лас­ціў і да мя­не́, Ула­ды́­чы­ца, На­ро́­джа­на­га Та­бо́ю, і за­ха­ва́й мя­не́, ра­ба́ Твай­го́, чы́с­тым і без­за­га́н­ным, каб, пры­ма́­ючы ду­хо́ў­ны жэ́м­чуг, я асвя­ці́ў­ся.

Пес­ня 5

Свят­ла́ Пад­а́це­лю і вя­ко́ў Тво́р­ца, Го́с­па­дзі, у свят­ле́ Тва­і́х заа́па­ве­дзяў на­ста́ў нас, бо апра­ча́ Ця­бе́ і́нша­га бо́­га мы не зна́­ем.

Пры­пеў: Сэ́р­ца чы́с­тае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́­ўды ад­на­ві́ ўнут­ры́ мя­не́.

Як ска­за́ў Ты, Хрыс­це́, так ня­ха́й і бу́­дзе нік­чэ́м­на­му ра­бу́ Твай­му́: будзь ува мне, як аб­яца́ў Ты, бо я ем Тваё Це́ла Ба­жэ́с­твен­нае і п’ю Кроў Тваю́.

Пры­пеў: Не ад­кі́нь мя­не́ ад аблі́ч­ча Твай­го́ і Ду́­ха Твай­го́ Свя­то́­га не ад­ымі́ ад мя­не́.

Сло́­ва Бо́жае і Бо́жа, жар Це́­ла Твай­го́ ня­ха́й бу́дзе мне, азмро́­ча­на­му, для пра­свят­ле́н­ня і Кроў Твая́ — для ачыш­чэ́н­ня апа­га́­не­най ду­шы́ ма­ёй.

Пры­пеў: Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­коў. Амі́нь.

(Або: Пра­свя­та́я Ба­га­ро́­дзі­ца, спа­сі́ нас).

Ма­ры́я, Ма́­ці Бо́жая, дух­мя́­нас­ці свяш­чэ́н­ная ся­лі́­ба, Тва­і́мі ма­лі́т­ва­мі зра­бі́ мя­не́ вы́бра­ным са­су́­дам, каб мне пры­час­ці́ц­ца Свя­ты́нь Сы́­на Твай­го́.

Пес­ня 6

У бе́з­да­ні гра­хо́ў па­та­на́­ючы, я клі́чу не­спас­ці́ж­ную бе́з­дань Тва­ёй мі­ла­сэ́р­нас­ці: ад па­гі́­бе­лі, Бо́жа, ура­ту́й мя­не́.

Пры­пеў: Сэ́р­ца чы́с­тае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́­ўды ад­на­ві́ ўнут­ры́ мя­не́.

Ро́з­ум, ду­шу́ і сэ́р­ца, а так­са́­ма і це́­ла маё асвя­ці́, Спа­сі́цель, і спа­до́­бі, Ула­да­ру́, пры­сту­пі́ць да стра́ш­ных Тайн не­асу́­джа­на.

Пры­пеў: Не ад­кі́нь мя­не́ ад аблі́ч­ча Твай­го́ і Ду́­ха Твай­го́ Свя­то́­га не ад­ымі́ ад мя­не́.

Ня­ха́й ад­да­лю́­ся я ад страс­це́й і атры­ма́ю па­мна­жэ́н­не Тва­ёй бла­га­да́­ці і ўма­ца­ва́н­не жыц­ця́ праз пры­чаш­чэ́н­не Свя­ты́х Тва­і́х Тайн, Хрыс­це́.

Пры­пеў: Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­коў. Амі́нь.

(Або: Пра­свя­та́я Ба­га­ро́­дзі­ца, спа­сі́ нас).

Бо́жа, Свя­то́е Сло́­ва Бо́жае, асвя­ці́ ўся­го́ мя­не́, які пры­сту­па́е ця­пе́р да Ба­жэ́с­твен­ных Тва­і́х Тайн па ма­лі́т­вах Свя­то́й Ма́­ці Тва­ёй.

Кан­дак, глас 2

Не па­зба́ў мя­не́, Хрыс­це́, маг­чы́­мас­ці пры­ня́ць ця­пе́р Хлеб — Це́­ла Тваё і Ба­жэ́с­твен­ную Тваю́ Кроў, ня­ха́й не бу́дзе мне, ня­шча́с­на­му, на асу­джэ́н­не пры­чаш­чэ́н­не Пра­чы́с­тых і Стра́ш­ных Тва­і́х Тайн, Ула­да­ру́, а ня­ха́й бу́­дзе мне на жыц­цё ве́ч­нае і бес­смя­ро́т­нае.

Пес­ня 7

За­ла­то́й ста́туі пра­му́д­рыя дзе́­ці не па­кла­ні́­лі­ся, а са́­мі па­йшлі́ ў аго́нь і ба­го́ў іхніх аб­смя­я́лі; па­ся­ро́д по́л­ымя яны спя­ва́лі, і ара­сі́ў іх Ангел. Па­чу́та ўжо ма­лі́т­ва ву́с­наў ва́шых.

Пры­пеў: Сэ́р­ца чы́с­тае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́­ўды ад­на­ві́ ўнут­ры́ мя­не́.

Пры­чаш­чэ́н­не Тва­і́х бес­смя­ро́т­ных Тайн, Хрыс­це́, ня­ха́й бу́­дзе мне ця­пе́р кры­ні́­цаю да­бро́т: свят­ла́, жыц­ця́, ду­шэ́ў­на­га спа­ко́ю, спо́­са­бам да­сяг­не́н­ня вы­шэ́й­шай Ба­жэ́с­твен­най да­бра­дзе́й­нас­ці і пры­мна­жэ́н­ня яе, каб я пра­слаў­ля́ў Ця­бе́, адзі́ны До́б­ры.

Пры­пеў: Не ад­кі́нь мя­не́ ад аблі́ч­ча Твай­го́ і Ду́­ха Твай­го́ Свя­то́­га не ад­ымі́ ад мя­не́.

Ня­ха́й вы́­зва­лю­ся я ад страс­це́й і ад во́­ра­гаў, ад ня­го́д і ўся́кай бя­ды́, пры­сту­па́­ючы ця­пе́р з трым­це́н­нем, лю­бо́ў­ю і бла­га­га­ве́н­нем да Тваі́іх, Ча­ла­ве­ка­лю́­бец, бес­смя­ро́т­ных і Ба­жэ́с­твен­ных Тайн; і спа­до́­бі спя­ва́ць Та­бе́: бла­гас­ла­вё­ны Ты, Го́с­па­дзі, Бо́жа айцо́ў на́шых.

Пры­пеў: Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­коў. Амі́нь.

(Або: Пра­свя­та́я Ба­га­ро́­дзі­ца, спа­сі́ нас).

Спа­сі́­це­ля Хрыс­та́ Ты не­спас­ці́ж­на ро́з­уму на­ра­дзі́­ла, ад Бо́­га бла­га­да́ц­цю ад­о́ра­ная, ма­лю́ Ця­бе́ ця­пе́р я, раб Твой, Чы́с­тую ня­чы́с­ты: мя­не́, які ма́е ця­пе́р пры­сту­пі́ць да Пра­чы́с­тых Тайн, ачы́с­ці ўся­го́ ад не­чыс­та­ты́ пло́­ці і ду́­ху.

Пес­ня 8

Бо­га, Які сы­шо́ў у печ во́г­нен­ную да яўрэ́й­скіх дзя­це́й і по́л­ымя пе­ра­тва­ры́ў у расу́, апя­ва́й­це, ства­рэ́н­ні, як Го́с­па­да, і ўзно́­сь­це на ўсе вя­кі́.

Пры­пеў: Сэ́р­ца чы́с­тае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́­ўды ад­на­ві́ ўнут­ры́ мя­не́.

Ня­бе́с­ных і стра́ш­ных і свя­ты́х Тва­і́х Тайн, Хрыс­це́, і Ба­жэ́с­твен­най Тва­ёй і Та́й­най Вя­чэ́­ры ця­пе́р удзе́­ль­ні­кам быць і мя­не́ спа­до́бі, ад­ча́й­на­га, Бо́жа, Спа­сі́­це­лю мой.

Пры­пеў: Не ад­кі́нь мя­не́ ад аблі́ч­ча Твай­го́ і Ду́­ха Твай­го́ Свя­то́­га не ад­ымі́ ад мя­не́.

Звяр­ну́ў­шы­ся да Тва­ёй мі­ла­сэ́р­нас­ці, До́б­ры, я са стра́­хам усклі­ка́ю да Ця­бе́: ува мне будзь, Спа­сі́­це­лю, а я ў Та­бе́, як ска­за́ў Ты, бо, вось, спа­дзе­ючы́­ся на мі́­ласць Тваю́, я ем Це́ла Тваё і п’ю Кроў Тваю́.

Пры­пеў: Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­коў. Амі́нь.

(Або: Пра­свя­та́я Ба­га­ро́­дзі­ца, спа­сі́ нас).

Я трым­чу́, пры­ма́­ючы аго́нь: як бы мне не зга­рэ́ць, як воск і як тра­ва́. О, стра́ш­ная та́й­на! О, мі­ла­сэ́р­насць Бо́жая! Як я, прах, пры­чаш­ча́­юся Ба­жэ́с­твен­на­га Це́­ла і Кры­ві́ і ста­наў­лю́­ся ня­тле́н­ным?

Пес­ня 9

Сын бес­па­ча́т­на­га Ба́­ць­кі, Бог і Гас­по́дзь, уцяле́сніў­шы­ся ад Дзе́­вы, яві́ў­ся нам, каб пра­свят­лі́ць азмро́­ча­ных і саб­ра́ць рас­се́­яных. Та­му́ ўсі́­мі апя­ва́­емую Ба­га­ро́­дзі­цу мы ве­лі­ча́­ем.

Пры­пеў: Сэ́р­ца чы́с­тае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́­ўды ад­на­ві́ ўнут­ры́ мя­не́.

Вось Хрыс­то́с, спа­жы­ва́й­це і гля­дзі́­це: Гас­по́дзь, ста́ў­шы не́­ка­лі та­кі́м, як мы, і дзе́­ля нас ад­но́й­чы Ся­бе́ пры­нёс­шы ў ахвя́­ру Айцу́ Свай­му́, па­ста­я́нна за­ко́л­ва­ецца, асвя­ча́­ючы пры­ча́с­ні­каў.

Пры­пеў: Не ад­кі́нь мя­не́ ад аблі́ч­ча Твай­го́ і Ду́­ха Твай­го́ Свя­то́­га не ад­ымі́ ад мя­не́.

Пры­чаш­чэ́н­нем Свяш­чэ́н­ных Тайн ня­ха́й асвя­чу́­ся я, Ула­да­ру́, ду­шо́ю і це́­лам, ня­ха́й пра­свят­лю́­ся, ня­ха́й спа­су́­ся, ня­ха́й ста́­ну до́­мам Тва­і́м, ма́­ючы Ця­бе́, Да­бра­дзе́ю Мна­га­мі́­лас­ці­вы, па­се́­ле­ным ува мне з Айцо́м і Ду́­хам.

Прыпеў: Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху.

(Або: Вяр­ні́ мне ра́­дасць спа­се́н­ня Твай­го́ і Ду́­хам ула­да́р­ным ума­цу́й мя­не́).

Ня­ха́й бу́­дуць мне, Спа­сі́­це­лю мой, Це́­ла Тваё і Най­па­чэ́с­ней­шая Кроў як аго́нь, што вы­ніш­ча́е лес гра­хо́ў і спа́­ль­вае це́р­ні страс­це́й, і як свят­ло́, што ўся­го́ мя­не́ пра­свят­ля́е, каб я па­кла­ня́ў­ся Ба­жас­тву́ Твай­му́.

Пры­пеў:І ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́е­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

(Або: Пра­свя­та́я Ба­га­ро́­дзі­ца, спа­сі́ нас).

Бог уця­ле́с­ніў­ся ад чы́с­тай кры­ві́ Тва­ёй. Та­му́ ко́ж­нае па­ка­ле́н­не апя­ва́е Ця­бе́, Ула­ды́­чы­ца, і мно́с­тва ду́­хаў сла́­вяць, бо праз Ця­бе́ яны́ я́сна ўба́­чы­лі Та­го́, Хто ула­да́­рыць над усі́мі, ў ча­ла­ве́­чай пры­ро́­дзе.

Да­сто́й­на ёсць сап­раў­ды́ ўбла­жа́ць Ця­бе, Ба­га­ро́­дзі­цу, за­ўжды́ бла­жэ́н­ную і най­чыс­це́й­шую і Ма́­ці Бо́­га на́­ша­га. Па­чэ́с­ней­шую за Хе­ру­ві́­маў і не­па­раў­на́­ль­на слаў­не́й­шую за Се­ра­фі́­маў, што не­па­ру́­ша­наю на­ра­дзі́­ла Бо́­га Сло́­ва, І́сную Ба­га­ро́­дзі­цу, Ця­бе ве­лі­ча́ем.

Святы́ Бо́­жа, Святы́ Мо́ц­ны, Святы́ Не­смя­ро́т­ны, па­мі́­луй нас. (Трой­чы)

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Пра­свя­та́я Тро́­іца, па­мі́­луй нас; Го́с­па­дзі, ачы́с­ці гра­хі́ на́­шы; Ула­да­ру́, пра­ба́ч без­за­ко́н­ні на́­шы; Святы́, на­ве́­дай і аца­лі́ не́­ма­чы на́­шы дзе́­ля імя́ Твай­го́.

Го́с­па­дзі, па­мі́­луй. (Трой­чы)

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

О́йча наш, Які ёсць на ня­бё­сах! Ня­ха́й свя­ці́ц­ца імя́ Тваё, ня­хай пры́­йдзе Ца́р­ства Тваё, ня­ха́й бу́­дзе во́­ля Твая́ як на не́­бе, так і на зям­лі́. Хлеб наш надзён­ны дай нам сён­ня; і да­ру́й нам да­ўгі́ на́­шы, як і мы да­ру́­ем да­ўжні­ка́м на́­шым; і не ўвя­дзі́ нас у спа­ку́су, але збаў нас ад зло́­га.

Свяш­чэн­нік: Бо Тваё ёсць Ца́р­ства, і сі́­ла, і сла́­ва — Айца́, і Сы́­на, і Свя­то́­га Ду́­ха — ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Тра­пар дня або свя­та

Ка­лі ня­дзе­ля, то тра­пар ня­дзе­ль­ны ад­па­вед­на­га гла­са. Ка­лі не, то на­ступ­ныя тра­па­ры, глас 6-ты:

Па­мі́луй нас, Го́с­па­дзі, па­мі́луй нас; бо, ні­я́ка­га апраў­да́н­ня не зна­хо́­дзя­чы, гэ́­тую ма­лі́т­ву Та­бе́ як Ула­дару́ мы, грэ́ш­ныя, пры­но́­сім: па­мі́луй нас.

Сла́­ва Айцу́, і Сы́ну, і Свя­то́­му Ду­ху.

Го́с­па­дзі, па­мі́луй нас, бо мы на Ця­бе́ спа­дзя­ёмся; не за­гне́вай­ся на нас ве́­ль­мі і не ўспа­мі­на́й без­за­ко́н­няў на́шых, а па­гля­дзі́ і ця­пе́р, як мі­ла­сэ́р­ны, і збаў нас ад во́­ра­гаў на́шых; бо Ты Бог наш і мы лю́­дзі Твае́, усе — ства­рэ́н­не рук Тва­і́х і імя́ Тваё пры­зы­ва́ем.

І ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Мі­ла­сэ́р­нас­ці дзве́ры ад­чы­ні́ нам, бла­гас­ла­ве́н­ная Ба­га­ро́­дзі­ца, каб мы, ма́ючы надзе́ю на Ця­бе́, не за­гі́­ну­лі, а каб па­зба́ві­лі­ся праз Ця­бе́ ад бед, бо Ты — спа­се́н­не ро́­ду хрыс­ці­я́нска­га.

Го́с­па­дзі, па­мі́­луй. (40 раз­оў)

І па­кло­ны, ко­ль­кі хо­чаш.

І вер­шы:

Ка­лі хо­чаш, ча­ла­век, есці Це­ла Ула­да­ра,

Са стра­хам пры­сту­пі, каб не апя­чы­ся,

бо гэ­та агонь.

Ка­лі ж п’еш Ба­жэс­твен­ную Кроў, пры­чаш­ча­ючы­ся,

Перш пры­мі­ры­ся з ты­мі, хто за­сму­ціў ця­бе.

Па­сля гэ­та­га ад­важ­ся Та­емную Ежу есці.

Пе­рад пры­чаш­чэн­нем страш­най ахвя­ры —

Жы­ват­вор­на­га Це­ла Ула­да­ра —

Та­кім па­ма­лі­ся чы­нам з трым­цен­нем:

Ма­літ­ва свя­то­га Ва­сі­лія Вя­лі­ка­га, 1-я

Ула­дару́, Го́с­па­дзі Іі­су́­се Хрыс­це́, Бо́жа наш, кры­ні́­ца жыц­ця́ і бес­смя­ро́т­нас­ці, уся­го́ ства­рэ́н­ня ба́ч­на­га і ня­ба́ч­на­га Тво́р­ца, бес­па­ча́т­на­га Айца́ роў­на­ве́ч­ны і так­са́­ма бес­па­ча́т­ны Сы́­не, Ты па бяз­ме́р­най до́б­рас­ці ў апо́ш­нія дні плоць успры­ня́ў і быў рас­пя́­ты і па­ха­ва́­ны за нас, ня­ўдзя́ч­ных і не­ра­зу́м­ных, і Сва­ёю Кры­вёю аб­на­ві́ў зня­ве́­ча­ную гра­хо́м пры­ро́­ду на­шу; Сам, Бес­смя­ро́т­ны Ца­ру́, пры­мі́ і ад мя­не́, грэ́ш­на­га, па­кая́нне, і на­хі­лі́ ву́­ха Тваё да мя­не́, і па­чу́й сло́­вы мае́. Бо саг­ра­шы́ў я, Го́с­па­дзі, саг­ра­шы́ў су́­праць Не́ба і пе́­рад Та­бо́ю, і не­дас­то́й­ны я ўзве́с­ці во́­чы мае́ на вы­шы­ню́ сла́­вы Тва­ёй; бо я ўгня­ві́ў Тваю́ до́б­расць, па­ру́­шыў­шы Твае́ за́­па­ве­дзі і не па­слу́­хаў­шы Тва­і́х на­ка́заў. Але Ты, Го́с­па­дзі, не­злас­лі́­вы, доў­га­цяр­плі́­вы і мна­га­мі́­лас­ці­вы, не даў мне за­гі́нуць з без­за­ко́н­ня­мі ма­і́мі, за­ўсё­ды ча­ка́ючы май­го́ на­вяр­та́н­ня. Бо Ты ска­за́ў, Ча­ла­ве­ка­лю́­бец, праз пра­ро́­ка Твай­го́: Я не жа­да́ю сме́р­ці грэ́ш­ні­ка, а жада́ю, каб ён на­вяр­ну́ў­ся і быў жы­вы́. Не хо́­чаш Ты, Ула­да­ру́, каб за­гі́­ну­ла ства­рэ́н­не рук Тва­і́х, і не­пры­хі́ль­на ста́­віш­ся да па­гі́­бе­лі лю­дзе́й, а жа­да́­еш, каб усе спас­лі́­ся і да па­зна́н­ня і́сціны пры­йшлі́. Та­му́ і я, ха­ця́ і не­дас­то́й­ны ні не́­ба, ні зям­лі́, ні са­мо́­га гэ́­та­га мі­ну́­ча­га жыц­ця́, бо ўся­го́ ся­бе́ я па­ка­ры́ў гра­ху́ і ад­да́ў у ня­во́­лю па­чуц­цё­вым аса­ло́­дам і апа­га́­ніў у са­бе́ Твой во́б­раз, але, бу́­ду­чы Тва­і́м ства­рэ́н­нем і вы́­ра­бам, я, ня­шча́с­ны, не ад­ча́й­ва­юся ў сва­і́м спа­се́н­ні і асме́­ль­ва­юся пры­сту­пі́ць да Тва­ёй бяз­ме́р­най мі­ла­сэ́р­нас­ці. Пры­мі́ ж і мя­не́, Ча­ла­ве­ка­лю́б­ны Го́с­па­дзі, як рас­пу́с­ні­цу, як раз­бо́й­ні­ка, як мы́т­ара і як блу́д­на­га сы́­на, і зды­мі́ з мя­не́ ця­жа́р гра­хо́ў, бо Ты бя­рэ́ш на Ся­бе́ грэх све́­ту і не́­ма­чы люд­скі́я аца­ля́­еш, зня­сі́­ле­ных і пры­гне́­ча­ных да Ся­бе́ клі́­чаш і за­спа­ко́й­ва­еш, бо Ты пры­йшо́ў за­клі́­каць да па­ка­я́ння не пра́­вед­ні­каў, а грэ́ш­ні­каў. l ачы́с­ці мя­не́ ад уся́кай не­чыс­та­ты́ пло́­ці і ду́­ху і на­ву­чы́ мя­не́ пра­во́­дзіць свя­то́е жыц­цё ў стра́ху Тва­і́м, каб я, пры­ма́­ючы з чы́с­тым све́д­чан­нем сум­ле́н­ня свай­го́ час­ці́н­ку Свя­ты́нь Тва­і́х, злу­чы́ў­ся са Свя­ты́м Це́­лам Тва­і́м і Кры­вёю і каб Ты жыў і пра­бы­ва́ў ува Мне з Айцо́м і Свя­тым Тва­ім Ду́­хам. Так, Го́с­па­дзі Іі­су­се Хрыс­це, Бо́жа мой, не на асу­джэ́н­не ня­ха́й бу́­дзе мне пры­чаш­чэ́н­не Пра­чы́с­тых і Жы­ват­во́р­ных Тайн Тва­іх, і ня­ха́й не зраб­лю́­ся я не́­мач­ным ду­шо́ю і це́­лам ад не­дас­то́й­на­га іх пры­чаш­чэ́н­ня, а дай мне да апо́ш­ня­га май­го́ ды­ха́н­ня не­асу́­джа­на пры­ма́ць час­ці́н­ку Свя­ты́нь Тва­і́х для су­по́­ль­нас­ці з Ду́­хам Свя­ты́м, для пад­тры́м­кі ў жыц­ці́ ве́ч­ным і для на­ле́ж­на­га ад­ка́­зу на Стра́ш­ным Су­дзе́ Тваі́ім, каб і я з усі́­мі аб­ра́н­ні­ка­мі Тваі́мі стаў удзе́­ль­ні­кам па­ўна­ты́ Тва­і́х да­бро́т, пры­га­та­ва́ных Та­бо́ю тым, хто лю́­біць Ця­бе́, Го́с­па­дзі, у якіх Ты пра­сла́ў­ле­ны на­ве́­кі. Амі́нь.

Ма­літ­ва свя­то­га Іа­ана За­ла­та­вус­та, 2-я

Го́с­па­дзі Бо́жа мой, ве́­даю, што не­дас­то́й­ны я і ня­ва́р­ты, каб Ты ўвай­шо́ў пад дах до́­ма душы́ ма­ёй, бо ўвесь ён спус­то́­ша­ны і раз­ва́­ле­ны, і не ма́­еш Ты ўва мне пры­сто́й­на­га ме́с­ца, каб га­ла­ву́ пры­ту­лі́ць. Але як дзе́­ля нас Ты пры­ні́­зіў Ся­бе́, сы­шо́ў­шы з вы­шы­ні́, так і ця­пер зраў­ня́й­ся з ма­ёй мі­зэ́р­нас­цю. l як Ты па­жада́ў узле́гчы ў пя­чо́­ры і ў я́слях для не­ра­зу́м­ных жы­вёл, так зра­бі́ ла́с­ку ўвай­сці́ ў я́слі не­ра­зу́м­нае мае́ душы́ і ў апа­га́­не­нае маё це́­ла. l як Ты не пагрэ́ба­ваў увай­сці́ і па­вя­чэ́­раць з грэ́ш­ні­ка­мі ў до́­ме Сі́­ма­на пра­ка­жо́­на­га, так зра­бі́ ла́с­ку ўвай­сці́ і ў дом пры­гне́­ча­най ду­шы́ ма­ёй, ча­ла­ве́­ка пра­ка­жо́­на­га і грэ́ш­на­га. l як Ты не ад­кі́­нуў пад­о́бную на мя­не рас­пу́с­ні­цу і грэ́ш­ні­цу, якая пры­йшла́ і да­кра­ну́­ла­ся да Ця­бе́, так змі́­луй­ся і нада мно́ю, грэ́ш­ным, які пры­хо́­дзіць і да­крана́ецца да Ця­бе́. l як не па­грэ́­ба­ваў Ты па­га́­ны­мі яе і ня­чы́с­ты­мі ву́с­на­мі, што ца­ла­ва́­лі Ця­бе́, так не па­грэ́­буй і маі́мі ву́с­на­мі, яшчэ́ бо­льш па­га́­ны­мі і ня­чы́с­ты­мі, чым у яе, і бры́д­кі­м і ня­чы́с­ты­м ро́та­м ма­і́м, і мярзо́т­ным і яшчэ́ бо­льш ня­чы́с­тым язы­ко́м маі́м. Але ня­ха́й бу́­дзе мне жар Пра­свя­то́­га Твай­го́ Це­ла і Па­чэ́с­най Тва­ёй Кры­ві́ на асвя­чэ́н­не і пра­свят­ле́н­не і зда­ро́ў­е пры­гне́­ча­най ма­ёй ду­шы́ і це́­ла, на аб­ляг­чэ́н­не цяжа́ру мно́­гіх ма­іх саг­ра­шэ́н­няў, на аха­ва́н­не ад уся́­ка­га ды­я́ва­льс­ка­га ўздзе́­яння, на вы­да­ле́н­не і спы­не́н­не ма­іх дрэ́н­ных і га­не́б­ных звы́­чак, на ўмяр­цве́н­не страс­це́й, на вы­ка­на́н­не за́па­ве­дзяў Тва­і́х, на пры­мна­жэ́н­не Ба­жэ́с­твен­най Тва­ёй бла­га­да́­ці і на зда­быц­цё Ца́р­ства Твай­го́. Бо я пры­хо́­джу да Ця­бе́, Хрыс­це́ Бо́жа, не ня­дба́й­на, а са спа­дзя­ва́н­нем на не­вы­мо́ў­ную Тваю́ до́б­расць, і ня­ха́й я, да­лё­ка ад­да́­ле­ны ад су­по́­ль­нас­ці з Та­бо́ю, ду­хо́ў­ным во́ў­кам зло́ў­ле­ны не бу́ду. Та­му́ ма­лю́­ся Та­бе́: як Адзі́ны Свя­ты́, асвя­ці́, Ула­дару́, маю́ душу́ і це́­ла, ро́з­ум і сэ́р­ца, ду́м­кі і пачу́цці, і ўся­го́ мя­не́ аб­на­ві́, і ўка­ра­ні́ страх Твой ва ўсіх ча́с­тках це́ла май­го́, і асвя­чэ́н­не Тваё не­пазбы́ўным зра­бі́ ўва мне, і будзь мне па­мо́ч­ні­кам і за­сту́п­ні­кам, на­кі­ро́ў­ва­ючы ў мі́р­нае рэ́­чыш­ча жыц­цё маё, каб спа­до́­біў­ся я стаць па пра́­вую руку́ ад Ця­бе́ са свя­ты́­мі Тва­і́мі, па ма­лі́т­вах і ха­да́й­ніц­твах Усеп­ра­чы́с­тай Тва­ёй Ма́­ці, бяс­пло́т­ных Тваі́х слу­жы́­це­ляў і пра­чы́с­тых сіл і ўсіх свя­ты́х, якія ад­ве́­ку Та­бе́ да­га­дзі́лі. Амі́нь.

Ма­літ­ва свя­то­га Сі­мя­она Ме­та­фрас­та, 3-я

Адзі­ны чыс­ты і цэ́­ль­ны Го́с­па­дзі, Ты з не­вы­мо́ў­на­га жа­лю і ча­ла­ве­ка­люб­ства ўспрыня́ў усю на­шу зме­ша­ную пры­ро́­ду ад чыс­тай дзя­во́ц­кай кры­ві Той, Якая над­пры­ро́д­на на­ра­дзі­ла Ця­бе праз са­шэ́с­це Ба­жэ́с­твен­на­га Ду­ха і па во́­лі Веч­на­га Айца. Хрыс­це Іі­су­се, Пра­муд­расць Бо́жая, мір і сі­ла! Ты ўспрыня́таю Та­бо́ю пло́ц­цю прыня́ў жы­ват­во́р­ныя і спа­сі­це­ль­ныя па­ку­ты: крыж, цві­кі, кап’ё, смерць; умяр­цві мае́ ду­шаз­губ­ныя страс­ці ця­лес­ныя. Па­ха­ван­нем Сва­ім Ты спус­то́­шыў цар­ства пя­ке­ль­нае; па­ха­вай до́б­ры­мі разва́га­мі мае́ злыя за­ду­мы і злых ду­хаў па­ра­зга­няй. Жы­ва­но́с­ным Сва­ім увас­кра­сен­нем на трэ́­ці дзень Ты ўзняў па­ўша­га пра­айца́; уз­ні­мі і мя­не, што ўпаў у грэх, пра­пану́ючы мне шля­хі па­ка­яння. Слаў­ным Сва­ім уз­ня­сен­нем Ты аб­ага­віў успрыня́тую пло́ць і ўша­на­ваў яе, па­са­дзіў­шы па пра­вую руку́ ад Айца; спа­до́­бі і мя­не праз пры­чаш­чэ́н­не Свя­тых Тва­іх Тайн стаць па пра­вы бок са спа­сё­ны­мі. Са­шэ́с­цем Уцяшы́це­ля Ду­ха Ты зра­біў свя­тых Сва­іх вуч­няў па­чэ́с­ны­мі са­су­да­мі, учы­ні і мя­не ёміш­чам Яго́ пры­шэ́с­ця. Ты ма­еш зноў пры­йсці, каб су­дзіць свет пра­вед­на, спа­до́­бі і мя­не сус­трэ́ць Ця­бе на аб­ло́­ках, Суд­дзю і Ства­ры­це­ля май­го́, з усі­мі свя­ты­мі Тва­імі, каб я бяс­ко́н­ца сла­вас­ло́­віў і апя­ваў Ця­бе з бес­па­чат­ным Тва­ім Айцо́м і з Усес­вя­тым і До́б­рым і Жы­ват­во́р­чым Тва­ім Ду­хам ця­пер і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амінь.

Ма­літ­ва яго ж, 4-я

Ні­бы сто́­ячы пе­рад Та­бо́ю на страш­ным і спра­вяд­лі­вым су­дзе Тва­ім, Хрысце́ Бо́жа, слу­ха­ючы аб­ві­на­ва­чан­ні і рас­каз­ва­ючы пра зро́б­ле­ныя мно́ю злыя ўчын­кі, я сён­ня, па­куль яшчэ́ не пры­йшо́ў дзень су­да нада мно́ю, ка­ля свя­то́­га Твай­го́ ахвяр­ні­ка сто́­ячы пе­рад Та­бо́ю і пе­рад страш­ны­мі і свя­ты­мі Тва­імі Анге­ла­мі, з аб­цяжа́ра­ным сум­лен­нем, пры­но́­шу злыя і без­за­ко́н­ныя мае́ ўчын­кі, аб’яўляю іх і вы­кры­ваю. Па­гля­дзі, Го́с­па­дзі, на па­ко́­ру маю́ і пра­бач усе гра­хі мае́; па­гля­дзі: без­за­ко́н­няў ма­іх ста­ла бо­льш, чым ва­ла­со́ў на га­ла­ве ма­ёй. Яко́­га зла не ўчы­ніў я! Яко́­га гра­ху не зра­біў! Яко́­га зла не за­ду­маў у ду­шы ма­ёй! Я і ва ўчын­ках пра­явіў рас­пус­ту, пра­лю­ба­дзей­ства, го́р­дасць, пых­лі­васць, да­ка­ран­не, га­нь­ба­ван­не, пус­тас­ло́ў­е, не­прыс­то́й­ны смех, п’янства, аб­жо́р­ства, аб’ядзен­не, ня­на­вісць, за­йздрасць, срэ́б­ра­люб­ства, сквап­насць, кары́слі­васць, са­малю́б­ства, сла­валю́бства, крадзе́ж, ня­праў­ду, атры­ман­не ня­чыс­тых пры­быт­каў, абурэ́н­не, па­клёп, безз­ако́н­не. Ко́ж­нае маё пачу́цце, ко́ж­ны о́рган я апа­га­ніў, раз­бэ́с­ціў, зра­біў ня­го́д­ным, бу­ду­чы за­ўжды пры­ла­даю ды­ява­ла. l ве­даю я, Го́с­па­дзі, што без­за­ко́н­ні мае́ пе­ра­вы­сі­лі га­ла­ву маю. Але бяз­мер­на вя­лі­кая мі­ла­сэ́р­насць Твая і не­вы­мо́ў­ная мі­ласць ла­го́д­най до́б­рас­ці Тва­ёй, і ня­ма гра­ху, які пе­ра­мо́г бы ча­ла­ве­ка­люб­ства Тваё. Та­му, дзі­во́с­ны Ца­ру, ла­го́д­ны Го́с­па­дзі, пра­яві і на мне, грэ́ш­ным, дзіў­ныя мі­лас­ці Твае, па­ка­жы сі­лу до́б­рас­ці Тва­ёй і яві моц спа­гад­лі­вай мі­ла­сэ́р­нас­ці Тва­ёй і пры­мі мя­не, грэ́ш­на­га, які звяр­та­ецца да Ця­бе. Пры­мі мя­не, як прыня́ў Ты блуд­на­га, раз­бо́й­ні­ка, рас­пус­ні­цу. Пры­мі мя­не, які бяз­мер­на саг­ра­шыў пе­рад Та­бо́ю сло́­вам і ўчын­ка­мі, і не­прыс­то́й­най пажа́длі­вас­цю, і без­раз­важ­най дум­каю. l як прыня́ў Ты тых, што пры­йшлі ка­ля адзі­нац­ца­тай га­дзі­ны і не зра­бі­лі ні­чо́­га да­сто́й­на­га, так пры­мі і мя­не, грэ́ш­на­га, бо мно́­га я саг­ра­шыў і апа­га­ніў ся­бе, і за­сму­ціў Ду­ха Твай­го́ Свя­то́­га, і за­жу­рыў ча­ла­ве­ка­люб­нае сэ́р­ца Тваё і ўчын­кам, і сло́­вам, і дум­каю, удзень і ўна­чы, яўна і тай­на, сва­яво́­ль­на і ня­во́­ль­на. l ве­даю я, што Ты вы́ста­віш гра­хі мае́ пе­рада мно́ю та­кі­мі, які­мі яны зро́б­ле­ны мно́ю, і за­пат­ра­бу­еш ад­ка­зу ў тым, у чым ро́з­ум мой не дасць апраў­дан­ня. Але не су­дзі мя­не, Го́с­па­дзі, Го́с­па­дзі, пра­вед­ным су­до́м Тва­ім у лю­тас­ці Тва­ёй і не ка­рай мя­не ў гне­ве Тва­ім; па­мі­луй мя­не, Го́с­па­дзі, не то́­ль­кі та­му, што я не́мач­ны, але і та­му, што я — ства­рэ́н­не Тваё. Ты, Го́с­па­дзі, ума­ца­ваў ува мне страх пе­рад Та­бо́ю, а я зло пе­рад Та­бо́ю ўчы­ніў. Пе­рад Та­бо́ю адзі­ным саг­ра­шыў я, але ма­лю Ця­бе: не па­чы­най цяж­бы з ра­бо́м Тва­ім. Бо ка­лі Ты, Го́с­па­дзі, бу­дзеш за­ўва­жаць без­за­ко́н­ні, то хто, Го́с­па­дзі, уста­іць? Я — бяз­до́н­не гра­ху, я не­дас­то́й­ны і ня­вар­ты ўзвес­ці во́­чы і па­гля­дзець на вы­шы­ню ня­бес­ную з‑за мно́с­тва гра­хо́ў ма­іх, якім лі­ку ня­ма: бо ўся­кае зла­чын­ства, і ка­вар­ства, і са­та­нін­ская хіт­расць, і рас­пус­та, вы­ця­кан­не, ру­каб­луд­ства, ня­чыс­тыя зно́­сі­ны з дзе­ць­мі, зла­па­мят­лі­васць, па­ра­ды на грэх, ка­зы­тан­не і іншыя шмат­лі­кія страс­ці не па­кі­ну­лі мя­не. Які­мі гра­ха­мі я не раз­бэ́с­ціў ся­бе! Які­мі ўчын­ка­мі злы­мі не быў за­хо́п­ле­ны! Уся­кі грэх я зра­біў, ўся­кую не­чыс­тату́ ўваб­раў у душу́ маю́; ня­го́д­ным я стаў і пе­рад Та­бо́ю, Бо́­гам ма­ім, і пе­рад лю­дзь­мі. Хто пад­ыме мя­не, які ўпаў у та­кія злыя і та­кія шмат­лі­кія саг­ра­шэ́н­ні? Го́с­па­дзі, Бо́жа мой! На Ця­бе спа­дзя­юся я: ка­лі ёсць мне надзея на спа­сен­не, ка­лі ча­ла­ве­ка­люб­ства Тваё пе­ра­вы­шае мно́с­тва без­за­ко́н­няў ма­іх, то будзь ма­ім Спа­сі­це­лем і па мі­ла­сэ́р­нас­ці Тва­ёй і мі­лас­цях Тва­іх аслаб, ад­пус­ці, пра­бач мне ўсё, чым я саг­ра­шыў пе­рад Та­бо́ю; бо ўся­кім злом на­по́ў­не­на ду­ша мая і ня­ма ўва мне надзеі на спасе́нне. Па­мі­луй мя­не, Бо́жа, па вя­лі­кай мі­лас­ці Тва­ёй і не ка­рай мя­не за спра­вы мае́, і не асу­дзі мя­не за ўчын­кі мае, а за­сце­ражы́, аб­ара­ні, збаў душу́ маю́ ад зла, яко́е ўзрас­тае ў ёй, і ад згуб­ных ура́жан­няў. Спа­сі мя­не дзе­ля мі­лас­ці Тва­ёй; ня­хай там, дзе па­мно́­жыў­ся грэх, яшчэ́ бо́­ль­шай бу­дзе бла­га­даць Твая, і я бу­ду хва­ліць і пра­слаў­ляць Ця­бе за­ўжды, ва ўсе дні жыц­ця май­го́. Бо Ты Бог тых, што ка­юцца, і Спа­сі­цель тых, што гра­шаць, і Та­бе мы сла­ву ўзно́­сім з бес­па­чат­ным Тва­ім Айцо́м і Пра­свя­тым і До́б­рым, і Жы­ват­во́р­чым Тва­ім Ду­хам, ця­пер і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амінь.

Ма­літ­ва свя­то­га Іа­ана Да­мас­кі­на, 5-я

Ула­дару́ Го́с­па­дзі, Іі­су́­се Хрысце́, Бо́жа наш, Ты адзі­ны ма­еш ула­ду да­рава́ць лю­дзям гра­хі. Як до́б­ры і Ча­ла­ве­ка­люб­ны, пра­бач усе мае́ свя­до́­мыя і не­свя­до́­мыя пра­ві­ны і спа­до́­бі мя­не не­асу­джа­на пры­час­ціц­ца Ба­жэ́с­твен­ных, слаў­ных, пра­чыс­тых і жы­ват­во́р­ных Тва­іх Тайн не на аб­ця­жар­ван­не, не на му́ку, не на па­мна­жэ́н­не гра­хо́ў, а на ачыш­чэ́н­не, асвя­чэ́н­не, у за­ло́г бу­ду­ча­га жыц­ця і Цар­ства, на ахо́­ву, да­па­мо́­гу і на ад­агнан­не во́­ра­гаў, на зніш­чэ́н­не мно́­гіх ма­іх саг­ра­шэ́н­няў. Бо Ты — Бог мі­лас­ці­вы, спа­гад­лі­вы і ча­ла­ве­ка­люб­ны, і Та­бе мы сла­ву ўзно́­сім з Айцо́м і Свя­тым Ду­хам ця­пер і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амінь.

Ма­літ­ва свя­то­га Ва­сі­лія Вя­лі­ка­га, 6-я

Ве­даю, Го́с­па­дзі, што я не­дас­то́й­на пры­чашча́юся пра­чыс­та­га Твай­го́ Це­ла і па­чэ́с­най Тва­ёй Кры­ві, ві­на­ва­ты я, і ў асу­джэ́н­не са­бе ем і п’ю, не раз­ва­жа­ючы пра Це­ла і Кроў Твае, Хрыс­та і Бо́­га май­го́, але, спа­дзе­ючы́ся на мі­ла­сэ́р­насць Тваю, пры­хо́­джу да Ця­бе, бо Ты ска­заў: хто есць Маю́ Плоць і п’е Маю́ Кроў, той ува Мне пра­бы­вае, і Я ў ім. Змі­лас­ціў­ся ж, Го́с­па­дзі, і не вы­кры­вай мя­не, грэ́ш­на­га, а аб­ыдзі­ся са мно́ю па мі­лас­ці Тва­ёй, і ня­хай бу­дуць мне Свя­ты­ні гэ́­тыя на аца­лен­не і ачыш­чэ́н­не, і пра­свят­лен­не, і ахава́нне, і спасе́нне, і на асвя­чэ́н­не ду­шы́ і це­ла; на ад­агнан­не ўся­кай мро́і, і га­неб­на­га ўчын­ку, і ўздзе­яння ды­ява­льс­ка­га, яко́е праз ро́з­ум у чле­нах це­ла май­го́ здзяй­сня­ецца; на шчы­расць пе­рад Та­бо́ю і лю­бо́ў да Ця­бе; на вы­праў­лен­не жыц­ця і бяс­пе­ку, на ўзрас­тан­не ў да­бра­дзей­нас­ці і да­ска­на­лас­ці, на вы­ка­нан­не за­па­ве­дзяў, на су­по́­ль­насць з Ду­хам Свя­тым, на пад­трым­ку ў жыц­ці веч­ным, на ад­каз на­леж­ны на Страш­ным Су­дзе Тва­ім, а не на асу­джэ́н­не і па­ка­ран­не.

Ма­літ­ва свя­то­га Сі­мя­она Но­ва­га, 7-я

Ад па­га­ных вус­наў, ад мярзо́т­на­га сэ́р­ца, ад ня­чыс­та­га язы­ка, ад ду­шы апа­га­не­най пры­мі ма­літ­ву, Хрысце́ мой, і не ад­хі­лі ні слоў ма­іх, ні бес­са­ро́м­ных учын­каў. Дай мне шчы­ра вы­ка­заць то́е, што я ха­чу, Хрыс­це мой, а лепш на­ву­чы мя­не, што мне трэ́­ба ра­біць і ка­заць. Саг­ра­шыў я бо­льш, чым рас­пус­ні­ца, якая, да­ве­даў­шы­ся, дзе Ты зна­хо́­дзіш­ся, і ку­піў­шы мі­ра, ад­ва­жы­ла­ся пад­ыс­ці па­ма­заць но́­гі Твае, Бо́­га май­го́, Ула­дара́ і Хрыс­та май­го́[6]. Як не ад­кі­нуў Ты яе, што пры­йшла ад шчы­ра­га сэ́р­ца, так не па­грэ́­буй і мно́ю, Сло́­ва, а да­зво́ль мне Твае но́­гі і тры­маць, і ца­ла­ваць, і па­то́­ка­мі слёз, ні­бы шмат­каш­то́ў­ным мі­рам, адва́жыц­ца пама́заць іх. Аб­мый мя­не сля­зь­мі ма­імі, ачыс­ці мя­не імі, Сло́­ва. Дару́й і пра­ві­ны мае́, і пра­бачэ́нне мне дай, Ты ве­да­еш мно́с­тва злых ма­іх учын­каў, ве­да­еш і ра­ны мае́, ба­чыш і язвы мае́, але і ве­ру ве­да­еш, і ста­ран­насць ба­чыш, і сто́г­ны чу­еш. Не ўта­іцца ад Ця­бе, Бо́жа мой, Тво́р­ца мой, Ад­ку­пі­це­лю мой, ані кро́п­ля слёз, ні на­ват час­цін­ка кро́п­лі той. Не­да­ко́н­ча­нае мно́ю ба­чаць во́­чы Твае, а ў кні­зе Тва­ёй за­пі­са­на Та­бо́ю і то́е, што яшчэ́ не ра­бі­ла­ся. Па­гля­дзі на па­ко́­ру маю, па­гля­дзі, які цяжа́р на мне, і гра­хі ўсе дару́й мне, Бо́жа ўся­го́ све­ту, каб я з чыс­тым сэ́р­цам, тра­пят­лі­ваю дум­каю і скру́ша­наю ду­шо́ю пры­час­ціў­ся чыс­тых Тва­іх і Пра­свя­тых Тайн, які­мі ажыўля́ецца і аб­агаўля́ецца ко́ж­ны, хто есць і п’е іх з чыс­тым сэ́р­цам. Бо Ты ска­заў, Ула­дару́ мой: ко́ж­ны, хто есць Маю́ Плоць і п’е Маю́ Кроў, той ува Мне пра­бы­вае, і Я ў ім. Пра­ўдзі­вае ко́ж­нае сло́­ва Ула­дара́ і Бо́­га май­го́, бо той, хто пры­чаш­ча­ецца Ба­жэ́с­твен­ных і Жы­ват­во́р­чых Да­ро́ў, ужо́ не са­мо́т­ны, а з Та­бо́ю, Хрыс­це мой, Свят­ло́м трох­со́­неч­ным, яко́е асвят­ляе свет. Та­му, каб не за­стац­ца мне са­мо́т­ным, без Ця­бе, жыц­ця Пад­аце­ля, ды­хан­ня май­го́, жыц­ця май­го́, ра­дас­ці ма­ёй, спа­сен­ня све­ту, я і пры­сту­піў да Ця­бе, як Ты ба­чыш, са сля­зь­мі і ду­шо́ю скру­ша­наю; пра­шу даць мне пра­ба­чэ́н­не ма­іх пра­ві­наў і спа­до́­біць не­асу­джа­на пры­час­ціц­ца Тва­іх жыц­ця­дай­ных і без­за­ган­ных Тайн, каб Ты быў, як і ка­заў Ты, са мно́ю, са­мым ня­шчас­ным, і каб спа­кус­нік, уба­чыў­шы мя­не па­збаў­ле­ным Тва­ёй бла­га­да­ці, не ава­ло́­даў мно́ю ка­вар­на і, збіў­шы з да­ро́­гі, не ад­вёў мя­не ад ба­гат­во́р­ных Тва­іх слоў. Та­му я пры­пада́ю да Ця­бе і го́­ра­ча ўсклі­ка́ю Та­бе: як Ты прыня́ў блуд­на­га і рас­пус­ні­цу, што пры­йшла да Ця­бе, так пры­мі, Мі­лас­ці­вы, і мя­не, рас­пус­на­га і блуд­на­га, які з ду­шо́ю скру­ша­наю ця­пер пры­хо́­дзіць да Ця­бе. Ве­даю, Спа­сі­це­лю, што ніх­то́ так не саг­ра­шыў пе­рад Та­бо́ю, як я, і не зра­біў та­го́, што я ўчы­ніў. Але ве­даю так­са­ма і то́е, што ні цяж­касць пра­він, ні мно́с­тва гра­хо́ў не пе­ра­вы­шае вя­лі­ка­га доў­га­цярпе́ння і надзвыча́йна­га ча­ла­ве­калю́бства Бо́­га май­го́, а тых, што го́­ра­ча ка­юцца, Ты але­ем спа­га­ды і ачыш­ча­еш, і пра­свят­ля­еш, і да­лу­ча­еш да свят­ла, шчо́д­ра да­ючы́ ім су­по́­ль­насць з Ба­жас­тво́м Тва­ім, і, на дзі­ва анге­лам і ча­ла­ве­ча­му раз­умен­ню, час­та з імі раз­маў­ля­еш, як з сап­раў­дны­мі сяб­ра­мі Тва­імі. Гэ́­та дае мне ад­ва­гу, гэ́­та акрыля́е мя­не, Хрысце́ мой. l, спа­дзе­ючы́ся на Твае шчо́д­рыя нам да­брадзе́йствы, я з ра­дас­цю і ў той жа час з трымце́ннем аго́нь пры­маю, бу­ду­чы тра­во́ю, і — дзіў­ны цуд — не­спа­дзя­ва­на па­кры­ва­юся рас­о́ю, як не­ка­лі цяр­но́­вы куст га­рэ́ў і не зга­раў. Та­му ўдзяч­наю дум­каю, удзяч­ным сэ́р­цам, удзяч­ны­мі час­цін­ка­мі душы́ і це­ла май­го́ я па­кла­ня­юся, ве­лі­чаю і сла­вас­ло́ў­лю Ця­бе, Бо́жа мой, як бла­гас­ла­вё­на­га ця­пер і наве́кі.

Ма­літ­ва свя­то­га Іа­ана Зала­та­вус­та, 8-я

Бо́жа, аслаб, ад­пус­ці, пра­бач мне саг­ра­шэ́н­ні мае́, які­мі я пе­рад Та­бо́ю саг­ра­шыў або́ сло́­вам, або́ ўчын­кам, або́ дум­каю, во́­ль­на ці між­во́­ль­на, свя­до́­ма ці не­свя­до́­ма, усё мне пра­бач, як До́б­ры і Ча­ла­ве­ка­люб­ны, і па ма­літ­вах Пра­чыс­тай Тва­ёй Ма­ці, ду­хо́ў­ных Тва­іх слу­жы­це­ляў і свя­тых Сіл, і ўсіх свя­тых, якія ад­ве­ку Та­бе да­га­дзі­лі, па­спры­яй, каб я не­асу́джа­на пры­няў Свя­то́е і Пра­чыс­тае Тваё Це­ла і Па­чэ́с­ную Кроў для аца­лен­ня ду­шы і це­ла і для ачыш­чэ́н­ня ад злых ма­іх ду­мак, бо Тваё ёсць цар­ства, і сі­ла, і сла­ва — Айца, і Сы­на, і Свя­то́­га Ду­ха — ця­пер і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амінь.

Ма­літ­ва яго ж, 9-я

Ня­вар­ты я, Ула­дару́ Го́с­па­дзі, каб Ты ўвай­шо́ў пад дах ду­шы ма­ёй, але па­ко́­ль­кі Ты, Ча­ла­ве­ка­лю­бец, хо́­чаш жыць ува мне, то я адва́жва­юся пры­сту­піць. Ты зага́два­еш, і я ад­чыню́ дзве­ры, якія Ты адзін зра­біў, і ўво́й­дзеш Ты ча­ла­ве­ка­люб­на, як улас­ці­ва Та­бе, уво́й­дзеш і пра­свят­ліш мой азмро́­ча­ны ро́з­ум. Ве­рую, што зро́­біш Ты гэ́­та, бо Ты не ад­ышо́ў ад рас­пус­ні­цы, якая са сля­зь­мі пры­йшла да Ця­бе; і мыт­ара, які па­ка­яўся, не ад­кі­нуў; і раз­бо́й­ні­ка, які пры­знаў у Та­бе Ца­ра, не пра­гнаў, і га­ні­це­ля, які па­ка­яўся, не па­кі­нуў та­кім, як ён быў, а ўсіх, што пры­йшлі да Ця­бе з па­ка­яннем, Ты ўклю­чыў у лік сяб­ро́ў Сва­іх, Адзі­ны Бла­гас­ла­вен­ны за­ўжды, ця­пер і на бяс­ко́н­цыя вя­кі. Амінь.

Ма­літ­ва яго ж, 10-я

Го́с­па­дзі Іі­су­се Хрысце́, Бо́жа мой! Аслаб, ад­пус­ці, змі­луй­ся і пра­бач мне, грэ́ш­на­му, ня­го́д­на­му і не­дас­то́й­на­му ра­бу Твай­му, усе пра­ві­ны, саг­ра­шэ́н­ні і грэ­ха­падзе́нні мае́, які­мі я саг­ра­шыў пе­рад Та­бо́ю з юнац­тва май­го́ і да ця­пе­раш­ня­га дня і га­дзі­ны: свя­до́­ма ці не­свя­до́­ма, сло́­ва­мі або́ ўчын­ка­мі, на­ме­ра­мі, дум­ка­мі і памкне́ння­мі, і ўсі­мі ма­імі пачу́цця­мі. l па ма­літ­вах Той, Якая без се­ме­ні на­ра­дзі­ла Ця­бе — Пра­чыс­тай Веч­на­дзе­вы Ма­рыі, Ма­ці Тва­ёй, адзі­най не­па­хіс­най ма­ёй надзеі, ахо́­вы і спа­сен­ня май­го́, — спа­до́­бі мя­не не­асу­джа­на пры­час­ціц­ца пра­чыс­тых, бес­смя­ро́т­ных, жы­ват­во́р­чых і страш­ных Тва­іх Тайн для ад­пуш­чэ́н­ня гра­хо́ў і для жыц­ця веч­на­га, для асвя­чэ́н­ня і пра­свят­лен­ня, для мо́­цы, аца­лен­ня і зда­ро́ў­я ду­шы і це­ла, для згу́бы і по́­ўна­га вы­нішчэ́ння злых ма­іх на­ме­раў, ду­мак і ўяўле́нняў, а так­са­ма на­чных пры­ві­даў цём­ных і злых ду­хаў. Бо Тваё ёсць Цар­ства, і сі­ла, і сла­ва, і па­ша­на, і па­кла­нен­не з Айцо́м і Свя­тым Ду­хам ця­пер і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амінь.

Ма­літ­ва свя­то­га Іа­ана Да­мас­кі­на, 11-я

Пе­рад дзвя­ры­ма хра­ма Твай­го́ стаю я, а па­га­ных ду­мак не па­кіда́ю, але Ты, Хрысце́ Бо́жа, мыт­а­ра апраў­даў і ха­на­нея́нку па­мі­ла­ваў, і раз­бо́й­ні­ку ад­чы­ніў дзве­ры раю, ад­чы­ні і мне ча­ла­ве­ка­люб­нае сэ́р­ца Тваё і пры­мі мя­не, які пры­хо́­дзіць і да­кра­на­ецца да Ця­бе, як прыня́ў Ты рас­пус­ні­цу і кро́­ва­та­чы­вую, бо ад­на, да­кра­нуў­шы­ся да кра́ю адзен­ня Твай­го́, ад­ра­зу атры­ма­ла аца­лен­не; дру­гая, аб­няў­шы Твае пра­чыс­тыя но́­гі, пан­есла з са­бо́ю пра­ба­чэ́н­не гра­хо́ў. Я ж, ня­шчас­ны, ад­ва­жыў­шы­ся ўсё Тваё Це­ла прыня́ць, ня­хай не апя­ку­ся; а пры­мі мя­не, як прыня́ў Ты іх, і пра­свят­лі пачу́цці ду­шы ма­ёй, спа­ль­ва­ючы мае гра­хо́ў­ныя пра­ві­ны, па ма­літ­вах Той, Якая без се­ме­ні на­ра­дзі­ла Ця­бе, і ня­бес­ных Сіл; бо бла­гас­ла­вё­ны Ты на ве́кі вя­ко́ў. Амінь.

Ма­літ­ва свя­то­га Іа­ана За­ла­та­вус­та

Ве­рую, Го́с­па­дзі, і вы­знаю́, што Ты сап­раў­ды Хры­­сто́с, Сын Бо́­га Жы­во́­га, што Ты пры­йшо́ў у свет грэ́ш­ных спас­ці, з якіх пер­шы — я. Яшчэ́ ве­рую, што гэ́­та — Са­мо́ Пра­чыс­тае Це­ла Тваё і гэ́­та — Са­ма Па­чэ́с­ная Кроў Твая. Та­му ма­лю­ся Та­бе: па­мі­луй мя­не і пра­бач пра­він­нас­ці мае, во́­ль­ныя і між­во́­ль­ныя, у сло́­вах, у спра­вах, свя­до́­мыя і не­свя­до́­мыя; і спа­до́­бі мя­не не­асу́джа­на пры­час­ціц­ца Пра­чыс­тых Тва­іх Тайн для ад­пуш­чэ́н­ня гра­хо́ў і для жыц­ця веч­на­га. Амінь.

Пад­ыхо­дзя­чы да Пры­час­ця, пра­маў­ляй у дум­ках на­ступ­ныя вер­шы Ме­та­фрас­та:

Вось, я пры­ступа́ю да Ба­жэ́с­твен­на­га Пры­час­ця.

Ства­ры­цель! Не апячы́ мя­не пры­чаш­чэ́н­нем,

Бо Ты — агонь, які спа́львае не­дасто́йных.

Але ачы́сці мя­не ад уся­кай не­чыс­таты́.

І за­тым:

Вя­чэ́­ры Тва­ёй Тай­най сён­ня, Сы́не Бо́­жы, як удзе­ль­ні­ка мя­не пры­мі, бо во́­ра­гам Тва­ім я не вы­дам тай­ны і не дам Та­бе па­ца­лун­ка, як Іу­да, а, як раз­бо́й­нік, вы­знаю́ Ця­бе: па­мя­ні мя­не, Го́с­па­дзі, у Цар­стве Тва­ім.

І вер­шы:

Ба­жэ́с­твен­ную Кроў ба­ча­чы, страшы́ся, ча­ла­век!

Бо яна — агонь, які спа́львае не­дасто́йных.

Бо́жае Це­ла і аб­агаўля́е мя­не, і жы́віць:

Аб­агаўля́е дух, а роз­ум жы́віць дзіў­на.

По­тым тра­па­ры:

Ты пры­ва­біў мя­не лю­бо́ў­ю, Хрыс­це, і пе­ра­мя­ніў мя­не свя­тым да Ця­бе імкне́ннем. Па­па­лі ж агнём ду­хо́ў­ным гра­хі мае і спа­до́­бі мя­не спаў­на атры­маць ад Ця­бе аса­ло́­ду, каб я ра­дас­на пра­слаў­ляў, До́б­ры, два пры­шэ́с­ці Твае.

У свет­лы збор свя­тых Тва­іх як увай­ду я, не­дас­то́й­ны? Бо ка­лі асме­лю­ся я ўвай­сці з імі ў хо́­рам, то адзен­не вы́дасць мя­не, бо яно не вя­се­ль­нае, і я бу­ду звя́за­ны і вы́кі­ну­ты Анге­ла­мі. Ачыс­ці, Го́с­па­дзі, не­чыс­тату́ душы́ ма­ёй і спа­сі мя­не, як Ча­ла­ве­ка­лю­бец.

І ма­літ­ву:

Ула­дару́ Ча­ла­ве­ка­люб­ны, Го́с­па­дзі Іі­су­се Хрысце́, Бо́жа мой, ня­хай не бу­дуць мне Свя­ты­ні гэ́­тыя ў асу­джэ́н­не за то́е, што я не­дас­то́й­ны, а бу­дуць ня­хай на ачыш­чэ́н­не і асвя­чэ́н­не душы́ і це­ла і ў за­ло́г бу­ду­ча­га жыц­ця і Цар­ства. а для мя­не да­бро́ — злу­чац­ца з Бо́­гам і ўкла­даць на Го́с­па­да надзею на спа­сен­не маё.

І зноў:

Вя­чэ́­ры Тва­ёй Тай­най сён­ня, Сы́не Бо́­жы, як удзе­ль­ні­ка мя­не пры­мі, бо во́­ра­гам Тва­ім я не вы­дам тай­ны і не дам Та­бе па­ца­лун­ка, як Іу­да, а, як раз­бо́й­нік, вы­знаю́ Ця­бе: па­мя­ні мя­не, Го́с­па­дзі, у Цар­стве Тва­ім.

Перейти к верхней панели