Краязнаўчыя чытанні «З гісторыі праваслаўя на Гродзеншчыне».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: протаіерэй Аляксандр Велісейчык, іерэй Васіль Татарчук, прафесар, кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўца і краязнаўца Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч і краязнаўца Васіль Уладзіміравіч Герасімчык.

У 2018 годзе краязнаўчыя чытанні прысвечаны Году малой радзімы. Урачыстасць мерапрыемству надалі спевы Духоўнага Гімна Беларусі «Магутны Божа».

З першага выступлення на тэму“Іконы свяшчэннамучанікаў у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна” слухачы даведаліся пра яркія гістарычныя моманты, якія знайшлі ўвасабленне ў абразах.

У наступным выступе на тэму“Антырэлігійныя агітацыя ў раённай і абласной прэсе ў перыяд Хрушчоўскіх ганенняў” слухачам рассказалі пра падзеі гісторыі на Гродзеншчыне ў сярэдзіне 20-га стагоддзя.

Цікавая інфармацыя прагучала ў выступленні на тэму “Рыгор Раманавіч Шырма – беларускі харавы дырыжор, кампазітар, педагог, музыкавед. Гродзенскі перыяд працы”, дзе апавядалася пра знакавы ўклад вядомага музыканта Р. Шырмы ў культурнае жыццё Гродзеншчыны.

Завяршылася імпрэза выступленнем на тэму “Пытанні веры ў творы В. Быкава “Знак бяды”, у якім прысутным яшчэ раз нагадалі пра высокадухоўны пачатак у творах Васіля Быкава.

Можна меркаваць, што пачатая справа ў правядзенні падобных чытанняў стане добрай традыцыяй у духоўным жыцці Гродзеншчы.

Вольга Тарасава.

Статья написана tigrakatrine

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели