Дзень праваслаўнай кнігі

14 сакавіка хрысціянамі адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі. У межах святкавання гэтай даты ў Нядзельнай школе Свята-Уладзімірскай царквы прайшоў літаратурна-пазнавальны час «Святло пад кніжнай вокладкай». З вялікай цікавасцю вучні школы слухалі аповед выкладчыка Вольгі Тарасавай па гісторыі кнігадрукавання, аб карысці малітвы і чытання духоўнай літаратуры і пра тое, як адрозніць кнігу праваслаўнага зместу ад свецкай літаратуры.
Настаяцель храма пратаіерэй Аляксандр Велісейчык пазнаёміў навучэнцаў са старадаўнім выданнем Бібліі, богаслужбовымі кнігамі, евангельскай літаратурай, надрукаванай у ХІХ-ХХ стагоддзях і напісанай на царкоўна-славянскай мове. У гэтых кнігах вучні школы змаглі пабачыць старажытныя буквіцы, чырвоныя радкі, ілюстрацыі-гравюры. Кожны змог дакрануцца да старадаўніх шурпатых старонак, якія захавалі след рук чытальнікаў, што карысталіся імі дзясяткі, а то і сотні гадоў назад. На памяць пра сустрэчу дзеці атрымалі ў падарунак ад настаяцеля кнігу Алены Міхаленка «Шлях у нябёсы».
Вольга Тарасава

Статья написана tigrakatrine

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели