Краязнаўчыя чытанні «З гісторыі праваслаўя на Гродзеншчыне».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: протаіерэй Аляксандр Велісейчык, іерэй Васіль Татарчук, прафесар, кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўца і краязнаўца Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч і краязнаўца Васіль Уладзіміравіч Герасімчык. У 2018 годзе краязнаўчыя чытанні прысвечаны Году малой радзімы. Урачыстасць мерапрыемству надалі спевы Духоўнага Гімна Беларусі «Магутны Божа». З першага выступлення на тэму“Іконы свяшчэннамучанікаў у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна” […]