8 студзеня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка, у духоўна-асветніцкім клубе “Дзянніца” прайшла святочная вечарына «Вечныя каштоўнасці Ражства». Урачысты і ўзвышаны тон мерапрыемствунадаў спеў усіх ўдзельнікаў свята трапара Ражству Хрыстову. На пасяджэнне клуба быў запрошаны клірык храма блажэннай Ксеніі Пецярбургскай пратаіерэй Міхаіл Велісейчык. Айцец Міхаіл распавёў пра свята Ражства Хрыстова, згадаў пра традыцыі, звязаныя з гэтай вялікай праваслаўнай урачыстасцю, пра значэнне Нараджэння Збаўцыдля ўсяго чалавецтва, Пысутныя задавалі пытанні святару і актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы.
Напасяджэннях клуба “Дзянніца” склалася цудоўная традыцыя: чытаць святочнае апавяданне. З цікавасцю і захапленнем слухалі творМікалая Агафонава“Малітва алтарніка”, які прачытала кіраўнік клуба Вольга Тарасава. Святочныя апавяданні пакрысеўваходзяць ў рэпертуар дамашняга чытання. Гэта стала добрай традыцыяй: збірацца на святках каля каміна, ці пры свячах і чытаць сям’ёй святочныя апавяданні.
Парадавалі прысутных і чароўныя гукі флейты, мелодыя якой у выкананні Ганны Мусатавай дазволіла дакрануцца да нечага таямнічага і чароўнага.
Уся вечарына была напоўнена шчырымі віншаваннямі, пажаданнямі, цудоўнымі вершамі, святочнымі песнямі і калядкамі. Гэта сустрэча аб’яднала ўсіх прысутных,а агульны святочны настрой зрабіў атмасферу цёплай і добразычлівай.