Дзень праваслаўнай кнігі
14 сакавіка хрысціянамі адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі. У межах святкавання гэтай даты ў Нядзельнай школе Свята-Уладзімірскай царквы прайшоў літаратурна-пазнавальны час «Святло пад кніжнай вокладкай». З вялікай цікавасцю вучні школы слухалі аповед выкладчыка Вольгі Тарасавай па гісторыі кнігадрукавання, аб карысці малітвы і чытання духоўнай літаратуры і пра тое, як адрозніць кнігу праваслаўнага зместу ад свецкай літаратуры. […]