22 мая для вучняў 4-га класа Нядзельнай школы Свята-Уладзімірскай царквы прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна на тэму: » Хрысціянская сям’я і яе каштоўнасці». Протаіерэй Аркадзій Касьяненка распавёў прысутным аб хрысціянскім разуменні сям’і і яе ролі ў жыцці грамадства. Прыводзячы жыццёвыя прыклады, айцец Аркадзій патлумачыў, што дабрабыт сям’і трымаецца на любові, адказнасці і клопаце, на ўменні зразумець і падтрымаць адзін аднаго, адзначыўшы таксама, што галоўнае ў сям’і — гэта магчымасць паслужыць сваім блізкім.