Дзень памяці Новамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай

З0 кастрычніка Беларуская Праваслаўная Царква адзначае Дзень памяці Новамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай. У гэты дзень мы ўшаноўваем тых святароў, манахаў, простых вернікаў, хто мужна стаяў за Праўду ў цяжкія часы свецкіх рэпрэсій ў 1920 – 1930 гг. Каго перамалола тая бязлітасная карная сістэма, для якой немагчыма было дапусціць суіснаванне савецкага ладу жыцця і рэлігіі. У такіх умовах перад тымі, хто захоўваў вернасць Хрысту і Царкве, паўставаў сутнастны выбар – адрачэнне і жыццё, ці сведчанне веры  і пакуты, і, нават, – смерць.

Напэўна, не ва ўсіх хапала веры і стойкасці зрабіць выбар на карысць адданасці Богу, але і тых, хто не адмовіўся, не сышоў са шляху Евангелля і прыняў крыж пакут – было нямала. А значыць,  сапраўдная вера, якая здольная прйсці праз кроў і смерць , — жыла тады і праз дзесяцігоддзі змагла стаць падмуркам для адраджэння Царквы ў новы час.

Ушаноўвалі памяць пра Беларускіх Новамучанікаў і вызнаўцаў і храме свяціцеля Кірылы Тураўскага г. Гродна. Бажэственная Літургія была адпраўлена на беларускай мове, а пасля яе для вучняў Нядзельнай школы і іх бацькоў протаіерэем Андрэем Яварцом была праведзена экскурсія па адмысловай экспазіцыі. На ёй ў храналагічнай паслядоўнасці з 1917 па 1954 гг. размешчаныя звесткі аб пэўных асобах з шэрагу кананізаваных беларускіх новамучаніакў і іх фотаздымкі. Што дазваляе непасрэдна дакрануцца да гісторыі нашай Царквы і да подзвігу веры тых людзей, якія гэту гісторыю і стварылі сваім жыццём і сваёю пакутніцкай смерцю.  Аддаваць належную ім памяць і шанаванне – доўг і абавязак нас, сучасных хрысціян!

Статья написана tigrakatrine

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели