Чын ліціі для народнага чытання
Чын ліціі для народнага чытання
Па малíтвах святы́х айцо́ў на́шых, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, памíлуй нас. Амінь.
Святы́ Бо́жа, Святы́ Мо́цны, Святы́ Несмяро́тны, памíлуй нас. (Тройчы).
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.
Прасвята́я Тро́іца, памíлуй нас; Го́спадзі, ачы́сці грахí на́шы; Уладару́, праба́ч беззако́нні на́шы; Святы́, наве́дай і ацалí не́мачы на́шы дзе́ля імя́ Твайго́.
Го́спадзі, памíлуй. (Тройчы).
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.
Ойча наш, Які ёсць на нябёсах! Няха́й свяцíцца імя́ Тваё, няхай пры́йдзе Ца́рства Тваё, няха́й бу́дзе во́ля Твая́ як на не́бе, так і на зямлí. Хлеб наш надзённы дай нам сёння; і дару́й нам даўгí на́шы, як і мы дару́ем даўжніка́м на́шым; і не ўвядзí нас у спаку́су, але збаў нас ад зло́га.
Го́спадзі, памíлуй. (12 разоў).
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.
Прыйдзíце, пакло́німся Цару́ на́шаму — Бо́гу.
Прыйдзíце, пакло́німся і прыпадзем да Хрыста́, Цара́ на́шага, Бо́га.
Прыйдзíце, пакло́німся і прыпадзем да Само́га Хрыста́, Цара́ і Бо́га на́шага.
Псалом 90
Той, хто жыве з дапамогаю Усявы́шняга, пад по́крывам Бога Нябеснага знаходзіцца будзе. Скажа Госпаду: Ты заступнік мой, і прытулак мой, Бог мой, на Якога я спадзяюся. Бо Ён збавіць цябе ад сецяў лоўчых і ад словаў навету. Плячы́ма Сваімі захіне́ цябе і кры́ламі, бо ты на Яго спадзяваўся. Аховаю акру́жыць цябе ісціна Яго, не спалохаешся ні страху начнога, ні стрэлаў, што ляцяць удзень, ні рэчы, што ў цемры прыходзіць, ні сустрэчы, ні дэмана палу́дзеннага. Упадзе злева ад цябе тысяча, і дзесяць тысяч, што справа ад цябе, да цябе не наблíжацца. Але вачыма тваімі паглядзíш і расплату грэшнікаў убачыш. Бо Ты, Госпадзі, надзея мая, Усявышняга зрабіў Ты прытулкам Тваім. Не прыйдзе да Цябе зло, і рана не наблізіцца да цела Твайго. Бо ангелам Сваім запаве́дае пра Цябе зберагчы́ Цябе на ўсіх шляхах Тваіх. На руках падымуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагой Тваёю. На а́спіда і васіліска наступіш і патопчаш льва і змея. Бо на Мяне спадзяваўся і Я збаўлю яго, пакрыю яго, бо пазнаў імя́ Маё. Усклікне да Мяне, і пачую яго; з ім Я ў бядзе, вызвалю яго і праслаўлю яго. Даўгалеццем дзён напоўню яго і адкрыю яму спасенне Маё.
Слава, і цяпер: Алілуія, алілуія, алілуія, слава Табе Божа. (Тройчы).
Трапар, глас 4:
З духамі спачы́лых праведных ду́шы рабоў Тваіх, Спасіцель, упакой, ахоўваючы іх у блажэнным жыцці, Чалавекалюбны.
У прыста́нішчы Тваім, Госпадзі, дзе ўсе святыя Твае спачыва́юць, упакой і ду́шы рабоў Тваіх, бо Ты адзіны Чалавекалюбны.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу: Ты Бог, што сышоў у пе́кла і з кайдано́ў закава́ных вы́зваліў, Ты ж і душы рабоў Тваіх упакой.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь. Адзіная Чыстая і Беззага́нная Дзева, што без семя нарадзіла Бога, маліся, каб спасціся іх ду́шам.
Сядален, глас 5:
Упакой, Спасіцель наш, з праведнымі рабоў Тваіх, і пасялі іх у сялібах Тваіх, як напісана, выбачаючы як Добры саграшэнні іх вольныя і міжвольныя, і ўсе свядомыя і несвядомыя, Чалавекалюбны.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Кандак, глас 8:
Са святымі упакой, Хрысце, душы рабоў Тваіх, там дзе няма ні болю, ні смутку, ні стогнаў, але жыццё бясконцае.
Ікас, глас 8:
Ты, Сам — адзіны бессмяротны, што збудаваў і стварыў чалавека, а мы зямныя, што з зямлі створаныя, і ў тую ж зямлю пойдзем, як Ты загада́ў, стварыўшы мяне і сказаўшы мне: “Ты зямля, і ў зямлю пойдзеш”, куды ўсе мы, людзі, пойдзем. Надмагільны плач ператвараючы ў песню: алілуія, алілуія, алілуія.
Дасто́йна ёсць сапраўды́ ўблажа́ць Цябе, Багаро́дзіцу, заўжды́ блажэ́нную і найчысце́йшую і Ма́ці Бо́га на́шага. Пачэ́снейшую за Херувíмаў і непараўна́льна слаўне́йшую за Серафíмаў, што непару́шанаю нарадзíла Бо́га Сло́ва, íсную Багаро́дзіцу, Цябе веліча́ем.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Го́спадзі, памíлуй. (3 разы), благаславі.
Па малíтвах святы́х айцо́ў на́шых, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, памíлуй нас. Амінь.
У блажэнным успенні вечны спакой дай, Госпадзі, спачылым рабам Тваім (імёны), і ўчыні ім вечную памяць.
Вечная памяць (тройчы).
Ду́шы іх няхай у дабры́ спачыва́юць, і памяць іх з роду ў род.