Да Цімафея 1-е Пасланне святога Апостала Паўла

Раздзел 1

1Павел, Апостал Іісуса Хрыста па наказу Бога, Спасіцеля нашага, і Госпада Іісуса Хрыста, надзеі нашай,

2Цімафею, сапраўднаму сыну ў веры: благадаць, міласць, мір ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Іісуса, Госпада нашага.

3Адпраўля́ючыся ў Македонію, я папрасіў цябе застацца ў Эфесе, і наказваць некаторым, каб яны не вучылі нічому іншаму

4ды не займаліся байкамі і радаслоўямі бясконцымі, якія служаць больш узнікненню спрэчак, чым Божай задумеспасенняпраз веру.

5Мэта ж наказу ёсць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумлення і некрывадушнай веры,

6адступіўшы ад чаго, некаторыя ўхіліліся ў пустаслоўе,

7жадаючы быць законавучы́целямі, але не разумеючы ні таго, пра што гавораць, ні таго, што сцвярджаюць.

8А мы ведаем, што закон добры, калі хто законна ім карыстаецца,

9ведаючы, што закон устаноўлены недля праведніка, а для беззаконных і непакорлівых, бязбожных і грэшных, нячыстых і паганых, для забойцаў бацькі і маці, для душагу́баў,

10для блуднікоў, мужаложцаў,гандляроў людзьмі, паклёпнікаўскаталожцаў, лгуноў, клятвапаруша́льнікаў і ў адносінах да ўсяго іншага, што супрацьстаі́ць здароваму вучэнню,

11паводле даве́ранага мне дабраве́сця славыблажэннага Бога.

12Я дзя́кую Таму, Хто даў мне сілу, Хрысту Іісусу, Госпаду нашаму, што Ён прызнаў мяне верным, паставіўшы на служэнне,

13мяне, які раней быў богазневажа́льнікам і ганіцелем і крыўдзіцелем, але быў памі́лаваны, таму штоз-за няведання рабіў я так, у няве́р’і;

14благадаць жа Госпада нашага Іісуса Хрыста шчодра праяві́лася ўва мне з вераю і любоўю ў Хрысце Іісусе.

15Вартае даверу і заслугоўваепоўнага прызна́ння слова, што Хрыстос Іісус прыйшоў у свет спасці грэшнікаў, з якіх першы — я.

16Але для таго я быў памі́лаваны, каб на мне першым Іісус Хрыстос паказаў усю доўгацярплівасць, у прыклад тым, якія будуць вераваць у Яго дзеля жыцця вечнага.

17А Цару вякоў нятле́ннаму, нябачнаму, адзінаму прамудраму Богу — пашана і слава на векі вякоў. Амінь.

18Даю табе, сыне Цімафею, згодна з ранейшымі пра цябе прароцтвамі, такі наказ, каб ты змагаўся адпаведна ім як добры воін,

19маючы веру і добрае сумленне, адкінуўшы якое, некаторыя пацярпелі крушэнне веры;

20сярод іх Імяней і Аляксандр, якіх я аддаў сатане, каб яны адвучы́ліся блюзне́рыць.

 

Раздзел 2

1Дык вось, прашу перш за ўсё ўзносіць малітвы, прашэнні, хада́йніцтвы, падзякі за ўсіх людзей,

2за цароў і за ўсіх начальнікаў, каб нам ве́сці ціхае і спакойнае жыццё з усёй набо́жнасцю і годнасцю;

3бо гэта добра і ўгоднаСпасіцелю нашаму Богу,

4Які хоча, каб усе людзі спасліся і прыйшлі да спазна́ння ісціны.

5Таму што адзін Бог, адзін і пасрэднік паміж Богам і людзьмі— Чалавек Хрыстос Іісус,

6Які аддаў Сябе дзелявыкуплення ўсіх: такое ў свой час было сведчанне,

7дзеля якога я пастаўлены прапаве́днікам і апосталам, —праўду кажу ў Хрысце, не лгу, — настаўнікам язычнікаў у веры і ісціне.

8Дык вось,я жадаю, каб на ўсякім месцы прамаўлялі малітвы мужчыны, уздыма́ючы чыстыя ру́кі без гневу і без сумне́ння;

9каб таксама і жанчыны, у прыстойнай вопратцы, з сарамлі́васцю і сці́пласцю, упрыгожвалі сябе не адмысло́вымі прычоскамі, ні золатам, ні жэ́мчугам, ні каштоўнымі ўборамі,

10а добрымі справамі, як нале́жыць жанчынам, якія лі́чаць сябе набожнымі.

11Жанчына няхай ву́чыцца ў маўклівасці, зусёю пакорлівасцю;

12а навуча́ць жанчыне не дазваляю, ні кіраваць му́жам, а быць у маўклівасці.

13Бо першым быў створаны Адам, а затым Ева;

14і не Адам быў падма́нуты, а жанчына, будучы падма́нутай, здзе́йсніла злачынства;

15аднак жа спасецца праз нараджэнне дзяцей, калі застане́цца ў веры, і любові, і ў святасці сасціпласцю.

 

Раздзел 3

1Вартае веры слова: калі хто да епіскапства імкне́цца, то добрай справы жадае.

2Епіскап жа павінен быць беззага́нным, адной жонкі мужам, цвярозым, разва́жлівым, добрапрыстойным, сумленным, гасцінным, здольнымнавуча́ць,

3не п’яніцам, не задзірыстым, не сварлівым, не кары́слівым, а лагодным, міралюбі́вым, несрэбралю́бным,

4які добра кіруе сваім домам, дзяцей трыма́еў паслушэнстве, з усёюгоднасцю;

5бо хто не ўмее кіраваць сваім домам, ці ж будзе той клапаціцца пра Царкву Божую́

6Не павінен ён быць з нованаве́рнутых, каб не заганары́ўся і не трапіўу асуджэнне дыявальскае.

7Нале́жыць яму таксама мець добрае све́дчанне ад знешніх, каб ён не апынуўсяў га́ньбе і не трапіў у пастку дыявала.

8Дыяканы таксама павінны быць пава́жнымі, не двуду́шнымі, непрагнымі да віна, не сква́пнымі,

9каб тайну веры захоўвалі ў чыстым сумленні.

10Але і іх трэба спачатку выпрабоўваць, потым няхай слу́жаць, калі беззаганныя.

11Гэтаксама і жонкі іх павінны быць пава́жнымі, не паклёпніцамі, цвярозымі, вернымі ва ўсім.

12Дыякан павінен быць адной жонкі мужам, добра кіраваць дзецьмі і сваім домам;

13бо тыя, хто добра служыў, дасяга́юць высокага становішча і вялікай адвагі ў веры ў Хрысце Іісусе.

14Я гэта пішу табе, спадзеючы́ся прыйсці да цябе неўзабаве;

15калі ж я затрымаюся, трэба, каб ты ведаў, як паводзіць сябе ў доме Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне ісціны.

16І прызна́на ўсімі — вялікая ёсць набожнасці тайна: Бог явіў Сябе ў плоці, апраўдаў Сябе ў Духу, паказаў Сябе Ангелам, прапаве́даны быў у народах, вераю прыня́ты ў свеце, узнёсся ў славе.

 

Раздзел 4

1Дух жа ясна кажа, што ў апошнія часы́ адступяць некаторыя ад веры, схіля́ючыся да духаў падману і да вучэнняў дэманскіх,

2праз крывадушнасць ілгуноўз іхзаклеймава́ным сумленнем,

3якія забараняюць жаніцца і ўжыва́ць ежу, якую Бог стварыў для таго, каб веруючыя і тыя, што спазналі ісціну, прымаліяе з падзякаю.

4Бо усё, ство́ранае Богам, — добрае, і нельгаадкіда́ць нічога, калі яно прыма́ецца з падзякаю,

5таму што яно асвяча́ецца словам Божым і малітваю.

6Настаўляючыў гэтым братоў, будзеш добрым служыцелем Іісуса Хрыста, узгадава́нымна словах веры і на добрым вучэнні, якое ты прыня́ў.

7Нягодных жа і бабскіх баек цурайся, а практыкуйся ў набожнасці;

8бо цялеснае практыкаванне дае мала карысці, а набожнасць — для ўсяго карысная, паколькі ма́е абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.

9Слова гэтае варта даверу і заслугоўваепоўнага прызнання.

10Бо таму і працуем мы і ганьбаванне церпім, што ўсклалі надзею на Бога жывога, Які з’яўляеццаСпасіцелемусіх людзей, асабліва ж— веруючых.

11Прапаведуй гэта і вучы.

12Няхай ніхто не пагарджае маладосцю тваёю; ты ж будзь узорам для веруючых— у слове, у жыцці, у любові, у духу, у веры, у чысціні.

13Пакуль не прыйду, займайся чытаннем, настаўленнем, вучэннем.

14Не занядбайсвайго дару, які дадзены табе паводле прароцтва з ускладаннем рук свяшчэнства.

15Пра гэта клапаціся, у гэтымтрывай, каб поспех твой быўдля ўсіхвідавочны.

16Уважлівым будзьда сябе і да вучэння, трымайся гэтага; бо,робячы гэта, і сябе спасеш, і тых, што слухаюць цябе.

 

Раздзел 5

1Старога не дакара́й, а ўгаворвай, як бацьку; малодшых — як братоў;

2старых жанчын — як маці; маладых — як сясцёр, з усёю чысцінёю.

3Удоў шануй — тых, якія сапраўды ўдовы.

4Калі ж якая ўдава ма́е дзяцей альбо ўнукаў, дык няхай яны вучацца спачатку шанаваць сваю сям’ю і аддаваць нале́жнае бацька́м, бо гэта ўгодна Богу.

5Сапраўдная ж удава,застаўшыся адзінокаю,ускладае надзею на Бога і праводзіцьупрашэннях і малітвах ноч і дзень;

6а якая раскашу́е, тая жывою памерла.

7І гэта наказвай, каб яны былі беззаганнымі.

8Калі ж хто пра сваіх і асабліва пра дамашніх неклапоціцца, той адрокся ад веры і горшы за няверуючага.

9У спіс няхай уносіцца ўдава не менш як шасцідзесяцігадовая, якая была жонкаю аднаго мужа,

10вядомая добрымі ўчынкамі, калі яна вы́гадавала дзяцей, калі была́гасціннаю, калі амыва́ла ногі святым, калі падтрымлівала гаротных,калі была стараннаюў кожнай добрай справе.

11А маладых удоў не прымай, бо з-за раскошы яны аддаля́юцца ад Хрыста, хочуць замуж;

12яны заслугоўваюць асуджэ́ння, таму што адкінулі ранейшую веру;

13пры тым жа яны прывыка́юць да бяздзе́йнасці, ходзячы па дамах, і яны не толькі бяздзе́йныя, але і балбатлівыя, лезуць у чужыя справы і гавораць чаго не след.

14Дык вось, я хачу, каб маладыя ўдовы выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі праціўніку ніякай зачэпкі для ганьбава́ння;

15бо некаторыя ўжо павярнуліўслед за сатаною.

16Калі які веруючы альбо веруючая ма́е ўдоў, няхайдапамага́е ім і не абцяжа́рвае Царкву, каб яна магла дапамага́ць сапраўдным удовам.

17Прасвітараў, якія добракіруюць, трэба удастойвацьпадво́енайпашаны, асабліва — найбольш руплівых у пропаведзі і навуча́нні.

18Бо Пісанне кажа: «незавязвайро́та валу, які малоціць» і «працаўні́к варты ўзнагароды сваёй».

19Скаргу на прасвітара прымай неінакш, як пры двух альбо трох сведках.

20Тых, якія граша́ць, выкрывай перад усімі, каб і іншыя страх ме́лі.

21Перад Богам і Госпадам Іісусам Хрыстом і абра́нымі Ангеламі закліна́ю цябе захаваць гэта без прадузя́тасці, ні ў чым некіруючысяпрыхільнасцю.

22Рук ні на каго не ўскладай паспешліва і не ўдзельнічайу чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.

23Пі ўжо не толькі ваду, а спажыва́й патроху віно, з-за страўніка твайго і частых тваіх не́мачаў.

24Грахі некаторых людзей яўныя і прама вядуць да асуджэння, а ў некаторых выяўля́юцца пазней.

25Таксама і добрыя ўчынкі — яўныя; а калі і не, то застацца скрытымі не могуць.

 

Раздзел 6

1Усе, хто пад ярмом як рабы, няхай лічаць гаспадароў сваіх годнымі ўсякай пашаны, каб не зневажа́лася імя́ Божае і вучэнне.

2Тыя ж, у каго гаспадары веруючыя, няхай не ставяцца да іх нядба́йна з-за таго, што яны браты, а яшчэ больш няхай служаць ім, бо яны веруючыя і ўзлю́бленыя як удзельнікі дабрадзейства. Вучы гэтаму і настаўляй.

3Калі нехта навучае іншаму і не прытры́мліваецца здаровых слоў Госпада нашага Іісуса Хрыста і вучэння, адпаве́днага набо́жнасці,

4той узганары́ўся, нічога не ведае, а хваравіта захо́плены спрэчкамі і сваркамі, ад якіх узніка́юць за́йздрасць, зва́ды, блюзне́рства, ліхія падазрэ́нні,

5суты́чкі паміж людзьмі з сапсава́ным розумам і пазба́ўленых ісціны, якія лічаць набожнасць крыніцаю прыбы́тку. Трымайся ад такіх дале́й.

6Вось вялікі прыбы́так — быць набо́жным і задаво́леным.

7Бо мы нічога не прынеслі ў свет; ясна, што і вы́несці з яго нічога не можам.

8Дык ма́ючы е́жу і вопратку, будзем задаво́лены гэтым.

9А тыя, што хочуцьбыць бага́тымі,трапля́юць у спакусу, і ў пастку, і ў многія неразумныя і шкодныя жаданні, якія штурха́юцьлюдзейу бяду і пагібель;

10бо корань усякага зла — гэта срэбралю́бства, адда́ўшыся якому, некаторыя ўхіліліся ад веры і самі сабе прыне́слі многія паку́ты.

11Ты ж, чалавеча Божы, пазбяга́й гэтага, а імкніся да праведнасці, набо́жнасці, веры, любові, цярплівасці, лагоднасці;

12падзвіза́йся добрым подзвігам веры, старайся дасягну́ць вечнага жыцця, да якога і пакліканы ты, і вы́знаў добрае вызна́нне перад многімі сведкамі.

13Перад Богам, Які ўсяму дае жыццё, і перад Хрыстом Іісусам, Які засве́дчыў перад Понціем Пілатам добрае вызнанне, наказваю табе

14зберагчы́ запаведзь чыстаю і бездако́рнаю да яўле́ння Госпада нашага Іісуса Хрыста,

15якое ў свой час адкры́е блажэ́нны і адзіны Уладар, Цар над царамі і Гасподзь над гаспадарамі,

16адзіны, Які ма́е бессмяротнасць, Які жыве ў святле непрысту́пным, Якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа. Яму пашана і ўладарства вечнае! Амінь.

17Багатых у цяперашнім веку настаўляй, каб яны не ганарыліся і спадзяваліся не на багацце нетрыва́лае, а на Бога жывога, Які ўсё дае нам шчодра для здаво́лення;

18каб яны рабілі дабро, багаце́лі добрымі справамі, былі шчодрымі і дзяліліся з іншымі,

19тым самым збіра́ючы сабе скарб — добрую аснову на будучае, каб дасягну́ць вечнага жыцця.

20О, Цімафей! даве́ранае табе захавай, ухіля́ючыся аднікчэмнага пустаслоўя і супярэ́чнасцейілжывых ведаў;

21вызнаючы́ іх, некаторыя адступілі ад веры. Благадаць з табою. Амінь.

Перейти к верхней панели