Малітвы вячэрнія

Малітвы вячэрнія

 

У імя́ Айца́ і Сы́на і Свято́га Ду́ха. Амі́нь.

Го́с­па­дзі, lісу́се Хрысце́, Сы́не Бо́жы, дзе́ля ма­лі́т­ваў Пра­чы́с­тае Твае́ Ма́­ці, пра­па­до́б­ных і ба­га­но́с­ных айцо́ў на́­шых і ўсіх свя­ты́х, па­мі́­луй нас. Амі́нь.

Сла́­ва Та­бе́, Бо́­жа наш, сла́­ва Та­бе́.

Цару́ Ня­бе́с­ны, Уцяшы́це­лю, Ду́ху і́сці­ны, Ты ўсю́­ды пры­су́т­ны і ўсё на­паў­ня́­еш, Ска́р­бні­ца да­бра́ і жыц­ця́ Пад­а́це­лю, пры­йдзі́ і ўся­лі́­ся ў нас, і ачы́с­ці нас ад уся́­кай не­чыс­таты́ і спа­сі́, До́б­ры, ду́­шы на́шы.

Святы́ Бо́­жа, Святы́ Мо́ц­ны, Святы́ Не­смя­ро́т­ны, па­мі́­луй нас. (Чы­та­ем трой­чы, ро­бя­чы на са­бе знак Кры­жа і паясны па­клон)

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Пра­свя­та́я Тро́­іца, па­мі́­луй нас; Го́с­па­дзі, ачы́с­ці гра­хі́ на́­шы; Ула­да­ру́, пра­ба́ч без­за­ко́н­ні на́­шы; Святы́, на­ве́­дай і аца­лі́ не́­ма­чы на́­шы дзе́­ля імя́ Твай­го́.

Го́с­па­дзі, па­мі́­луй. (Трой­чы)

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

О́йча наш, Які ёсць на ня­бё­сах! Ня­ха́й свя­ці́ц­ца імя́ Тваё, ня­хай пры́­йдзе Ца́р­ства Тваё, ня­ха́й бу́­дзе во́­ля Твая́ як на не́­бе, так і на зям­лі́. Хлеб наш надзён­ны дай нам сён­ня; і да­ру́й нам да­ўгі́ на́­шы, як і мы да­ру́­ем да­ўжні­ка́м на́­шым; і не ўвя­дзі́ нас у спа­ку́су, але збаў нас ад зло́­га.

Тра­па­ры

Па­мі́луй нас, Го́с­па­дзі, па­мі́луй нас; бо, ні­я́ка­га апраў­да́н­ня не зна­хо́­дзя­чы, гэ́­тую ма­лі́т­ву Та­бе́ як Уладару́ мы, грэ́ш­ныя, пры­но́­сім: па­мі́луй нас.

Сла́­ва Айцу́, і Сы́ну, і Свя­то́­му Ду­ху.

Го́с­па­дзі, па­мі́луй нас, бо мы на Ця­бе́ спа­дзя­ёмся; не за­гне́вай­ся на нас ве́­ль­мі і не ўспа­мі­на́й безза­ко́н­няў на́шых, а па­гля­дзі́ і ця­пе́р, як мі­ла­сэ́р­ны, і збаў нас ад во́­ра­гаў на́шых; бо Ты Бог наш і мы лю́­дзі Твае́, усе - ства­рэ́н­не рук Тва­і́х і імя́ Тваё пры­зы­ва́ем.

І ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Мі­ла­сэ́р­нас­ці дзве́ры ад­чы­ні́ нам, бла­гас­ла­ве́н­ная Ба­га­ро́­дзі­ца, каб мы, ма́ючы надзе́ю на Ця­бе́, не загі́­ну­лі, а каб па­зба́ві­лі­ся праз Ця­бе́ ад бед, бо Ты - спа­се́н­не ро́­ду хрыс­ці­я́нска­га.

Го́с­па­дзі, па­мі́луй. (12 раз­оў)

Ма­літ­ва 1-я, свя­то­га Ма­ка­рыя Вя­лі­ка­га, да Бо­га Айца

Бо́жа ве́ч­ны і Цару́ ўся­го́ ства­рэ́н­ня, Ты спа­до́­біў мя­не́ да­жы́ць да гэ́­тай га­дзі́­ны; пра­ба́ч мне гра­хі́, што я зра­бі́ў ў гэ́ты дзень учы́н­кам, сло́­вам і ду́м­каю, і ачы́с­ці, Го́с­па­дзі, прыгне́ча­ную маю́ душу́ ад уся́­кай не­чыс­таты́ пло́­ці і ду́­ху. l дай мне, Го́с­па­дзі, у гэ́тую ноч спа­ко́й­ны сон, каб, уста́ў­шы з май­го́ ўбо́­га­га ло́­жа, я ра­біў уго́д­нае пра­свя­то́­му і́ме­ні Твай­му́ ва ўсе дні жыц­ця́ май­го́ і пе­ра­ма­га́ў во́­ра­гаў, якія на­пада́­юць на мя­не́, пло́ц­кіх і бяс­пло́т­ных. l па­зба́ў мя­не, Го́с­па­дзі, ад ма́р­ных ду́­мак, якія апа­га́­нь­ва­юць мя­не́, і ад ня­чы́с­тых жа­да́н­няў. Бо Тваё ёсць Ца́р­ства, і сі́­ла, і сла́­ва - Айца́, і Сы́­на, і Свя­то́­га Ду́­ха ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва 2-я, свя­то­га Анты­ёха, да Гос­па­да на­ша­га Іі­су­са Хрыс­та

Усе­дзяржы́це­лю, Сло́­ва Айца́, Ты, бу́ду­чы Сам да­скана́лым, lі­су́се Хрысце́, дзе́ля вя­лі́­кай мі­ла­сэ́р­нас­ці Тва­ёй ні­ко́­лі не па­кі­да́й мя­не́, ра­ба́ Твай­го́, а за­ўжды́ ўва мне за­ста­ва́й­ся. lі­су́­се, до́б­ры Па́сты­ру Тва­іх аве́­чак, не ад­да́й мя­не́ мя­це́ж­на­му зме́ю і на во́­лю са­та­ны́ не па­кі́нь мя­не́, бо на­се́н­не па­гі́бе­лі ёсць ува мне. Ты ж, Го́с­па­дзі Бо́жа па­кла­ня́­емы, Цару́ Свя­ты́ Іі­су́­се Хрыс­це́, аха­ва́й мя­не́ ў час сну не­зга­са́­ль­ным свят­ло́м - Ду́­хам Тва­і́м Свя­ты́м, Які́м Ты асвя­ці́ў Сва­іх ву́ч­няў. Дай, Го́с­па­дзі, і мне, не­дас­то́й­на­му ра­бу́ Твай­му́, спа­се́н­не Тваё на ло́­жы ма­і́м: пра­свят­лі́ ро́з­ум мой свят­ло́м раз­уме́н­ня свя­то́­га Ева́н­гел­ля Твай­го́, душу́ - лю­бо́ў­ю да Кры­жа́ Твай­го́, сэ́р­ца - чыс­ці­нёю сло́­ва Твай­го́, це́­ла маё - Тва­і́мі па­ку́­та­мі бяс­стра́с­ны­мі, ду́м­ку маю́ Тва­ёю па­ко́р­лі­вас­цю аха­ва́й і пад­ымі́ мя­не́ ў на­ле́ж­ны час, каб я сла­вас­ло́­віў Ця­бе́. Бо Ты най­бо́­льш пра­сла́ў­ле­ны з Бес­пача́тным Тва­і́м Айцо́м і з Пра­свя­ты́м Ду́­хам на ве́кі. Амі́нь.

Ма­літ­ва 3-я, да Пра­свя­то­га Ду­ха

Го́с­па­дзі, Цару́ Ня­бе́с­ны, Уцяшы́це­лю, Дуу́ху і́сціны, змі́луй­ся і па­мі́­луй мя­не, грэ́ш­на­га ра­ба́ Твай­го́, і ад­пус­ці́ мне, не­дас­то́й­на­му, і пра­ба́ч ўсё, чым я саг­ра­шы́ў пе́­рад Та­бо́ю сён­ня як ча­ла­ве́к, а на́­ват і не як ча­ла­ве́к, а горш за ска­ці́­ну, во́­ль­ныя мае́ гра­хі́ і між­во́­ль­ныя, свя­до́­мыя і не­свя­до́­мыя, ты́я, што з‑за ма­ла­до́с­ці і ад зло́­га ка­ва́р­ства, і ты́я, што ад за­па́ль­чы­вас­ці і з‑за ня­дба́­лас­ці. Мо́­жа, і́мем Тва­ім я кля́ў­ся або́ знява́жыў яго́ ў ду́м­ках сваі́х; або́ ка­го́ па­пракну́ў; або́ ўзвёў на ка­го́ па­клёп у гне́­ве сва­і́м, або́ ка­го́ за­сму­ціў, або́ з‑за ча­го́­сь­ці за­гне́­ваў­ся; або́ ня­пра́ў­ду ска­за́ў, або́ за­ўча́с­на спаў, або́ жабра́к пры­йшо́ў да мя­не́, і я па­грэ́­ба­ваў ім; або́ бра́­та май­го́ за­сму­ці́ў, або́ па­чы­на́ў сва́р­кі, або́ ка­го́ асу­дзі́ў; або́ ўзвы­ша́ў ся­бе́, або́ га­на­ры́ў­ся, або́ за­гне́ваў­ся; або́ ка­лі́ я ста­я́ў на ма­лі́т­ве, ро́з­ум мой злом све́­ту гэ́та­га за­хап­ля́ў­ся, або́ хі́т­рыя ду́м­кі я меў; або́ аб`яда́ў­ся, або́ апі­ва́ў­ся, або́ бяз­ду́м­на смя­я́ўся; або́ зло́е за­ду́­маў, або́, да­ска­на́­ласць чу­жу́ю ўба́чыў­шы, па­зай­здро́с­ціў у сэ́р­цы, або́ не­прыс­то́й­нае га­ва­ры́ў, або́ з гра­ху́ бра́­та май­го́ па­смяя́ўся, та­ды́ як мае́ саг­ра­шэ́н­ні не­злі­чо́­ныя; або́ пра ма­лі́т­ву не дбаў, або́ і́ншае што ня­до́б­рае зра­бі́ў, не по́­мню, бо ўсё гэ́та і бо­льш яшчэ́ зра­бі́ў я. Па­мі́луй мя­не́, Тво́рца мой і Ула­дару́, пану́ра­га і не­дас­то́й­на­га ра­ба́ Твай­го́, і дару́й мне, і ад­пус­ці́, і пра­ба́ч мне, як До́б­ры і Ча­ла­ве­ка­лю́б­ны, каб спа­ко́й­на лёг, за­сну́ў і ад­па­чы́ў я, блу́д­ны, грэ́ш­ны і акая́нны, і каб па­кла­ні́ў­ся і апе́ў, і пра­сла́­віў най­па­чэ́с­ней­шае імя́ Тваё з Айцо́м і Адзі­на­ро́д­ным Яго́ Сы́­нам ця­пе́р і за­ўсё­ды, і на ве́кі. Амі́нь.

Ма­літ­ва 4-я, свя­то­га Ма­ка­рыя Вя­лі­ка­га

Што́ Та­бе́ пры­ня­су́ або́ чым Та­бе́ ад­дзя́­чу, мна­гаш­чо́д­ры Бес­смя­ро́т­ны Цару́, шчо́д­ры і ча­ла­ве­ка­лю́б­ны Го́с­па­дзі, за то́е, што мя­не́, які ля­ну́­ецца слу­жы́ць Та­бе́ і ні­чо́­га до́б­ра­га не зра­бі́ў, Ты да­вёў да кан­ца́ гэ́­та­га мі­ну́­ла­га дня, скі­ро́ў­ва­ючы да па­ко́р­нас­ці і спа­се́н­ня душу́ маю́? Будзь мі́­лас­ці­вы да мя­не́, грэ́ш­на­га, які не ма́е ні­я́ка­га до́б­ра­га ўчы́н­ку, ад­на­ві́ пра­па́ш­чую маю́ душу́, апа­га́­не­ную не­злі­чо́­ны­мі саг­ра­шэ́н­ня­мі і ад­хі­лі́ ад мя­не́ ўсе ду́м­кі лі­хі́я гэ́та­га ба́ч­на­га жыц­ця́. Пра­ба́ч, адзі́ны Бяз­грэ́ш­ны, мае́ саг­ра­шэ́н­ні, які́­мі пе́­рад Та­бо́ю я саг­ра­шы́ў у гэ́­ты дзень свя­до́­ма і не­свя­до́­ма, сло́­вам, і ўчы́н­кам, і ду́м­каю, і ўсі́мі ма­і́мі па­чу́ц­ця­мі. Ты Сам, ахі­на́­ючы, за­ха­ва́й мя­не́ ад уся́­ка­га ва­ро́­жа­га на­па́­ду Бажэ́ствен­наю Тва­ёю ўла́даю, і не­вы­мо́ў­ным ча­ла­ве­ка­лю́б­ствам, і сі́­лаю. Ачы́с­ці, Бо́жа, ачы́с­ці бе́з­ліч гра­хо́ў ма­і́х. Будзь ласка́вы, Го́с­па­дзі, вы́­зва­ліць мя­не́ з па́­сткі ня­чы́с­та­га, і спа­сі́ паку́тную маю́ душу́, і ахі­ні́ мя­не́ свят­ло́м аб­лі́ч­ча Твай­го́, як пры́­йдзеш у сла́ве, і ця­пе́р дай мне сном без асу­джэ́н­ня за­сну́ць, і аха­ва́й ду́м­кі ра­ба́ Твай­го́ ад ле­туце́ння і збян­тэ́­жа­нас­ці, і ўсё са­та­ні́н­скае дзе́я­нне ад­га­ні́ ад мя­не́, і пра­свят­лі́ ду­хо́ў­ныя во́­чы май­го́ сэ́р­ца, каб не за­сну́ў я смя­ро́т­ным сном. l па­шлі́ мне Анге­ла міі́ру, ахо́ў­ні­ка і на­ста́ў­ні­ка ду­шы́ і це́лу май­му́, каб ён ра­та­ва́ў мя­не́ ад во́­ра­гаў ма­іх; каб, уста́ў­шы з па­сце́­лі ма­ёй, я пры­нёс Та­бе́ ўдзя́ч­ныя ма­лі́т­вы. О, Го́с­па­дзі, па­чу́й мя­не́, грэ́ш­на­га і ўбо́­га­га во́­ляю і сум­ле́н­нем ра­ба́ Твай­го́; дай мне, як уста́­ну, на­ву­ча́ц­ца сло́­ву Твай­му́, і ня­дба́­ласць дэ́ман­скую да­лё­ка ад­га­ні́ ад мя­не́ праз Тваі́іх А́нге­лаў; каб я бла­гас­лаў­ля́ў імя́ Тваё свя­то́е, і пра­слаў­ля́ў, і сла́­віў Пра­чы́с­тую Ба­га­ро́­дзі­цу Ма­ры́ю, Яку́ю Ты даў нам, грэ́ш­ным, для за­сту́п­ніц­тва; пры­мі́ ж Тую, што мо́­ліц­ца за нас; бо ве́­даю, што Яна пе­райма́е Тваё ча­ла­ве­калю́бства і ма­лі́ц­ца не пе­ра­стае́. Яе за­сту́п­ніц­твам, і Па­чэ́с­на­га Кры­жа́ знаме́ннем, і дзе́ля ўсіх свя­ты́х Тва­і́х убо́­гую душу́ маю́ збе­ра­жы́, Іі­су́­се Хрыс­це́, Бо́жа наш, бо Ты Святы́ і най­бо́­льш пра­сла́ў­ле­ны на ве́кі. Амі́нь.

Ма­літ­ва 5-я

Го́с­па­дзі Бо́жа наш, у чым я саг­ра­шы́ў у гэ́­ты дзень сло́­вам, учы́н­кам і ду́м­каю, Ты, як До́б­ры і Ча­ла­ве­ка­лю́б­ны, праба́ч мне. Спа­ко́й­ны сон і ці­ха­мі́р­ны пада́й мне. Анге­ла Твай­го́ ахо́ў­ні­ка па­шлі́, каб ён ахі­на́ў і аб­ера­га́ў мя­не ад уся́­ка­га зла, бо Ты - ахо́ў­нік душ і цел на́шых, і Та­бе́ сла́­ву ўзно́­сім - Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва 6-я

Го́с­па­дзі, Бо́жа наш, у Яко́­га мы ве́­ру­ем і Чыё імя́ бо­льш за ўся́­кае імя́ пры­зы­ва́­ем, пада́й нам пры ад­ыхо́­дзе да сну па­лёг­ку для ду­шы́ і це́­ла і за­сце­ра­жы́ нас ад уся́­ка­га ле­ту­це́н­ня і ад бру́д­най сла­дас­тра́с­нас­ці; спы­ні́ па­мкне́н­не страс­це́й, па­га­сі́ по́л­ымя па­жа́д­нас­ці ця­ле́с­най. Дай нам за­хо́ў­ваць цнат­лі́васць ва ўчы́н­ках і ў сло́­вах; каб, пра­во́­дзя­чы да­бра­дзе́й­нае жыц­цё, мы не па­зба́ві­лі­ся аб­яца́­ных Тва­іх да­бро́т, бо Ты бла­гас­ла­вё­ны на ве́кі. Амі́нь.

Ма­літ­ва свя­то­га Іа­ана Зала­та­вус­та

(24 ма­літ­вы, па ко­ль­кас­ці га­дзін дня і но­чы)

1. Го́с­па­дзі, не па­зба́ў мя­не́ ня­бе́с­ных Тва­і́х да­бро́т.

2. Го́с­па­дзі, збаў мя­не ад ве́ч­ных мук.

3. Го́с­па­дзі, ро́з­умам ці ду́м­каю, сло́­вам ці ўчы́н­кам саг­ра­шы́ў я, пра­ба́ч мне.

4. Го́с­па­дзі, збаў мя­не́ ад ўся́­ка­га ня­ве́­дан­ня і за­быцця́, і ма­ла­ду́ш­нас­ці, і ска­мя­не́­лае ня­чу́­лас­ці.

5. Го́с­па­дзі, збаў мя­не ад уся́­кае спа­ку́­сы.

6. Го́с­па­дзі, пра­свят­лі́ маё сэ́р­ца, азмро́­ча­нае лі­хо́ю па­жа́д­нас­цю.

7. Го́с­па­дзі, я, як ча­ла­ве́к, саг­ра­шы́ў, Ты ж, як Бог шчо́д­ры, па­міі́луй мя­не, ба́­ча­чы не́мач ду­шы́ ма­ёй.

8. Го́с­па­дзі, па­шлі́ бла­га­да́ць Тваю ў да­па­мо́­гу мне, каб я пра­сла́­віў імя́ Тваё свя­то́е.

9. Го́с­па­дзі Іі­су́се Хрыс­це́, за­пі­шы мя­не́, ра­ба́ Твай­го́, у кні́­зе жыц­ця́ і пада́й мне до́б­ры скон.

10. Го́с­па­дзі Бо́жа мой, хоць я і ні­чо́­га до́б­ра­га не зра­біў пе́­рад Та­бо́ю, але дай мне па бла­га­да́­ці Тва­ёй па­кла́с­ці до́б­ры па­ча́­так.

11. Го́с­па­дзі, акра­пі́ сэ́р­ца маё рас­о́ю бла­га­да́­ці Тва­ёй.

12. Го́с­па­дзі не́ба і зям­лі́, па­мя­ні́ мя­не́, грэ́ш­на­га ра­ба́ Твай­го́, мярзо́т­на­га і ня­чы́с­та­га, у Ца́р­стве Тваі́ім. Амі́нь.

1. Го́с­па­дзі, у па­кая́нні пры­мі́ мя­не́.

2. Го́с­па­дзі, не па­кі́нь мя­не.

3. Го́с­па­дзі, не ўвя­дзі́ мя­не ў на­па́сць.

4. Го́с­па­дзі, дай мне ду́м­ку до́б­рую.

5. Го́с­па­дзі, дай мне слё­зы, і па́мяць пра смерць, і за­мі­ла­ва́н­не.

6. Го́с­па­дзі, дай мне жа­да́н­не спа­вя­да́ц­ца ў гра­ха́х ма­іх.

7. Го́с­па­дзі, дай мне па­ко́р­лі­васць, цнат­ліі́васць і паслух­мя́насць.

8. Го́с­па­дзі, дай мне цяр­пе́н­не, ве­лі­ка­ду́ш­насць і ла­го́д­насць.

9. Го́с­па­дзі, уся­лі ў мя­не ко́­рань да­бра́ - страх Твой - у сэ́р­ца маё.

10. Го́с­па­дзі, спа­до́­бі мя­не лю­бі́ць Ця­бе усёю ду­шо́ю ма­ёю і ро́з­умам і вы­ко́н­ваць ва ўсім во́­лю Тваю́.

11. Го́с­па­дзі, аха­ва́й мя­не́ ад лі­хі́х лю­дзе́й, і ад дэ́­ма­наў, і ад страс­це́й, і ад уся́­кае і́ншае не­на­ле́ж­нае рэ́­чы.

12. Го́с­па­дзі, Ты ве́­да­еш, што ро́­біш Ты, як жа­да́­еш, ня­ха́й бу́дзе во́­ля Твая́ і ўва мне, грэ́ш­ным, бо Ты бла­гас­ла­вё­ны на ве́кі. Амі́нь.

Ма­літ­ва 8-я, да Гос­па­да на­ша­га Іі­су­са Хрыс­та

Го́с­па­дзі Іі­су́­се Хрыс­це́, Сы́­не Бо́­жы, дзе́ля най­пачэ́сней­шай Ма́­ці Тва­ёй, і бяс­пло́т­ных Тваі́х А́нге­лаў, а так­са́­ма Пра­ро́­ка, Прад­це́­чы і Хрыс­ці́­це­ля Твай­го́, бо­га­нат­хнё­ных апо́с­та­лаў, све́т­лых і сла́ў­ных пе­ра­мо́­га­мі му́­ча­ні­каў, пра­па­до́б­ных і ба­га­но́с­ных айцо́ў і па ма­лі́т­вах ўсіх свя­ты́х збаў мя­не́ ад ця­пе́­раш­ня­га на­па́­ду дэ́­ман­ска­га. О, Го́с­па­дзі мой і Тво́р­ца, Ты не хо́­чаш сме́р­ці грэ́ш­ні­ка, а хо́­чаш, каб ён пе­ра­мя­ні́ў­ся і жыў; зра­бі́ пе­ра­ме́­ну і ўва мне, ака­я́нным і не­дас­то́й­ным; вы́мі мя­не́ з па́­шчы згу́б­на­га зме́я, га­то́­ва­га па­глыну́ць мя­не́ і зве́сці жывы́м у пе́к­ла. О, Го́с­па­дзі мой, уце́ха мая́, Ты дзе́ля мя­не́, ня­шча́с­на­га, у тле́н­ную плоць адзе́ў­ся, вы́зва­лі мя­не́ з бя­ды́ і пад­а́й уце́­ху ня­шча́с­най ду­шы́ ма­ёй. На­тхні́ сэ́р­ца маё вы­ко́н­ваць на­ка́­зы Твае́, і па­кі́­нуць ня­до́б­рыя спра́­вы, і атры­ма́ць бла­жэ́н­ства Тваё; на Ця­бе́, Го́с­па­дзі, я спа­дзяю́юся, та­му́ спа­сі́ мя­не́.

Ма­літ­ва 9-я, да Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы, Пят­ра Сту­дзій­ска­га

Да Ця­бе́, Пра­чы́с­тай Бо́жай Ма́­ці, пры­пада́ючы, я, ака­я́нны, ма­лю́­ся: Ты ве́­да­еш, Ца­ры́­ца, што я без­упы́н­на гра­шу́ і гняў­лю́ Сы́на Твай­го́ і Бо́­га май­го́, і ха­ця́ шмат­ра­зо́­ва ка́­юся, але лжы́­вым пе­рад Бо́­гам ака́з­ва­юся, і ка́­юся са стра́­хам: ці не па­ра­зі́ць мя­не́ ўжо Гас­по́дзь, а по́­тым зноў то́е са́мае раб­лю́; ве́­да­ючы гэ́­та, Ула­ды́­чы­ца мая́ Спа­да́­ры­ня Ба­га­ро́­дзі­ца, малю́, каб Ты па­мі́­ла­ва­ла, каб ума­ца­ва́­ла і до́б­рае ра­бі́ць каб да­па­маг­ла́ мне. Бо Ты ве́­да­еш, Ула­ды́чы­ца мая́ Ба­га­ро́­дзі­ца, што я ца́лкам не­на­ві́­джу мае́ лі­хі́я ўчы́н­кі і ўсім раз­уме́н­нем люб­лю́ за­ко́н Бо́­га май­го́; але не ве́­даю, Спа­да́ры­ня Пра­чы́с­тая, ча­му́ я люб­лю́ то́е, што не­на­ві́­джу, і ад до́б­ра­га ад­сту­па́ю. Не да­пус­ка́й, Пра­чы́с­тая, каб мая́ во́­ля здзяй­сня́­ла­ся, бо ня­го́д­ная яна́, а ня­ха́й бу́­дзе во́­ля Сы́­на Твай­го́ і Бо́­га май­го́: ня­ха́й Ён мя­не́ спа­се́ і на­ста́­віць на ро́з­ум, і дасць бла­га­да́ць Свя­то́­га Ду́­ха, каб ад гэ́­та­га ча́­су я па­кі́­нуў лі­хі́я спра́­вы і да­ле́й жыў па за́­па­ве­дзях Сы́на Твай­го́, Яко́­му на­ле́­жыць уся́кая сла́ва, па­ша́­на і ўла́­да з Бес­пача́тным Яго́ Айцо́м, і Пра­свя­ты́м, і До́б­рым, і Жы­ват­во́р­чым Яго́ Ду́­хам ця­пе́р і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва 10-я, да Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы

До́б­ра­га Ца­ра́ До́б­рая Ма́ці, Пра­чы́с­тая і Бла­гас­ла­ве́н­ная Ба­га­ро́­дзі­ца Ма­ры́я, мі́­ласць Сы́­на Твай­го́ і Бо́­га на́ша­га па­шлі́ на па­ку́т­ную маю́ душу́ і Тваі́мі ма­лі́т­ва­мі скі­ру́й мя­не́ на до́б­рыя спра́вы, каб аста́т­ні час жыц­ця́ май­го́ я пра­жы́ў без­за­га́н­на і з Тва­ёй да­па­мо́­гай знай­шо́ў рай, Ба­га­ро́­дзі­ца Дзе­ва, адзі́ная Чы́с­тая і Бла­гас­ла­ве́н­ная.

Ма­літ­ва 11-я, да свя­то­га Анге­ла ахоў­ні­ка

А́нге­ле Хрыс­то́ў, ахо́ў­нік мой свя­ты́ і апя­ку́н ду­шы́ і це́­ла май­го́, усё мне пра­ба́ч, чым я саг­ра­шы́ў ў гэ́ты дзень, і ад уся́­кай хі́т­рас­ці во́­ра­га, які су́праць мя­не́ ідзе́, збаў мя­не́, каб ні­я́кім гра­хо́м не ўгня­ві́ў я Бо́­га май­го́; ма­лі́­ся ж за мя­не́, грэ́ш­на­га і не­дас­то́й­на­га ра­ба́, каб зра­бі́ць мя­не́ да­сто́й­ным до́б­рас­ці і мі́лас­ці Усес­вя­то́е Тро́­іцы, і Ма́­ці Го́с­па­да май­го́ Іі­су́­са Хрыс­та́, і ўсіх свя­ты́х. Амі́нь.

Кан­дак Ба­га­ро­дзі­цы

Та­бе́, най­вы­шэ́й­шай Ва­яво́­дзе, у го́­нар пе­ра­мо́­гі мы, зба́ў­ле­ныя ад бед ра­бы́ Твае́, Ба­га­ро́­дзі­ца, падзя́­ку ўзно́­сім; Ты ж, ма́­ючы моц не­пе­ра­мо́ж­ную, ад уся́­кіх нас бед вы­зва­ля́й, каб мы ўсклі­ка́­лі да Ця­бе́: ра́­дуй­ся, Ня­ве́с­та, Яка́я за­ста­ла́­ся Дзе́­ваю.

Най­слаўне́йшая Веч­на­дзе́­ва, Ма́­ці Хрыс­та́ Бо́­га, пры­ня­сі́ на́­шу ма­лі́т­ву Сы́­ну Твай­му́ і Бо́­гу на́­ша­му, каб Ён спас праз Ця­бе́ ду́­шы на́­шы.

Усё спа­дзя­ва́н­не маё на Ця­бе́ ўскла­да́ю, Ма́­ці Бо́жая, за­ха­ва́й мя­не́ пад по́­кры­вам Тва­і́м.

Ба­га­ро́­дзі­ца Дзее́ва, не па­гарджа́й мно́ю грэ́ш­ным, які па­тра­бу́е Тва­ёй да­па­мо́­гі і Твай­го́ за­сту́п­ніц­тва, бо на Ця­бе́ спа­дзяе́цца ду­ша́ мая́, і па­мі́­луй мя­не́.

Ма­літ­ва свя­то­га Іа­ані­кія

Спа­дзя­ва́н­не маё - Айце́ц, пры­ста́­ніш­ча маё - Сын, по́­кры­ва маё - Дух Свя­ты́; Тро́­іца Свя­та́я, сла́­ва Та­бе́.

Да­сто́й­на ёсць сап­раў­ды́ ўбла­жа́ць Ця­бе́, Ба­га­ро́­дзі­цу, за­ўжды́ Бла­жэ́н­ную і Най­чыс­це́й­шую, і Ма́­ці Бо́­га на́­ша­га. Па­чэ́с­ней­шую за Хе­ру­ві́­маў і не­па­раў­на́­ль­на слаўне́йшую за Се­ра­фі́­маў, што не­пару́ша­наю на­ра­дзі́­ла Бо́­га Сло́­ва, І́сную Ба­га­ро́­дзі­цу, Ця­бе́ ве­лі­ча́­ем.

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Го́с­па­дзі, па­мі́­луй. (Трой­чы)

Го́с­па­дзі Іі­су́се Хрыс­це́, Сы́­не Бо́­жы, дзе́ля ма­лі́т­ваў Пра­чы́с­тае Твае́ Ма́­ці, пра­па­до́б­ных і ба­га­но́с­ных айцо́ў на́­шых і ўсіх свя­ты́х па­мі́­луй нас. Амі́нь.

Ма­літ­ва свя­то­га Іа­ана Да­мас­кі­на

Ула­дару́ Ча­ла­ве­ка­лю́б­ны, ці не ця­пе́р ужо́ ло́­жа гэ́­тае мне бу́­дзе тру­но́ю? Ці ня­шча́с­ную маю́ ду­шу́ Ты асвят­лі́ш яшчэ́ свят­ло́м дня? Вось, тру­на́ пе­рада мно́ю ста­і́ць; вось, смерць ча­ка́е мя­не́. Су­да Твай­го́, Го́с­па­дзі, я ба­ю́ся, і му́кі бяс­ко́н­цай, але зла ра­бі́ць не пе­ра­стаю́: Ця­бе́, Го́с­па­да Бо́­га май­го́, я за­ўжды́ гняў­лю́, і Пра­чы́с­тую Тваю́ Ма́­ці, і ўсе Ня­бе́с­ныя сі́лы, і свя­то́­га А́нге­ла ахо́ў­ні­ка май­го́. Ве́даю, Го́с­па­дзі, што ня­ва́р­ты я ча­ла­ве­ка­лю́б­ства Твай­го́, а ва́р­ты ўся­ля́­ка­га асу­джэ́н­ня і му́­кі. Але, Го́с­па­дзі, ха­чу́ я ці не ха­чу́ - спа­сі́ мя­не́. Бо ка­лі пра́­вед­ні­ка Ты спа­се́ш, ня­ма́ тут ні­чо́­га вя­лі́­ка­га, і ка­лі чы́с­та­га па­мі́­лу­еш, ня­ма́ ні­чо́­га дзі́ў­на­га, бо яны́ ва́р­тыя мі́лас­ці Тва­ёй. А вось на мне грэ́ш­ным пра­яві́ дзі́ў­ную мі́ласць Тваю́, у гэ́­тым па­ка­жы́ ча­ла­ве­ка­лю́б­ства Тваё, і ня­ха́й мая́ за­га́н­насць не пе­ра­вы́­сіць Тва­ёй не­вы­мо́ў­най до́б­рас­ці і мі­ла­сэ́р­нас­ці, і як Ты хо́­чаш, так упара́дкуй жыц­цё маё.

По­тым, кла­ня­ючы­ся да зям­лі, ка­жы:

Кла́­ня­юся Та­бе́, Пра­свя­та́я Тро́­іца, Адзі­насу́т­ная, Жы­ват­во́р­чая і Не­раз­дзе́­ль­ная, О́йча, і Сы́­не, і Свя­ты́ Ду́­ху: ве́­рую ў Ця­бе́ і, вы­зна­ючы́, сла́ў­лю, дзя́­кую, ша­ну́ю, вы­со́­ка ўзно́­шу Ця­бе́ і ма­лю́: па­мі́­луй мя­не́, ня­го́д­на­га ра­ба́ Твай­го́. (Трой­чы. Тры па­кло­ны)

Кла́­ня­юся Та­бе́, Пра­свя­та́я Ба­га­ро́­дзі­ца; На­ро́­джа­ным Та­бо́ю Ты па­ка­за́­ла нам свят­ло́ і́сцін­нае, Ца­ры́­ца не́­ба і зям­лі́, Надзе́я без­на­дзе́й­ных, Па­мо́ч­ні­ца ня­ду́­жым і Ха­да́й­ні­ца за ўсіх грэ́ш­ных. Ты мя­не́ аха­ва́й і аб­ара­ні́ ад усіх бед і ня­ста́ч ду­шэ́ў­ных і ця­ле́с­ных, і будзь мне, ма­лю́­ся, за­сту́п­ні­цай уся­сі́­ль­ны­мі Тваі́імі ма­лі́т­ва­мі. (Па­клон)

Пра­свя­та́я Ула­ды́­чы­ца Ба­га­ро́­дзі­ца, пры­мі́ гэ́тае ма­ло́е ма­ле́н­не і пры­ня­сі́ яго́ Сы́ну Твай­му́ і Бо́­гу на́­ша­му, каб Ён спас і пра­свят­лі́ў дзе́­ля Ця­бе́ ду́­шы на́­шы. (Па­клон)

Усе ня­бе́с­ныя чыны́ - Се­ра­фі́­мы, Хе­ру­ві́­мы, Пра­сто́­лы, Гас­по́д­ствы, Сі́­лы, Ула́­ды, На­ча́­льс­твы, Арха́н­ге­лы і А́нге­лы - ма­лі́це­ся Бо́­гу за мя­не́, грэ́ш­на­га; я ма­лю́­ся і ўма­ля́ю вас. (Па­клон)

Свя­ты́ вя­лі́­кі Іаа́не, Пра­ро́к, Прадце́ча і Хрыс­ці́­це­лю Гас­по́д­ні, які́ па­ку́­та­ваў дзе́­ля Хрыс­та́ і на­бы́ў ад­ва́гу да Ула­дара́, па­ма­лі́­ся за мя­не́, грэ́ш­на­га, каб я спа́с­ся Тваі́мі ма­лі́т­ва­мі. (Па­клон)

Свя­ты́я Бо́­жыя апо́с­та­лы, пра­ро́­кі, му́ча­ні­кі, свя­ці́­це­лі, по́­сні­кі, пра­па­до́б­ныя, пра́­вед­ныя, пус­тэ́ль­ні­кі, чар­нары́зцы, па­тры­я́рхі і ўсе свя­ты́я, які́я па­ку́­та­ва­лі дзе́­ля Хрыс­та́ і на­бы­лі́ ад­ва́­гу да Ула­дара́, ма­лі́­це­ся за мя­не́, грэ́ш­на­га, каб я спа́с­ся ваа́шы­мі ма­лі́т­ва­мі. (Па­клон)

Свя­ты́ Іаа́не Зала­та­ву́с­ты з Ва­сі́лі­ем Вя­лі́­кім, Гры­го́­ры­ем Ба­гас­ло́­вам і Цу­дат­во́р­цам Мі­ка­ла́­ем, і з ўсі­мі свя­ты́мі іе­ра́р­ха­мі, па­ма­жы́­це і па­мі́­луй­це мя­не́ ма­лі́т­ва­мі і за­сту́п­ніц­твам ва́­шым пе­рад Бо́­гам. (Па­клон)

Свя­ты́я свя­ці́­це­лі ру́с­кія Мі­хаі́ле, Пёт­ра, Аляк­сі́е, Іо́­на, Фі­лі́­пе і Ермаге́не са свя­ты́­мі цу­дат­во́р­ца­мі і па­ку́т­ні­ка­мі, ру́с­кі­мі кня­зя́­мі Ра­ма́­нам і Да­ві́­дам, і са свя­ты́м роў­на­апо́с­та­ль­ным кня́­зем Ула­дзі́­мі­рам, ма­лі́­це Бо́­га за мя­не́, грэ́ш­на­га. (Па­клон)

Пра­па­до́б­ныя і ба­га­но́с­ныя айцы́ на́­шы Анто́­ніе і Фе­адо́­сіе, Яўфі́­міе, Фе­акці́с­це, Са́ва, Ану́ф­рые, Вар­са­но́­фіе, Па­і́сіе, Па́­ўле Про́­сты, Марк і ўсе пра­па­до́б­ныя, ма­лі́це Бо́­га за мя­не́, грэ́ш­на­га. (Па­клон)

Усе свя­ты́я жан­чы́­ны - мі­ра­но́­сі­цы, му́­ча­ні­цы, пра­па­до́б­ныя і дзе́­вы, які́я Хрыс­ту́ да­сто́й­на па­слу­жы́­лі, са свя­то́ю вя­лі­ка­му́­ча­ні­цаю Вар­ва́­раю, ма­лі́­це Бо́­га за мя­не́, грэ́ш­на­га. (Па­клон)

Не­пе­ра­мо́ж­ная і Ба­жэ́с­твен­ная сі́­ла Па­чэ́с­на­га і Жы­ват­во́р­на­га Кры­жа́ Гас­по́д­ня­га, не па­кі́нь мя­не́, грэ́ш­на­га, а сі́­лаю тва­ёю аха­ва́й мя­не́ ад уся́­кае спа­ку́­сы, ду­шэ́ў­нае і ця­ле́с­нае. (Па­клон)

Пра­чы́с­тая Ула­ды́чы­ца Ба­га­ро́­дзі­ца, спа­дзя­ва́н­не ўсіх хрыс­ція́н, па­ко́­ль­кі і́нша­га спа­дзя­ва́н­ня і надзе́і ня­ма́ ў мя­не́, акра­мя́ Ця­бе́, Най­чыс­це́й­шая Ула­ды́чы­ца мая́ Спа­даа́ры­ня Ба­га­ро́­дзі­ца, Ма́ці Хрыс­та́, Бо́­га май­го́: та­му́ па­мі́­луй і збаў мя­не́ ад усіх бед ма­і́х і ўма­лі́ мі́­лас­ці­ва­га Сы́­на Свай­го́ і Бо́­га май­го́, каб Ён па­мі́­ла­ваў акая́нную душу́ маю́ і зба́­віў мя­не́ ад ве́ч­ных мук, і спа­до́­біў мя­не́ Ца́р­ства Свай­го́. (Па­клон)

Свя­ты́ А́нге­ле, ахо́ў­нік мой, ахі­ні́ мя­не́ кры́ла­мі тва­ёй до́б­рас­ці і ад­га­ні́ ад мя­не́ ўся́­кае лі­хо́е дэ́­ман­скае ўздзе́­янне, і ма­лі́ Бо́­га за мя­не́, грэ́ш­на­га. (Па­клон)

Пра­свят­лі́ во́­чы мае́, Хрыс­це́ Бо́жа, каб я ні­ко́­лі не за­сну́ў смя­ро́т­ным сном, каб ні­ко́­лі не ска­за́ў во́­раг мой: я пе­ра­сі́­ліў яго́.

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху.

За­сту́п­ні­кам душы́ ма­ёй будзь, Бо́жа, бо я ха­джу́ па­ся­ро́д па́стак мно́­гіх; вы́зва­лі мя­не́ з іх і спа­сі́ мя­не́, До́б­ры, бо Ты Ча­ла­ве­ка­лю́б­ны.

І ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Най­слаўне́йшую Бо́­жую Ма­ці і Свя­це́й­шую за свя­ты́х А́нге­лаў бу́­дзем ня­змо́ў­кла апя­ва́ць сэ́р­цам і ву́с­на­мі, вы­зна­ючы́ Яе́ Ба­га­ро́­дзі­цай, бо Яна́ сап­раў­ды́ на­ра­дзі́­ла нам Бо́­га ўцяле́сне­на­га і мо́­ліц­ца без­упы́н­на за ду́­шы на́­шы.

Пе­ра­хрыс­ці­ся і га­ва­ры ма­літ­ву Па­чэс­на­му Кры­жу:

Ня­ха́й увас­крэ́с­не Бог і рас­се́­юцца во́­ра­гі Яго́, і ня­ха́й бя­гу́ць ад аб­лі́ч­ча Яго́ ты́я, хто не­на­ві́­дзіць Яго́. Як зні­ка́е дым, так ня­ха́й зні́к­нуць; як рас­тае́ воск ад агню́, так ня­ха́й згі́­нуць дэ́ма­ны пе́­рад аб­лі́ч­чам тых, хто лю́­біць Бо́­га і ася­ня́е ся­бе́ зна­ме́н­нем Кры­жа́ і ра́­дас­на пра­маў­ля́е: ра́­дуй­ся, Най­па­чэ́с­ней­шы і Жы­ват­во́р­ны Крыж Гас­по́д­ні, ты пра­га­ня́­еш дэ́­ма­наў сі́­лаю на та­бе́ рас­пя́­та­га Го́с­па­да на́­ша­га Іі­су́са Хрыс­та́, Які сы­шо́ў у пе́к­ла і зні́ш­чыў сі́­лу ды­я́ва­ла, і даў нам ця­бе́, Крыж Свой Па­чэ́с­ны, для пра­гна́н­ня ўся́ка­га су­па­ста́­та. О, Най­па­чэ́с­ней­шы і Жы­ват­во́р­ны Крыж Гас­по́д­ні! Да­па­ма­га́й мне са Свя­то́ю Спа­да́­ры­няю Дзе́ваю Ба­га­ро́­дзі­цаю і з усі́­мі свя­ты́­мі на ве́кі. Амі́нь.

Або ко­рат­ка:

За­сце­ражы́ мя­не́, Го́с­па­дзі, сі́­лаю Па­чэ́с­на­га і Жы­ват­во́р­на­га Твай­го́ Кры­жа́ і за­ха­ва́й мя­не́ ад уся́­ка­га зла.

Ма­літ­ва

Асла́б, ад­пус­ці́, пра­ба́ч, Бо́жа, пра­ві́­ны на́­шы, во́­ль­ныя і між­во́­ль­ныя, зро́б­ле­ныя ў сло́­вах і ўчы́н­ках, свя­до́­ма і не­свя­до́­ма, удзе́нь і ўна­чы́, ро́з­умам і ду́м­каю, - усё нам пра­ба́ч, як До́б­ры і Ча­ла­ве­ка­лю́б­ны.

Ма­літ­ва

Не­на­ві́с­ні­кам і крыў­дзі́­це­лям на́­шым пра­ба́ч, Го́с­па­дзі Ча­ла­ве­ка­лю́б­ны. Да­брачы́нцам да­бро́ ўчы­ні́. Бра­та́м і сва­яка́м на́­шым за­да­во́ль іх пра­шэ́н­ні, які́я вя­ду́ць да спа­се́н­ня, і дай ім жыц­цё ве́ч­нае. Ня­ду́­жых на­ве́­дай і аца­ле́н­не ім дай. Ты́­мі, што на мо́­ры, кі­ру́й. Пад­аро́ж­ным спа­да­ро́ж­ні­чай. Пра­вас­ла́ў­ным хрыс­ці­я́нам да­па­ма­жы́ ў ба­ра­ць­бе́. Тым, хто слу́­жыць нам і мі́­луе нас, гра­хо́ў ад­пуш­чэ́н­не дай. Тых, што за­паве́да­лі нам, не­дас­то́й­ным, ма­лі́ц­ца за іх, па­мі́­луй па вя­лі́­кай Тва­ёй мі́лас­ці. Па­мя­ні́, Го́с­па­дзі, ра­не́й спа­чы́­лых айцо́ў і бра­то́ў на́шых і ўпа­ко́й іх там, дзе ззя́е свят­ло́ аб­лі́ч­ча Твай­го́. Па­мя­ні́, Го́с­па­дзі, бра­то́ў на́шых па­ла­нё­ных і вы́­зва­лі іх ад уся́­кае бя­ды́. Па­мя­ні́, Го́с­па­дзі, ахвя­ра­да́ў­цаў і да­бра­чы́н­цаў у свя­ты́х Тваі́х цэ́р­квах, за­да­во́ль іх пра­шэ́н­ні, які́я вя­ду́ць да спа­се́н­ня, і дай ім жыц­цё ве́ч­нае. Па­мя­ні, Го́с­па­дзі, і нас, пры­гне́­ча­ных, і грэ́ш­ных, і не­дас­то́й­ных ра­бо́ў Тва­іх, і пра­свят­лі́ наш ро́з­ум свят­ло́м па­зна́н­ня Ця­бе́, і скі­ру́й нас на шлях за́па­ве­дзяў Тва­і́х па ма­лі́т­вах Пра­чы́с­тай Ула­ды́­чы­цы на́шай Ба­га­ро́­дзі­цы і Веч­на­дзе́­вы Ма­ры́і і ўсіх Тва­і́х свя­ты́х, бо Ты бла­гас­ла­вё­ны на ве́кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Спа­вя­дан­не гра­хоў што­дзён­нае

Спа­вя­да́ю Та­бе́, Го́с­па­ду Бо́­гу май­му́ і Твар­цу́, у Свя­то́й Тро́­іцы Адзі́на­му, сла́ві­ма­му і па­кланя́ема­му Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, усе́ мае́ гра­хі́, якія зра­бі́ў я ва ўсе дні жыц­ця́ май­го́, і ў ко́ж­ную га­дзі́­ну, і ў ця­пе́раш­ні час, і ў мі­ну́лыя дні і но́­чы, учы́н­кам, сло́­вам, ду́м­каю, аб’ядзе́ннем, п`я́нствам, тай­на­ядзе́ннем, пус­тас­ло́ў­ем, мар­ко́­таю, ля­но́­таю, пя­рэ́чан­нем, не­пас­лух­мя́­нас­цю, па­клё­па­мі, асу­джэ́н­нем, ня­дба́й­нас­цю, са­ма­лю́б­ствам, сква́п­нас­цю, кра­дзя­жа́­мі, пад­ма́­нам, атры­ма́н­нем ня­чы́с­тых пры­бы́т­каў, ха́бар­ніц­твам, хці́­вас­цю, за́­йздрас­цю, гне́­вам, зла­па́­мят­нас­цю, ня­на́­віс­цю, ка­рыс­та­лю́б­ствам і ўсі́­мі ма­і́мі па­чу́ц­ця­мі: зро́­кам, слы́­хам, ню́­хам, сма́­кам, до́­ты­кам і і́ншы­мі ма­і́мі гра­ха́­мі, як ду­шэ́ў­ны­мі, так і ця­ле́с­ны­мі, які́­мі я Ця­бе́, Бо́­га май­го́ і Твар­ца́, угня­ві́ў і блі́ж­ня­га май­го́ па­кры́ў­дзіў; шка­ду́­ючы аб гэ́­тым, я пры­знаю́ ся­бе́ ві­на­ва́­тым пе́рад Та­бо́ю, Бо́­гам ма­і́м, і ма́ю жа­да́н­не па­ка́­яцца; то́­ль­кі, Го́с­па­дзі Бо́жа мой, па­мажы́ мне, са сля­зь­мі́ па­ко́р­лі­ва ма­лю́ Ця­бе́; мі­ну́лыя саг­ра­шэ́н­ні мае́ мі­ла­сэ́р­нас­цю Тва­ёю пра­ба́ч мне і вы́­зва­лі ад усіх іх, што я вы́­ка­заў пе́­рад Та­бо́ю, бо Ты До́б­ры і Ча­ла­ве­ка­лю́б­ны.

Ка­лі ад­ыхо­дзіш да сну, га­ва­ры:

У ру́­кі Твае́, Го́с­па­дзі Іі­су́се Хрыс­це́, Бо́жа мой, ад­даю́ дух мой. Ты ж мя­не бла­гас­ла­ві́, Ты мя­не́ па­мі́­луй і жыц­цё ве́ч­нае дай мне. Амі́нь.

Перейти к верхней панели