Паніхіда

Іерэй:  Благаславёны Бог наш заўжды, цяпер і заўседы, і на векі вякоў.

Хор: Амінь. Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас (тройчы)

Дыякан: Глас 8-мы, Алілуія (тройчы).

Верш 1: Блажэнныя тыя, каго Ты выбраў і прыняў, Госпадзі.

Верш 2: Памяць іх з роду ў род.

Верш 3: Душы іх у дабры будуць знаходзіцца.

Трапар, глас 8:

Глыбінёю мудрасці чалавекалюбна усё будуючы,/ і падаючы ўсім карыснае,/ адзіны Творца, упакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх,/ бо яны надзею палажылі на Цябе,/  Тварца і стваральніка і Бога нашага.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Мы маем Цябе за сцяну і прытулак / і Заступніцу спрыяльную прад Богам,/ што, будучы Дзеваю, нарадзіла Яго,/ Багародзіца, ратунак верных.

Беззаганныя (на пахаванні)

Благаславёны Ты, Госпадзі,/ навучы мяне запаветам Тваім.

Блажэнныя беззага?нныя на шляху,/ што ходзяць у законе Гасподнім./ Алілуія.

Блажэнныя тыя, што прымаюць све?дчанні Яго,/ што усім сэрцам шука?юць Яго./ Алілуія.

Рукі Твае стварылі мяне і збудавалі мяне,/ дай мне розуму і я навучуся за?паведзям Тваім./ Памілуй рабоў Тваіх.

Тыя, што баяцца Цябе, убачаць мяне і ўзрадуюцца,/ бо я на словы Твае спадзяваўся./ Памілуй рабоў Тваіх.

Спаглянь на мяне і памілуй мяне,/ як робіш з тымі, што любяць імя? Тваё./ Алілуія.

Умацуй ногі мае ў слове Тваім,/ і не дай авалодаць мною ніякаму беззаконню./ Алілуія.

Трапары пасля беззаганных, глас 5:

Благаславёны Ты, Госпадзі,/ навучы мяне запаветам Тваім./ Мноства святых знайшлі крыніцу жыцця/ і дзверы раю,/ дай мне, і я знайду шлях у рай праз пакаянне;/ я загінулая авечка,/ пакліч мяне, Спасіцель,/ і ўратуй мяне.

Благаславёны Ты, Госпадзі,/ навучы мяне запаветам Тваім./ Упакой, Божа, рабоў Тваіх/ і асялі іх у раі,/ дзе мноства святых, Госпадзі,/ і праведныя ззяюць, як свяцілы./ Спачылых рабоў Тваіх упакой,/ і выбач ім усе правіны.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.

Троічнае ззянне адзінага Бажаства хвалім, усклікаючы:/ святы Ты ёсць, беспачатны Ойча,/ роўна беспачатны Сын і Божы Духу!/ Прасвятлі нас, што з вераю Табе служым,/ і  вызвалі нас з агню вечнага.

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь

Радуйся, Чыстая, што Бога целам нарадзіла на спасе?нне ўсім./ Табою людскі род знайшоў спасе?нне/ няхай праз Цябе і мы знойдзем рай./ Багародзіца, Чыстая, Благаславёная.

Алілуія, алілуія, алілуія, слава Табе, Божа (тройчы)

Малая екцення:

Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Дыякан: Яшчэ молімся за ўпакаенне душ спачылых рабоў Божых і за выбачэньне ім усякае правіны свядомае і несвядомае.

Каб Гасподзь Бог усяліў душы іх туды, дзе праведныя спачываюць.

Міласці Божае, Царства Нябеснага і адпушчэння грахоў іх у Хрыста несмяротнага Цара і Бога нашага просім.

Хор: Падай, Госпадзі.

Дыякан: Госпаду памолімся.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Іерэй: Бо Ты ўваскрасенне і жыццё, і ўпакаенне спачылых рабоў Тваіх, Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.

Хор: Амінь.

Сядальны, глас 5

Упакой,  Спасіцель наш,/ з праведнымі рабоў Тваіх,/ і асялі іх у сялібах Тваіх,/ як напісана,/ выбачаючы як Добры правіны іх/ вольныя і міжвольныя,/ і ўсе свядомыя і несвядомыя, Чалавекалюбны.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу,/ і цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Багародзічны

Ты, што з Дзевы заззяў свету, Хрысце Божа,/ Ёю ж сыноў святла паказаў, памілуй нас.

Канон, глас 6

Ірмос 1

Як быццам па сушы хадзіў пяшком Ізраіль,/ і бачыўшы, як прыгнятальнік фараон топіцца,/ усклікаў: Песню перамогі /  Богу спяваем.

Дыякан: Упакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.

Хор: Упакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.

Іерэй: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.

Хор: І цяпер, і заўсёды, і на  векі вякоў. Амінь.

Ірмос 3

Госпадзі,/ няма  святога, як Ты Божа мой,/ што ўзнёс  сілу Сваіх верных, Добры,/ і ўмацаваў нас на камені/ славы Тваёй.

Дыякан: Упакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.

Хор: Упакой Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.

Іерэй: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.

Хор: І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Ірмос 6

Бачыўшы жыцьцёвае мора/ ўсхваляванае навальніцай спакусаў,/ прыйшоўшы да ціхага прыстанку Твайго/ ўсклікаю да Цябе,/ ўзвядзі ад тлену  жыццё маё,/  Многаміласцівы.

Малая екцення:

Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Дыякан: Яшчэ молімся за ўпакаенне душ спачылых рабоў Божых і за выбачэньне ім усякае правіны свядомае і несвядомае.

Каб Гасподзь Бог усяліў душы іх туды, дзе праведныя спачываюць.

Міласці Божае, Царства Нябеснага і адпушчэння грахоў іх у Хрыста несмяротнага Цара і Бога нашага просім.

Хор: Падай, Госпадзі.

Дыякан: Госпаду памолімся.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Іерэй: Бо Ты ўваскрасенне і жыццё, і ўпакаенне спачылых рабоў Тваіх, Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.

Хор: Амінь.

Кандак, глас 8:

Са святымі упакой, Хрысце, душы рабоў Тваіх,  там дзе няма ні болю ні смутку, ні стогнаў, але жыццё бясконцае.

Ікас, глас 8:

Ты, Сам адзін несмяротны,/ што збудаваў і стварыў чалавека / але мы зямельныя, што з зямлі створаныя,/ і ў тую-ж зямлю пойдзем, / як Ты зволіў, што стварыў мяне і сказаў мне: / “Ты зямля, і ў зямлю пойдзеш”,/ куды ўсе людзі пойдуць і мы пойдзем. /Надмагільны плач творыць песню:/ алілуія, алілуія, алілуія.

Дыякан: Упакой Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.

Хор: Упакой …

Іерэй: Слава …

Хор: І цяпер, і заўсёды, і на  векі вякоў. Амінь.

Дыякан: Багародзіцу і Маці святла ў песнях ўзвялічым.

Хор: Духі і душы праведнікаў усхваляць Цябе, Госпадзі.

Ірмос 9

Бога/ людзям немагчыма бачыць,/ бо на Яго не адважацца глядзець ангельскія станы./ Табою-ж, Найчысцейшая, з’явілася людзям/ Слова ўцелясненане, што Яго ўзвелічаючы/ з нябеснымі сіламі/  Цябе славім.

Сціхіра, глас 8:

Плачу і рыдаю, калі разважаю пра смерць,/ і бачу, як у магіле ляжыць / па вобразу Божаму створаная наша прыгажосць,/ агідная, бясслаўная,/ не маючы ніякага выгляду./ О, дзіўнае!/ Што за таямнічая з’ява з намí/ Як   аддадзены мы тленню?/ Як злучыліся са смерцю? / Сапраўды гэта, як сказана ў Пісанні,/ па загаду Бога,// Які падае? спачылым упакаенне.

Дыякан: Будзем уважлівымі! Прамудрасць! Будзем уважлівымі!

Пракімен, глас 6-ты: Блажэнны шлях, па якім пойдзеш ты, душа,/ бо падрыхтавана табе месца супакаення.

Верш: Да Цябе, Госпадзі, я ўсклікну, Божа мой, не пакінь мяне без адказу.

Дыякан: Прамудрасць! Да Салунянаў Паслання святога апостала Паўла чытанне.

Іерэй: Будзем уважлівымі!

Чытанне Апостала:

Браты, не хачу вас пакінуць у няведанні пра памерлых, каб вы не засмучаліся, як іншыя, што не маюць надзеі. Бо калі мы верым, што Іісус памёр і ўваскрэс, дык і памерлых у Іісусе Бог прывядзе з Ім. Бо гэта кажам вам словам Гасподнім, што мы, жывыя, якія засталіся да прышэсця Гасподняга, не апярњдзім памерлых; бо Сам Гасподзь пры абвяшчэнні, пад голас Архангела, пад гук трубы Божай, сыдзе з неба, і мёртвыя ў Хысце ўваскрэснуць раней; потым і мы, хто застане?цца жывы, разам з імі ўзятыя будзем на воблакі для сустрэчы з Госпадам у паветры, і так вечна з Госпадам будзем.

Іерэй: Мір табе.

Дыякан: І духу твайму. Алілуія, алілуія, алілуія.

Верш: Блажэнны той, каго абраў і прыняў Ты, Госпадзі.

Іерэй:  Прамудрасць! Станьце прама! Выслухаем Святое Евангелле! Мір усім.

Хор: І духу твайму.

Дыякан: Паводле Іаана Святога Евангелля чытанне.

Хор: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе.

Свяшчэннік: Будзем уважлівымі!

І чытаецца Евангелле. Па заканчэнні чытання:

Хор: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе.

Дыякан: Госпаду  памолімся.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Малітва

Гасподзь наш Іісус Хрыстос бажэственнай Сваёй благадаццю даў  уладу святым Сваім вучням і апосталам  пакідаць і адпускаць грахі чалавечыя і сказаў ім: прыміце Духа Святога, каб тым, каму адпусціце грахі, будуць адпушчаны, а на кім пакінеце, на тых застану?цца; і тое, што звяжаце і развяжаце на зямлі, будзе звя?зана і развязана на небе; ад іх жа ўлада, што праз пераемнасць перайшла, няхай  праз мяне, пакорлівага, прабачыць гэтае ў духу чада _____ ад усяго, у чым саграшылі (саграшыў, саграшыла) перад Богам як людзі (як чалавек), словам, ці справаю, ці думкаю і ўсімі сваімі пачуццямі, вольна ці міжвольна, свядома ці несвядома. Калі ж пад анафемай альбо адлучэннем архіерэйскім ці іерэйскім былі (быў, была), альбо праклён бацькі свайго ці маці сваёй наклікалі (наклікаў, наклікала) на сябе, альбо пад свой праклён падпа?лі (падпаў, падпа?ла), альбо клятву пару?шылі (пару?шыў, пару?шыла), альбо іншымі якімі грахамі як людзі (як чалавек) звя?заныя былí (быў, была?), але ва ўсім гэтым сэрцам скрушаным пакаяліся (пакаяўся, пакаялася), ад усіх гэтых правінаў і кайданоў няхай вызваліць іх (яго, яе), а калі што з-за немачы цялеснай забытае было, і тое ўсё няхай прабачыць ім (яму, ёй), па чалавекалюбнасці Сваёй, па малітвах Прасвятой і Найблагаславеннейшай Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, святых, слаўных і ўсяхвальных апосталаў і ўсіх святых.

Хор: Амінь.

З духамі спачылых праведных/ душы рабоў Тваіх, Спасіцель, упакой/  ахоўваючы іх у блажэнным жыцці, Чалавекалюбны.

У прыстанішчы Тваім, Госпадзі,/ дзе ўсе святыя Твае спачываюць,/ упакой і душы рабоў Тваіх,/ бо Ты адзіны Чалавекалюбны.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу: Ты Бог, што зыйшоў у пекла і з кайданоў закаваных вызваліў,/  Ты ж і душы рабоў Тваіх упакой.

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь. Адзіна Чыстая і Нявінная Дзева, што без семя нарадзіла Бога,/ маліся, каб выратавацца іх душам.

Патроеная екцення:

Дыякан: Памілуй нас, Божа, па вялікай міласці Тваёй, молімся Табе, выслухай нас і памілуй.

Хор: Госпадзі, памілуй (тройчы)

Дыякан: Яшчэ молімся за ўпакаенне душ спачылых рабоў Божых і за выбачэнне ім усякае правіны свядомае і несвядомае.

Каб Гасподзь Бог усяліў душы іх туды, дзе праведныя спачываюць.

Міласці Божае, Царства Нябеснага і адпушчэння грахоў іх у Хрыста несмяротнага Цара і Бога нашага просім.

Хор: Падай, Госпадзі.

Дыякан: Госпаду памолімся.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Іерэй  (чытае малітву за памерлых):

Божа духаў і ўсякае плоці! Ты смерць пераадолеў і дыявала перамог і дыявала пакарыў, і жыццё свету Твайму даў. Сам Госпадзі, упакой душы спачылых рабоў Тваіх у месцы светлым, у месцы квітнеючым, у месцы спакойным, адкуль уцяклі пакуты, журба і стагнанне; усякае саграшэнне, учќненае імі словам, або учынкам, або думкаю, як добры і чалавекалюбны Бог, прабач ім, бо няма чалавека, які б жыў і не саграшыў, бо Ты адзін толькі без граху, праўда Твая — праўда навекі і слова Тваё — ісціна.

Іерэй: Бо Ты ўваскрасе?нне і жыццё, і ўпакае?нне спачылых рабоў Тваіх, Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.

Хор: Амінь.

Дыякан: Прамудрасць. Прасвятая Багародзіца, спасі нас.

Хор: Пачэснейшую за херувімаў і непараўнальна слаўне?йшую за серафімаў, што  непарушанаю нарадзіла Бога Слова, існую Багародзіцу Цябе велічаем

Іерэй: Слава Табе, Хрысце Божа, надзея наша, слава Табе.

Хор: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Госпадзі, памілуй (тройчы)

Благаславі.

Іерэй: Жывымі і мёртвымі валодаючы, уваскрэслы з мёртвых, Хрыстос, ісцінны Бог наш, малітвамі Прачыстае Сваёй Маці, святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, прападобных і баганосных айцоў нашых, душы спачылых рабоў Сваіх ў сяленнях праведных няхай уладкуе, у асяроддзі Аўраама упакоіць і да праведных далучыць, і нас памілуе, бо Ён Добры і Чалавекалюбны.

Дыякан: У блажэнным успенні вечны спакой дай, Госпадзі, спачылым рабам Тваім (імёны), і ўчыні ім вечную памяць.

Хор: Вечная памяць (тройчы).

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас.

Душы іх няхай у дабры спачываюць, і памяць іх з роду ў род.

Перейти к верхней панели