Вялікая вячэрня

Іерэй (перад прастолам):

Благаславёны Бог наш заўжды, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.

Чытач:

Амінь[1]. Слава Табе Божа наш, слава Табе.

Цару Нябесны, Уцяшыцелю, Духу Ісціны, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, скарбніца дабра і жыцця Падацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас, і ачысці нас ад усякай нечыстаты, і спасі, Добры, душы нашы.

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас (тройчы).

Слава Айцу і Сыну і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Прасвятая Троіца, памілуй нас, Госпадзі, ачысці грахі нашы; Уладару, прабач беззаконні нашы; Святы, наведай і ацалі немачы нашы дзеля Імя Твайго.

Госпадзі, памілуй (тройчы).

Слава Айцу і Сыну і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

 

Ойча наш, Які ёсць на нябёсах! Няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё, няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеб наш надзённы дай нам сёння, і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым; і не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Іерэй:

Бо Тваё ёсць Царства і сіла, і слава – Айца і Сына і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.

Чытач:

Амінь. Госпадзі, памілуй (12 разоў). Слава Айцу і Сыну і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Прыйдзіце, паклонімся Цару нашаму – Богу,

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Хрыста, Цара нашага, Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Самога Хрыста, Цара і Бога нашага.

 

На ўсяночным трыванні гэта спяваюць свяшчэннікі, і дадаюць яшчэ: «Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Яго».

Чытач чытае псалом 103 (на ўсяночным трыванні з яго спяваюцца толькі асобныя сказы, якія тут падкрэсленыя, а калі трывання няма, то чытаецца ўвесь псалом).

 

Псалом 103

Благаславі, душа мая, Госпада [Благаславёны Ты, Госпадзі.]. Госпадзі, Божа мой, Ты дзівосна вялікі [Благаславёны Ты, Госпадзі]. Ты ахінуты славай і веліччу. Ты апранаешся ў святло, нібы ў рызу, распасціраеш нябёсы, нібы шацёр; ставіш над водамі вышынныя харомы Свае, робіш аблокі калясніцаю Сваёю, ходзіш на крылах ветру. Ты робіш ангеламі Сваімі духаў і служыцелямі Сваімі – полымя вогненнае.Ты ўстанавіў зямлю на цвёрдых асновах яе: не пахіснецца яна ў векі вечныя. Безданню, нібы адзеннем, Ты пакрыў яе; на гарах стаяць воды [Дзіўныя дзеі Твае, Госпадзі].  Ад уладарнага слова Твайго бягуць яны, ад голасу грома Твайго хутка ўцякаюць. Узыходзяць на горы, сходзяць у даліны, на месца, якое Ты прызначыў для іх. Ты ўстанавіў мяжу, якой яны не пяройдуць, і не вернуцца, каб пакрыць зямлю. Ты паслаў крыніцы ў даліны: паміж гор цякуць воды [Дзіўныя дзеі Твае, Госпадзі]. Пояць усіх звяроў палявых; дзікія аслы наталяюць смагу сваю. Пры іх жывуць птушкі нябесныя, з галля падаюць голас. Ты напойваеш горы з вышынь Тваіх, пладамі спраў Тваіх насычаецца зямля. Ты росціш траву для жывёлы і зеляніну на карысць чалавеку, каб здабыць ежу з зямлі і віно, якое весяліць сэрца чалавека, і алей ад якога блішчыць твар яго, і хлеб, які ўмацоўвае сэрца чалавека. Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры ліванскія, якія Ён насадзіў. На іх гняздуюцца птушкі; яліны – жыллё для бусла, высокія горы – для сернаў, каменныя скалы – прытулак для зайцаў. Ён стварыў месяц для вызначэння часу; сонца ведае свой захад. Ты распасціраеш цемру – і настае ноч: у час яе блукаюць усе звяры лясныя; львы рыкáюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе. Узыходзіць сонца, і яны збіраюцца і кладуцца ў логавы свае. Выходзіць чалавек на справу сваю і на працу сваю да вечара. Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі. Усё мудра стварыў Ты (гэтая фраза спяваецца двойчы); зямля поўная стварэнняў Тваіх. Гэтае мора – вялікае і шырокае, там паўзуны, якім ліку няма, жывёла малая з вялікаю. Там караблі плаваюць, там гэты левіафан, якога Ты стварыў, каб ён гуляў у ім. Усе яны ад Цябе чакаюць, каб Ты даў ім ежу іх своечасова. Ты даеш ім, яны бяруць, адкрываеш руку Тваю – яны насычаюцца дабром. Скрыеш абліча Тваё – непакояцца; забярэш дух іх – паміраюць і ў пыл свой вяртаюцца. Пашлеш Дух Твой – ствараюцца, і Ты абнаўляеш аблічча зямлі. Няхай будзе Госпаду слава на векі, няхай радуецца Гасподзь дзеям Сваім. Ён паглядзіць на зямлю – і яна трасецца; дакранецца да гор і дымяцца. Буду спяваць Госпаду ўсё жыццё, буду пець Богу майму, пакуль жыву. Няхай будзе прыемнай яму песня мая, я буду радавацца ў Госпадзе. Няхай знікнуць грэшнікі з зямлі і беззаконных хай не будзе болей. Благаславі душа мая Госпада. [Слава Табе, Госпадзі, што ты стварыў усё].

Слава Айцу і Сыну, і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і навекі вякоў. Амінь. Алілуія, Алілуія, Алілуія, слава Табе, Божа (3 разы).

 

Пакуль чытаецца пачынальны псалом, свяшчэннік на паўсядзённай вячэрні перад царскай брамай, а на ўсяночнай – ў алтары, моліцца наступнымі малітвамі:

Малітва 1

Госпадзі шчодры і міласцівы, доўгацярплівы і мнагаміласцівы, выслухай малітву нашу і пачуй голас малення нашага: пакажы на нас знамéнне на добрае, пастаў нас на шлях твой, каб хадзіць нам у ісціне Тваёй, узвесялі сэрцы нашы, каб мы баяліся імя Тваё Святое, бо Ты вялікі і творыш цуды, Ты – адзіны Бог, і няма падобнага Табе сярод багоў Госпадзі; Ты моцны ў міласці і добры ў сіле, каб дапамагаць, і суцяшаць, і спасаць усіх, хто спадзяецца на Імя Святое Тваё.

Бо належыць Табе ўсякая слава, пашана і пакланенне – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Малітва 2

Госпадзі, не ў міласці Тваёй выкрывай нас і не ў гневе Тваім карай нас, але абыходзься з намі па міласці Тваёй, Урач і Лекар душ нашых. Прывядзі нас да жаданага Табою прыстанішча, прасвятлі вочы сэрцаў нашых для пазнання Тваёй ісціны і дай нам, каб рэшта сённяшняга дня была мірнай і бязгрэшнай, а таксама і ўвесь час жыцця нашага, па малітвах Святой Багародзіцы і ўсіх святых.

Бо Тваё ўладанне, і Тваё ёсць Царства і сіла, і слава – Айца і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Малітва 3

Госпадзі Божа наш, памяні нас, грэшных і нягодных рабоў Тваіх, калі мы прызываем святое імя Тваё і не пасаром спадзявання нашага на міласць Тваю, а дай нам, Госпадзі, усё прасімае для спасення і спадобі нас любіць і баяцца Цябе ад усяго сэрца нашага і выконваць ва ўсім волю Тваю.

Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Малітва 4

У несціханных спевах і няспынных славаслоўях апяваемы святымі сіламі, напоўні і нашы вусны хвалою Табе, каб мы велічалі святое імя Тваё і дай нам долю і спадчыну з усімі, хто сапраўды баіцца Цябе і захоўвае запаведзі Твае, па малітвах святой Багародзіцы і ўсіх святых Тваіх.

Бо належыць Табе ўсякая слава, пашана і пакланенне – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Малітва 5

Госпадзі, Госпадзі, Ты ў прачыстай далоні Сваёй усё трымаеш і доўга церпіш усіх нас і журышся з-за злых учынкаў нашых. Успомні шчодрасць Сваю і міласць Сваю, наведай нас Сваёю добрасцю і дай нам і ў астатні час сённяшняга дня, па Тваёй благадаці, пазбегнуць усякіх нападаў злога і жыццё наша ў бяспецы захавай благадаццю Усесвятога Твайго Духа па міласці і чалавекалюбству Адзінароднага Твайго Сына, з Якім Ты благаславёны, з Усесвятым і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Малітва 6

Божа вялікі і дзіўны, Ты з невымоўнай добрасцю і багатым промыслам кіруеш усім, і даброты свету Ты даў нам, і заручыў нам абяцанае Царства дарамі благадаці. Ты дапамог нам у мінулую частку дня ўхіліцца ад усякага зла, дай нам і рэшту дня правесці беззаганна перад святою славаю Тваёю, апяваючы Цябе, адзінага добрага і чалавекалюбнага Бога нашага.

Бо Ты – Бог наш, і Табе мы славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Малітва 7

Божа вялікі і высокі, Ты адзін маеш бессмяротнасць, жывеш у святле непрыступным, усё створанае Ты зрабіў мудра, ты аддзяліў святло ад цемры і паставіў сонца для кіравання днём, а месяц і зоркі – для кіравання ноччу, Ты спадобіў нас, грэшных, і ў цяперашні час стаць перад Абліччам Тваім з хвалою і вячэрняе славаслоўе Табе прынесці. Ты Сам, Чалавекалюбец, узнясі малітву нашу, як фіміям перад Табою, прымі яе, як пах водару і дай, каб цяперашні вечар і ноч, якая надыходзіць, былі мірнымі для нас, апрані нас у даспехі святла, пазбаў нас ад жахаў уначы і ад усякай пошасці, што ў цемры ходзіць, і сон, які Ты даў нам для пазбаўлення ад немачы нашай, зрабі ад усякага дыявальскага наслання волным. Уладару! Падацелю дабра! Няхай і ў пасцелі нашай уночы мы будзем з замілаваннем успамінаць імя Тваё і, настаўленнем Тваіх запаведзей навучаемыя, у радасці душэўнай устанем на славаслоўе Тваёй добрасці, прыносячы Табе, міласэрнаму, маленні і малітвы за саграшэнні свае і ўсіх людзей Тваіх, якіх Ты па малітвах Святой Багародзіцы міласцю наведай.

Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу ўзносім – Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.

 

Дыякан, выйшаўшы з алтара, становіцца перад зачыненай царскай брамай, як некалі Адам перад брамаю рая, и моліцца Богу. У гэтай екценні сканцантраваны нашы найважнейшыя духоўныя і матэрыяльныя патрэбы.

Вялікая екцення

Дыякан:

У міры Госпаду памолімся.

За мір з вышынь і спасенне душ нашых Госпаду памолімся.

За мір усяго свету, добры стан святых Божых Цэркваў і з’яднанне ўсіх Госпаду памолімся.

За святы храм гэты і за тых, што з вераю, благагавеннем і страхам Божым уваходзяць у яго, Госпаду памолімся.

За вялікага Спадара і айца нашага Свяцейшага патрыярха Кірыла і за Экзарха яго Спадара нашага Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта Філарэта [і за Спадара нашага (Высока)праасвяшчэннейшага (архі)епіскапа (імя)], шаноўнае прасвітарства, у Хрысце дыяканства, за ўвесь прычт і людзей Госпаду памолімся.

За Богам сцеражоную краіну нашу, улады і воінства яе Госпаду памолімся.

За горад гэты (вёску гэтую, святы манастыр гэты), усякі горад і краіну і за тых, што вераю жывуць у іх, Госпаду памолімся.

За спрыяльнае надвор’е, за багаты ўраджай пладоў зямных і часы мірныя Госпаду памолімся.

За падарожных на вадзе і зямлі, хворых, тых, што пакутуюць, паланёных і за спасенне іх Госпаду памолімся.

Каб пазбавіцца нам ад усякага гора, гневу і нястачы, Госпаду памолімся.

Заступі, спасі, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.

Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і Вечнадзеву Марыю з усімі святымі памянуўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і усё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.

Хор:

Табе, Госпадзі.

Свяшчэннік:

Бо належыць Табе усякая слава, пашана і пакланенне – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.

Хор:

Амінь.

Пасля вялікай екценні на вячэрні чытаецца кафізма – адзін з даццаці раздзелаў Псалтыра. Напярэдадні святочных дзён кафізма не чытаеца, а часцей за ўсё спяваюцца выбраныя радкі з першай кафізмы:

Блажэнны чалавек

Блажэнны чалавек, які не ходзіць на раду бязбожных. Алілуія, Алілуія, Алілуія.

Бо ведае Гасподзь шлях праведных, а шлях бязбожных загіне. Алілуія, Алілуія, Алілуія.

Служыце Госпаду са страхам і радуйцеся з трымценнем. Алілуія, Алілуія, Алілуія.

Блажэнныя ўсе, хто спадзяеца на Яго. Алілуія, Алілуія, Алілуія.

Паўстань, Госпадзе, спасі мяне, Божа мой. Алілуія, Алілуія, Алілуія.

Ад Госпада спасенне і над народам Тваім благаславенне Тваё. Алілуія, Алілуія, Алілуія.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу. Алілуія, Алілуія, Алілуія.

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь. Алілуія, Алілуія, Алілуія.

Алілуія, Алілуія, Алілуія – слава Табе Божа (Тройчы).

 

Малая екцення

Дыякан:

Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.

Заступі, спасі, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.

Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і Вечнадзеву Марыю з усімі святымі памянуўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і усё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.

Хор:

Табе, Госпадзі.

Свяшчэннік:

Яко Твоя держава и Твое есть Царство и сила, и слава, Отца и Сына и Святаго Духа, ныне и присно, и во веки веков.

Бо Тваё уладанне, і Тваё ёсць Царства і сіла, і слава – Айца і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Хор:

Амінь.

 

Пад час спеву наступных вершаў дыякан выконвае каджэнне храма, якое сімвалізуе старазапаветныя ахвярапрыношанні, а таксама і ахвяру нашай стараннай малітвы.

 

Госпадзі, клічу Цябе

Госпадзі, клічу[2] Цябе, пачуй мяне. Пачуй мяне, Госпадзі. Госпадзі клічу Цябе, пачуй мяне. Пачуй голас малення майго, калі я клічу Цябе. Пачуй мяне, Госпадзі.

Няхай узносіцца малітва мая, як фіміям перад Табою, узніманне рук маіх – як ахвяра вячэрняя. Пачуй мяне, Госпадзі.

Чытач:

Пастаў, Госпадзі, варту Тваю на вусны мае і сцеражы дзверы вуснаў маіх.

Не дай схіліцца сэрцу майму да слоў ілжывых для апраўдання грэшных спраў.

З людзьмі, якія чыняць беззаконне, і няхай не не пакаштую прысмакаў іх.

Няхай карае мяне праведнік: гэта – міласць, няхай выкрывае мяне, алей жа грэшнага не памажа галавы маёй[3].

Бо і малітва мая – супраць злачынстваў іх; па скалах іх рассыпаліся правадыры іх.

Пачуюць словы мае, бо яны моцныя; як цвёрдая зямля раздрабляецца на часткі, так косці іх рассыпаліся ў магіле[4].

Бо да Цябе, Госпадзі, Госпадзі, вочы мае, на Цябе спадзяюся, не адрынь душы маёй.

Захавай мяне ад пасткі, якую паставілі на мяне і ад спакус тых, хто чыніць беззаконне.

Трапяць у пастку сваю грэшнікі, а я абміну яе.

Голасам сваім я Госпада паклікаў, голасам сваім Госпаду памаліўся.

Выліў перад ім малітву сваю, тугу сваю адкрыў[5] Яму.

Калі знемагаў ува мне дух мой, Ты ведаў сцяжыну маю.

На дарозе, па якой я хадзіў, яны тайна паставілі сіло на мяне.

Гляджу ўправа і бачу, што ніхто не прызнае мяне.

Не стала прытулку мне, ніхто не дбае пра душу маю.

Я паклікаў Цябе, Госпадзі, я сказаў: Ты – прыстанішча маё і доля мая на зямлі жывых.

Прыслухайся да малення майго, бо я вельмі знямогся; уратуй мяне ад ганіцеляў маіх, бо яны дужэйшыя за мяне.

 

Да спеву (альбо чытання) выбраных вершаў з псалмоў далучаюцца сціхіры на «Господи воззвах». Калі на вялікай вячэрні бывае дзесяць сціхір, то яны перамяжоўваюцца з вершамі псалмоў, пачынаючы з наступнага верша, што пазначаецца ў Часаслове:

на 10 сціхір:

Вывядзі з цямніцы душу маю, каб я славіў імя Тваё.

Мяне абступяць праведнікі, калі Ты зробіш дабро мне.

на 8:

З глыбіні паклікаў Цяне, Госпадзі, Госпадзі, пачуй голас мой.

Няхай будуць вушы Твае ўважлівымі да голасу малення майго.

на 6:

Калі безаконні Ты будзеш заўважаць, Госпадзі, то, хто, Госпадзі ўстаіць? Але ў Цябе прабачэнне ёсць.

Мáю надзею на Госпада, мае надзю душа мая; на слова Яго я спадзяюся[6].

на 4:

Душа мая чакае Госпада болей, чым варта – раніцы, болей, чым варта – раніцы6. Няхай спадзяецца Ізраіль на Госпада.

Бо ў Госпада міласць і вялікае ў Яго спасенне. І ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконняў яго.

Хваліце Госпада ўсе народы; праслаўляйце Яго ўсе плямёны.

Бо вялікая міласць Яго на нас, і ісціна Гасподня трывае вечна.

Слава Айцу і Сыну і Святому Духу (тут таксама можа быць сціхіра).

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь. (Тут устаўляецца Багародзічны, або Дагматык. Гэтая апошняя сціхіра называецца так таму, што ў ёй праслаўляецца Божая Маці і змяшчаецца дагматычнае вучэнне Святой Царквы пра нараджэнне Богачалавека Госпада нашага Іісуса Хрыста Беззаганнай і Прачыстай Дзевай Марыяй, Якая, стаўшы Маці, засталася Дзеваю. Апяваючы Прасвятую Дзеву, Святая Царква праслаўляе і уцялесненнага Сына Божага, Цара Нябеснага, Які па Сваёй любові да людзей прыняў чалавечую прыроду ад Дзевы чыстай).

Пры апошняй Багародзічнай сціхіры адбываецца вячэрні ўваход: дыякан адчыняе царскую браму: Гэта азначае, што з прышэсцем на зямлю Хрыста Спасіцеля адкрываюцца людзям Царства Божае; свяшчэннік і дыякан выходзяць з алтара паўночнымі дзвярыма: свяшчэннік яўляе сабой вобраз Госпада Іісуса Хрыста, а дыякан, які ідзе наперадзе яго з кадзілам, – вобраз Іаана Прадцечы. Свяшчэннаслужыцелі спыняюцца перад Царскай брамай.

Дыякан кажа:

Госпаду памолімся.

Свяшчэннік (ціха кажа малітву):

Увечары і ранкам, і апоўдні ўсхваляем, благаслаўляем, дзякуем і молімся Табе. Уладару ўсіх: узнясі малітву нашу, як фіміям перад Табою і не дай схіліцца сэрцам нашым ад слоў або думак ілжывых, але збаў нас ад усіх, хто ловіць душы нашы, бо да Цябе, Госпадзі, Госпадзі, вочы нашы, і на Цябе спадзяемся; не пасаром нас, Божа наш.

Бо належыць Табе ўсякая слава, пашана і пакланенне – Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Пасля заканчэння малітвы дыякан кажа свяшчэнніку:

Благаславі, уладыка, святы ўваход.

Свяшчэннік:

Благаславёны ўваход святых Тваіх заўжды, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.

Дыякан адказвае:

Амінь.

Дыякан становіцца наперадзе свяшчэнніка, робіць кадзілам знак святога Крыжа перад царскай брамай (сімвал таго, што праз пакуты на Крыжы Гасподзь адкрыў нам дзверы ў Царства Нябеснае) і заклікае людзей да засяроджанасці і благагавейнай увагі словамі:

Прамудрасць! Стойце прама!

Радаснае Святло

Хор (спявае):

Радаснае Святло[7] святой славы бессмяротнага Айца Нябеснага, Святога і Блажэннага, – Іісусе Хрысце! Дажыўшы да заходу сонца, убачыўшы зару вячэрнюю, мы апяваем Айца, Сына і Святога Духа – Бога. Дастойны Ты ва ўсе часы быць апяваемы благавейнымі галасамі, Сыне Божы, Падацелю Жыцця. Таму свет Цябе славіць.

Дыякан:

Будзем уважлівымі!

Свяшчэннік:

Мір усім!

Дыякан:

Прамудрасць! Будзем уважлівымі!

(І голасна прамаўляе пракімен дня, які паўтарае хор).

У нядзелю увечары, глас 8:

Сёння благаславіце Госпада, усе рабы Гасподнія.

Верш: Тыя, што стаяць у храме Гасподнім, у дварах Бога нашага.

У панядзелак увечары, глас 4:

Гасподзь чуе мяне, калі я клічу Яго.

Верш: Калі я клічу Яго, пачуй мяне, Божа праўды маёй[8].

У аўторак увечары, глас 1:

Міласць Твая, Госпадзі, будзе са мною ва ўсе дні жыцця майго.

Верш: Гасподзь – пастыр мой, ні ў чым я не буду мець нястачы; на нівах урадлівых Ён пасе мяне.

У сераду ўвечары, глас 5:

Божа, імем Тваім спасі мяне і сілаю Тваёю судзі мяне.

Верш: Божа, пачуй малітву маю, выслухай словы з вуснаў маіх.

У чацвер увечары, глас 6:

Дапамога мне ад Госпада, Які стварыў неба і зямлю.

Верш: Узнімаю вочы мае на горы, адкуль прыйдзе дапамога мне.

У пятніцу ўвечары, глас 7:

Божа, Ты Заступнік мой, і міласць Твая сустрэне мяне.

Верш: Ратуй мяне ад ворагаў маіх, Божа, і ад тых, што паўстаюць супраць мяне, абарані мяне.

У суботу ўвечары, глас 5:

Гасподзь царуе, і Ён у веліч убраны.

Верш 1: Убраны Гасподзь у магутнасць і падпяразаны.

Верш 2: Таму ўмацаваў Ён сусвет, які не зрушыцца.

Верш 3: Дому Твайму належыць святасць, Госпадзі, на доўгія дні.

Пасля пракімна ў некаторыя дні чытаюцца параміі. Слова «парымія» у перакладзе з грэчаскай мовы азначае «прытча». У богаслужэбным ужытку гэтым словам называюцца ўрыўкі са Свяшчэннага Пісання, якія змяшчаюць у сабе прароцтвы пра падзеі свята, або тлумачаць значэнне свята.

Сугубая екцення

Дыякан:

Скажам усе ад усяе душы і ад усяго разумення нашага скажам.

Госпадзі Ўседзяржыцелю, Божа айцоў нашых, молімся Табе, выслухай і памілуй.

Памілуй нас, Божа, па вялікай міласці Тваёй молімся Табе, выслухай і памілуй.

Яшчэ молімся за Вялікага Спадара і айца нашага Свяцейшага патрыярха Аляксія і за Экзарха яго Спадара нашага Высокопраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта [і за Спадара нашага (Высока)праасвяшчэннейшага (архі)епіскапа (імя)], і за ўсю ў Хрысце брацію нашу.

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу, улады і воінства яе, каб нам весці ціхае і спакойнае жыццё з усёй набожнасцю і годнасцю.

Яшчэ молімся за братоў нашых свяшчэннікаў, іераманахаў і за ўсё ў Хрысце брацтва наша.

Яшчэ молімся за блажэнных і заўсёды памятных свяцейшых патрыярхаў праваслаўных і за заснавальнікаў гэтага святога храма і за ўсіх ужо спачылых айцоў і братоў, што тут ляжаць і ўсюды, праваслаўных.

Яшчэ молімся аб міласці, жыцці, спакоі, здароўі, спасенні, Божым наведанні, прабачэнні і адпушчэнні грахоў рабам Божым, браціі святога храма гэтага.

Яшчэ молімся за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў у святым і ўсячэсным храме гэтым, за тых, што тут спяваюць, працаўнікоў і за ўсіх прысутных тут людзей, што чакаюць ад Цябе вялікае і багатае міласці.

Свяшчэннік:

Бо Ты міласцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.

Хор:

Амінь.

Спадобі, Госпадзі

Чытач:

Спадобі, Госпадзі, у гэты вечар ад граху захавацца нам. Благаславёны Ты, Госпадзі, Божа бацькаў нашых; і хвальна і праслаўлена імя Тваё навекі. Амінь. Няхай будзе, Госпадзі міласць Твая на нас, бо мы спадзяемся на Цябе. Благаславёны Ты, Госпадзі, навучы мяне ўстанаўленням Тваім. Благаславёны Ты, Уладару, настаў мяне ўстанаўленнямі Тваімі. Благаславёны Ты, Святы, прасвятлі мяне ўстанаўленнямі Тваімі. Госпадзі, міласць Твая навек, стварэннямі рук Тваіх не пагарджай. Табе належыць хвала, Табе належыць спевы, Табе слава належыць – Айцу, і Сыну, і Святому Духу цяпер і заўсёды і насекі вякоў. Амінь.

Прасіцельная екцення

Дыякан:

Дапоўнім вячэрнюю малітву нашу Госпаду.

Заступі, спасі, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.

Каб увесь вечар быў дасканалым, святым, мірным і бязгрэшным, у Госпада просім.

Ангела міру, вернага настаўніка, ахоўніка душ і целаў нашых у Госпада просім.

Прабачэння і адпушчэння грахоў і правіннасцяў нашых у Госпада просім.

Добрага і карыснага душам нашым і міру для свету ў Госпада просім.

Астатні час жыцця нашага ў міры і пакаянні правесці ў Госпада просім.

Хрысціянскага сканчэння жыцця нашага, бязбольнага, непасаромленага, мірнага, і добрага адказу на Страшным судзе Хрыстовым, просім.

Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, Слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і Вечнадзеву Марыю з усімі святымі памянуўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.

Хор:

Тебе, Господи.

Табе, Госпадзі.

Свяшчэннік:

Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу ўзносім – Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Хор:

Амінь.

Свяшчэннік:

Мір усім.

Хор:

І духу твайму.

Дыякан:

Галовы вашы перад Госпадам схіліце.

Хор:

Табе, Госпадзі

Свяшчэннік (моліцца за людзей, якія схілілі галовы свае):

Госпадзі, Божа наш, Ты схіліў нябёсы і сыйшоў для спасення роду чалавечага, спаглянь на рабоў Сваіх і на спадчыну Сваю, бо перад Табою, страшным і чалавекалюбным Суддзёю, Тваі рабы схілілі галовы і скарылі сабе, не на людскую спадзеючыся дапамогу, а Тваёй чакаючы міласці і ад Цябе чакаючы спасення. Захавай іх ва ўсякі час, і ў цяперашні вечар, і ў наступную ноч ад усякага ворага, ад усякага супраціўнага дзеяння дыявальскага, і ад думак марных, і ад успамінаў кепскіх.

І прамаўляе ў голас свяшчэннік:

Няхай будзе ўлада Царства Твайго благаславёнай і найбольш праслаўленай – Айца, і Сына, і Святога Духа цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.

Хор:

Амінь.

На вялікія святы ў склад вячэрні ўваходзіць ліція (з грэч.λιτ? – малітва, просьба). Лиция адпраўляецца ў прытворы, паводле старажытнай традыцыі, каб даць магчымасць удзельнічаць у богаслужэнні аглашэнным, што стаялі там). У канцы ліціі асвячаюцца пяць хлябоў, пшаніца, віно і алей. У старажытнасці асвячоныя хлябы і віно раздаваліся багамольцам, каб падмацаваць іх перад наступным начным багаслужэннем. Пяць хлябоў нагадваюць пра цуд насычэння Спасіцелем пяці тысяч чалавек. Ліція пачынаецца спевам сціхір. У гэты час свяшчэннік з дыяканам выходзяць паўночнымі дзвярыма з алтара і ідуць у прытвор, дзе пасля заканчэння спеву моляцца:

Дыякан:

Спасі Божа народ свой і благаславі спадчыну Сваю, наведай свет Твой міласцю і спагадаю, узвысі рог[9] хрысціян праваслаўных і пашлі нам міласці Свае багатыя па малітвах Усепрачыстай Уладычыцы нашай Багародзіцы і заўжды Дзевы Марыі; сілаю пачэснага і жыватворнага Крыжа; па хадайніцтву пачэсных і нябесных сіл Бясплотных; пачэснага слаўнага прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Іаана; святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў; святых айцоў нашых – усяленскіх вялікіх вучыцеляў і свяціцеляў Вясілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова, Іаана Златавуснага; святога айца нашага Мікалая, архіепіскапа Мірлікійскага, цудатворцы; святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, вучыцеляў славянскіх; святых роўнаапостальных вялікага князя Уладзіміра і вялікай княгіні Вольгі; святых айцоў нашых – усяе Расіі цудатворцаў Міхаіла, Пятра, Аляксія, Іоны, Філіпа, Ермагена, Інакенція[10], Макарыя10, Іава10 і Ціхана10; свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага; свяціцеля Георгія, архіепіскапа Магілёўскага; прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага; прападобныя Еўфрасінні, ігуменні Полацкае; святога праведнага Іаана Кармянскага; святога прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага, усіх навамучанікаў і вызнаўцаў, і ўсіх святых зямлі Беларускае[11]; святых слаўных і пераможных мучанікаў, прападобных і баганосных айцоў нашых, святых і праведных Богаайцоў Іаакіма і Анны; [і святога (імя), у гонар якога асвячоны храм, і святога, чыя памяць у гэты дзень12] і ўсіх святых; молім Цябе, Многаміласцівы Госпадзі, пачуй нас, грэшных, што молцца Табе, і памілуй нас.

Хор:

Госпадзі, памілуй. (40 разоў)

Дыякан:

Яшчэ молімся за Вялікага Спадара і айца нашага Свяцейшага патрыярха Кірыла і за Экзарха яго Спадара нашага Высокопраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта [і за Спадара нашага (Высока)праасвяшчэннейшага (архі)епіскапа (імя)], і за ўсё ў Хрысце брацтва наша, і за кожную душу хрысціянскую, прыгнечаную і знясіленую, якая патрабуе міласці Божай і дапамогі; за ахову горада гэтага і жыхароў яго (або: сяла гэтага, вёскі гэтай і жыхароў яе… або: святога манастыра гэтага і насельнікаў яго…); за мір і дабрабыт усяго свету, за добры стан святых Божых Цэркваў; за спасенне і дапамогу тым, што старанна і са страхам Божым працуюць і служаць, айцам і братам нашым; за тых, што асталіся, і тых, што адышлі; за ацаленне тых, што ляжаць хворыя; за ўпакаенне13, палёгку, блажэнную памяць і дараванне грахоў усіх, што ужо адышлі айцоў і братоў нашых, што тут ляжаць і ўсюды, праваслаўных; за вызваленне палонных; і за братоў нашых, служэннем занятых, і за ўсіх, хто служыць і служыў у святым храме гэтым (калі ў манастыры:  у святым манастыры гэтым), скажам:

Хор:

Госпадзі, памілуй. (50 разоў)

Дыякан:

Яшчэ молімся за захаванне горада гэтага (або: сяла гэтага, вёскі гэтай) і святога храма гэтага (калі ў манастыры:  святога манастыра гэтага) і кожнага горада і краіны ад голаду, пошасці14, землятрасення, патопу, агню, мяча, нашэсця іншаземцаў і міжусобнай вайны15, каб міласцівым і спагадлівым16 быў добры і чалавекалюбны Бог наш, каб адвярнуў Ён усякі гнеў, што ідзе на нас, і ўратаваў нас ад належнага і праведнага Свайго пакарання і памілаваў нас.

Хор:

Госпадзі, памілуй. (Тройчы)

Дыякан:

Яшчэ молімся, каб пачуў Гасподзь Бог голас малення нас, грэшных, і памілаваў нас.

Хор:

Госпадзі, памілуй. (Тройчы)

Свяшчэннік тайна памінае жывых і памерлых, каго хоча, а ўголас прамаўляе:

Свяшчэннік:

Пачуй нас Божа, Спасіцелю наш, надзея ўсіх канцоў зямлі і тых, што ў моры далёка; і міласцівы, міласцівы будзь да нас17, Уладару, адносна грахоў нашых і памілуй нас. Бо Ты міласцівы і чалавекалюбны Бог і Табе славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.

Хор:

Амінь.

Свяшчэннік:

Мір усім.

Дыякан:

Галовы нашы перад Госпадам схілім.

Хор:

Табе, Госпадзі.

Калі ўсе схілілі галовы, свяшчэннік моліцца ўголас:

Свяшчэннік:

Уладару мнагаміласцівы, Госпадзі Іісусе Хрысце, Божа наш, па малітвах Усепрачыстай Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі; сілаю пачэснага і жыватворнага Крыжа; па хадайніцтву пачэсных і нябесных сіл Бясплотных; пачэснага слаўнага прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Іаана; святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў; святых слаўных і пераможных мучанікаў; прападобных і баганосных айцоў нашых; святых айцоў нашых – усяленскіх вялікіх вучыцеляў і свяціцеляў Вясілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова, Іаана Златавуснага; святога айца нашага Мікалая, архіепіскапа Мірлікійскага, цудатворцы; святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, вучыцеляў славянскіх; святых роўнаапостальных вялікага князя Уладзіміра і вялікай княгіні Вольгі; святых айцоў нашых – усяе Расіі цудатворцаў Міхаіла, Пятра, Аляксія, Іоны, Філіпа, Ермагена, Інакенція, Макарыя, Іава і Ціхана; свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага; свяціцеля Георгія, архіепіскапа Магілёўскага; прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага; прападобныя Еўфрасінні, ігуменні Полацкае; святога праведнага Іаана Кармянскага; святога прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага, усіх навамучанікаў і вызнаўцаў, і ўсіх святых зямлі Беларускае; святых і праведных Богаайцоў Іаакіма і Анны; [і святога (імя), у гонар якога асвячоны храм, і святога, чыя памяць у гэты дзень] і ўсіх святых Тваіх, угоднай зрабі малітву нашу, дáруй нам адпушчэнне саграшэнняў нашых, пакрый нас покрывам крыл Тваіх, адгані ад нас усякага ворага і супастата; уміратвары наша жыццё, Госпадзі, памілуй нас і свет Твой і спасі душы нашы, бо Ты добры і чалавекалюбны.

Хор:

Амінь.

Хор спявае сціхіры на сціхоўне, паміж якімі ўстаўляюцца «вершы» – радкі з Псалтыра і іншых кніг Бібліі. У суботу гэта вершы з псалма 92:

На сціхоўні

1. Гасподзь царуе, і Ён у веліч убраны.

2. Таму ўмацаваў Ён сусвет, які не зрушыцца.

3. Дому Твайму належыць святасць, Госпадзі, на доўгія дні.

У буднія дні паміж сціхірамі ўстаўляюцца наступныя вершы з псалма 122:

1. Узнімаю я вочы мае да Цябе, што жывеш у нябёсах. Вось, як вочы рабоў глядзяць на руку гаспадароў іх, як вочы рабыні – на руку гаспадыні яе, так вочы нашы – да Госпада, Бога нашага, каб нарэшце паміліваў нас.

2. Памілуй нас, Госпадзі, памілуй нас, бо досыць мы сытыя пагардаю, досыць насычана душа наша знявагаю пыхлівых і пагардаю ганарліўцаў.

Пасля апошняй сціхіры – багародзічнай – чытаецца малітва святога Сімяона Богапрыімца якую праведны Сімяон прамовіў, трымаючы на руках 40-дзённага Дзіцятка Хрыста:

Цяпер адпускаеш

Хор:

Цяпер адпускаеш раба Твайго, Уладару, паводле слова Твайго, з мірам, бо ўбачылі вочы мае спасенне Тваё, якое прыгатаваў Ты перад абліччам усіх народаў, святло для асветы язычнікаў і славу народа Твайго, Ізраіля.

Чытач:

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас (тройчы).

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Прасвятая Троіца, памілуй нас, Госпадзі ачысці грахі нашы, Уладару прабач, беззаконні нашы, Святы наведай і ацалі немачы нашы дзеля Імя Твайго.

Госпадзі, памілуй (тройчы).

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Ойча наш, Які ёсць на нябёсах! Няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства тваё, няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеб наш надзённы дай нам сёння, і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым, і не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Свяшчэннік:

Бо Тваё ёсць Царства і сіла і слава – Айца і Сына і Святога Духа, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.

Хор:

Амінь.

Хор спявае трапар свята. У суботу, калі вячэрня служыцца асобна, спяваецца трапар нядзельны цяперашняга гласа і багародзічны, а калі ў суботу служыцца ўсяночнае трыванне, то спяваецца «Багародзіца Дзева» тройчы:

Багародзіца Дзева

Багародзіца Дзева, радуйся. Благадатная Марыя, Гасподзь з Табою. Благаславенная Ты паміж жанчын і благаславенны Плод улоння Твайго, бо нарадзіла Ты Спасіцеля душ нашых.

Калі служылася ліція, то пасля спеву трапара свяшчэннік благаслаўляе хлябы, пшаніцу, віно і алей:

Дыякан:

Госпаду памолімся.

Хор:

Госпадзі памілуй.

Свяшчэннік:

Госпадзі Іісусе Хрысце, Божа наш, Ты благаславіў пяць хлябоў і пяць тысяч насыціў. Сам благаславі і гэтыя хлябы, пшаніцу, віно і алей і памнож іх у горадзе гэтым (або: у вёсцы гэтай, у святым манастыры гэтым) і ва ўсім свеце Тваім і верных, якія спажываюць іх, асвяці. Бо Ты ўсё благаслаўляеш і асвячаеш, Хрысце Божа наш, і Табе славу ўзносім з Беспачатным Тваім Айцом і Ўсесвятым і Добрым, Жыватворчым Тваім Духам цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.

Хор:

Амінь. Няхай будзе імя Гасподняе благаславёным цяпер і давеку. (Тройчы)

Псалом 33-ці

Благаслаўлю Госпада на ўсякі час, заўжды хвала Яму ў вуснах маіх. Госпадам будзе хваліцца душа мая, хай пачуюць лагодныя і ўзвесяляцца. Велічайце Госпада са мною і ўзнясем імя Яго разам. Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне, і ад усіх бед маіх збавіў мяне. Прыступіце да Яго і прасвятліцеся, і абліччы вашы не будуць пасаромлены. Вось убогі паклікаў, і Гасподзь пачуў яго, і ад усіх бед яго збавіў яго. Стаіць на варце Ангел Гасподні вакол тых, што баяцца Яго, і збаўляе іх. Зведайце і ўбачыце, які добры Гасподзь; блажэнны чалавек, які спадзяецца на Яго. Бойцеся Госпада, усе святыя Яго, бо не маюць нястачы тыя, што баяцца Яго. Багатыя збяднелі і згаладаліся, а тыя, што шукаюць Госпада, не маюць нястачы ні ў якім дабры.

Свяшчэннік:

Благаславенне Гасподняе на вас Яго благадаццю і чалавекалюбствам заўжды, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.

Хор:

Амінь.

На ўсяночным трыванні гэтым заканчваецца вячэрня і адбываецца пераход да утрані. Калі ж вячэрня служыцца асобна, то пасля «Ойча наш» і трапароў дыякан прамаўляе:

Дыякан:

Прамудрасць.

Хор:

Благаславі.

Свяшчэннік:

Благаславёны Хрыстос Бог наш заўжды, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.

Хор:

Амінь. Умацуй, Божа, святую праваслаўную веру праваслаўных хрысціян на век веку.

Свяшчэннік:

Прасвятая Багародзіца, спасі нас.

Хор:

Пачэснейшую за Херувімаў і непараўнальна слаўнейшую за Серафімаў, што непарушанаю нарадзіла Бога Слова, Існую Багародзіцу, Цябе велічаем.

Свяшчэннік:

Слава Табе, Хрысце Божа, надзея наша, слава Табе.

Хор:

Слава Айцу і Сыну і Святому Духу, і цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь. Госпадзі, памілуй (тройчы). Благаславі.

Адпуст

Свяшчэннік:

Хрыстос, ісцінны Бог наш, па малітвах Прачыстае Свае Маці, святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў і святога (храма і святога, памяць якога ў гэты дзень), святых і праведных Богаайцоў Іаакіма і Анны і ўсіх святых, няхай памілуе і спасе нас, бо Ён Добры і Чалавекалюбны.

Хор:

Вялікага Спадара і айца нашага Кірыла, Свяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, і Спадара нашага Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, [і Спадара нашага Высокапраасвяшчэннейшага Антонія,архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, настаяцеля, брацію і прыхаджан святога гэтага храма і ўсіх праваслаўных хрысціян, Госпадзі, захавай іх на многія леты.

Перейти к верхней панели